Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І ў цяжкую хвіліну дапамогуць

І ў цяжкую хвіліну дапамогуць

Адальфіна Півусаўна Шылько

Пенсіянерка з Камай Адальфіна Півусаўна Шыль­ко, пазваніўшы ў рэдакцыю неяк напрадвесні, папрасіла праз газету павіншаваць з юбілеем добрую жанчыну. Я запісала тэкст, абгаварылі астатнія пытанні. А калі даведалася, што і юбілярка, і яе сяброўкі — жанчыны немаладыя, не стрымалася, спытала: “А што, у такім веку дружба бывае?” “А як жа!” — пачула ў адказ.

І вось я прыехала да Адальфіны Півусаўны, каб прадоўжыць размову. Яна сустрэла ў двары, паказала сваю гаспадарку — агарод, які я адразу назвала ўзорным, бо на градках красаваліся дружныя ўсходы бульбы, фасолі, цыбулі, радавалі вока клубніцы, памідоры, іншая агародніна, затым паклікала ў хату.

— Я нарадзілася ў Сергах, а замуж выйшла ў Кісева, што ў Докшыцкім раёне, — пачала гаворку. — Працавала ў жывёлагадоўлі. А былы камайскі старшыня, можна сказаць, пераманіў на Пастаўшчыну: мы ж землякі. Ды і Яніна Балтрамовіч, якую мы віншавалі праз газету, жыла ўжо ў Камаях. Яна з Плешкуноў, і мы яшчэ дзеўкамі дружылі. Потым яна выйшла замуж за майго стрыечнага брата. Так што сталі яшчэ бліжэй адна да адной. Яна мне і нагаворвала, што ў Камаях гаспадарка моцная, даюць жыллё, у вёсцы ёсць сярэдняя школа. А пры сустрэчы з Баляславам Півусавічам Шылько, які на той час там старшынстваваў, пытанне канчаткова вырашылася. “Добрыя заробкі, ёсць свабодны асабняк — прыязджайце”, — сказаў ён. Паехалі, у гэтым жа доме і цяпер жыву. Прасторны, дыхтоўны, але напачатку быў халодны, пакуль не абклалі цэглай.

Адальфіне Півусаўне прапанавалі работу даяркай у Гвоздавічах. Згадзілася, працавала, хадзіла на ферму пехатой. А праз які час перайшла на камайскі свінагадоўчы комплекс.

— Яніна Балтрамовіч ужо працавала на ферме і сябравала з Палінай Спрагоўскай, — працягвае Адальфіна Півусаўна. — А тут я прыехала і адразу далучылася да іх. Так і сябруем з той пары. Раней, бывала, часцей адна да адной хадзілі, збіраліся за кубкам чаю, а то і Новы год сустракалі разам. Цяпер у асноўным па тэлефоне гаворым: абмяркоўваем навіны, свае праблемы. А ў тым віншаванні ў раёнцы было яшчэ адно імя — Булеся. Гэта мая сястра з Сергаў. Жыве адна: муж памёр, сын загінуў. На зіму запрашаю да сябе, бо што ні кажы, а ў нас — цывілізацыя: ёсць магазін, пошта, бальніца, касцёл. Так што і ў такім сталым веку людзі сябруюць, асабліва калі побач няма нікога роднага. Звычайнае добрае слова суцешыць, падтрымае. Сапраўдныя сябры і ў цяжкую хвіліну дапамагаюць, калі, напрыклад, бяда якая здарыцца. Тады адна адну падтрымліваем і словам, і справай. Так было і ў мяне, калі дзевяць гадоў таму памёр муж.

Адзінота асабліва дакучае ўвосень і зімой. Доўгія вечары лягчэй перажыць за заняткам. Адальфіна Півусаўна з сястрой Баляславай вязалі кругі з рыззя, шкарпэткі. Ратуе тэлевізар: жанчына любіць глядзець цікавыя перадачы. Чытае газеты, умее гатаваць і займаецца гэтым. А калі стане сумна, пагартае альбомы, з асаблівай асалодай — дзіцячыя. Два сыны Адальфіны Півусаўны жывуць у Камаях, дачка — у Жлобіне, мае сямёра ўнукаў. Весялее ў доме, калі ўлетку прыязджае дачка з сям’ёй.

— А ўвогуле, пенсійны ўзрост — зусім не страшны, — лічыць мая субяседніца. — Галоўнае, каб чалавек хацеў знайсці занятак і знаходзіў — а ў вёсцы прыкласці рукі ёсць да чаго. Сам і сяброў знаходзіць павінен.

Галіна ПІШЧ. Фота Уладзіміра Калібатава.    

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 29

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 152

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 30

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 129

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 69

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 53