Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Напісанае застаецца: Вялікая Айчынная вайна ў беларускай літаратуры

Напісанае застаецца: Вялікая Айчынная вайна ў беларускай літаратуры

Васіль Быкаў

У шматвяковай гісторыі ніколі не было столькі масавага гераізму, фізічнай і духоўнай стойкасці, якія праявіў наш народ у Вялікай Айчыннай вайне. Усё менш застаецца сведкаў той жудаснай пары, але глыбокае асэнсаванне неўміручасці нашага народа, яго прагі да волі і незалежнасці, гераізм змагароў з фашызмам услаўлены ў літаратуры, музыцы, жывапісе.

Да 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пастаўская раённая бібліятэка паставіла перад сабой мэту данесці як мага больш інфармацыі пра вайну, паўней прадставіць увесь кніжны патэнцыял карыстальнікам бібліятэкі. У чытальнай зале і на абанеменце аформлены кніжныя выставы: “А в книжной памяти мгновения войны”, “Беларусь ты мая, партызанка…”, дзе сабрана мастацкая і дакументальная літаратура пра партызанскі рух на Беларусі.

На працягу ўсіх пасляваенных дзесяцігоддзяў тэма вайны — самая актуальная сярод нашых чытачоў. Вядомы расійскі пісьменнік Віктар Астаф’еў зазначыў, што беларусы стварылі самую таленавітую і хвалюючую літаратуру пра вайну. Узгадаем найбольш вядомыя буйныя творы: “Векапомныя дні” М. Лынькова, “Мінскі напрамак” І. Мележа, “Хатынская аповесць” А. Адамовіча, трылогія “Вялікі лес” Б. Сачанкі, дакументальная кніга “Я з вогненнай вёскі” А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка. А творчасць франтавікоў Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Вячаслава Адамчыка, Івана Чыгрынава, Івана Навуменкі, Алеся Савіцкага — гэта абеліск усім загінуўшым у той вайне.

Не адно пакаленне вырасла на вышэйназваных творах, якія перавыдаюцца і будуць надалей перавыдавацца. А што сёння адбываецца ў літаратуры? Ці працягваецца творчасць у гэтым напрамку? Як сёння пісаць пра вайну, каб зацікавіць моладзь? Можа, не так масава, але беларускія пісьменнікі ўсё ж звяртаюцца да ваеннай тэматыкі.

Убачылі свет два новыя раманы былога партызана Алеся Савіцкага “Ліхалецце” і “Лясная прыстань”, якія знаёмяць нас з жахлівай рэчаіснасцю мірнага насельніцтва на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі і партызанскім рухам на Беларусі.

Іван Навуменка ў сваіх творах робіць героямі ўчарашніх дзесяцікласнікаў — пакаленне рамантыкаў. Цікава чытаецца аповесць “Помні Сталінград”. Не менш драматычны і твор Алеся Кудраўца “Зязюля пракукуе заўтра”. Пра вайну піша і драматург Аляксей Дудараў. Дарэчы, па яго творы знята кінастужка “Брэсцкая крэпасць”.

Карыстаюцца вялікім попытам творы Васіля Быкава. У чэрвені наша краіна адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння вядомага ўсяму свету пісьменніка. Шматтомнік, які атрымала бібліятэка, змяшчае шэраг раней невядомых аповесцяў. Напружаны сюжэт у кнізе “Бліндаж”. Воляй лёсу ў лесе ў бліндажы аказаліся райкамаўскі работнік — нядобры труслівы чалавек, сляпы ад ранення капітан Чырвонай Арміі і нямецкі малады салдат, які збег ад сваіх, бо яго мусілі расстраляць за баязлівасць. Гэтых лю­дзей аб’яднала мясцовая жанчына Серафіма, якая, рызыкуючы сваім жыццём, наведвалася кожны дзень у бліндаж, каб пакарміць мужчын. Яе дапільнавалі паліцаі. Сярод іх і былы жаніх, які за 3 дні да вяселля быў арыштаваны за крадзеж і 10 гадоў правёў у лагеры. Нічога паміж імі цяпер не завязалася, але ён пашкадаваў Серафіму, дапамог арганізаваць пабег. Далей пра яго ні слова. А вось Серафіма, немец і райкамавец падчас уцёкаў былі забіты. Які ваяка з сляпога капітана? І зноў быкаўскае: чалавек у «нечуваным, выключным».

Складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць у аповесці “Балота”. Сюжэт даволі просты. Група з трох чалавек накіроўваецца цэнтрам у варожы тыл на партызанскую базу. Пасля дэсантавання групу павінны былі сустрэць партызаны, але не сустрэлі. Давялося да базы дабірацца самастойна. Але як знайсці патрэбнае балота Багавізна? Карта не дапамагла, і яны ўзялі з сабой падлетка, які пасвіў кароў. Хлопец давёў групу да балота. І тут узнікае новае пытанне: што рабіць з хлопцам? Ва ўмовах звышсакрэтнасці яго нельга было браць з сабой на базу. Нельга было і адпусціць — а раптам трапіць у рукі немцаў? Камандзір групы прымае рашэнне застрэліць хлопчыка і загадвае зрабіць гэта свайму падначаленаму. Той адпускае ахвяру, а страляе наўмысна ўгору. Але пасля гэтага стрэлу партызаны адкрылі смяротны агонь, знішчыўшы групу дэсантнікаў. Выйшла недарэчнасць, а на вайне за памылкі плацілі вельмі дорага. Шмат рабілася на вайне недаравальных памылак. Хочацца верыць, што ў падлетка Косціка не трапілі партызанскія кулі і не абарвалася жыццё паслухмянага, добрага хлопчыка, які любіў чытаць, марыў вучыцца. Быкаў пакінуў надзею чытачам: а раптам адбыўся цуд, і хлопец уцалеў, выбраўшыся з непраходнага балота?

Надзвычай шчыры твор Галіны Васілеўскай “Белыя парасончыкі з таполі”. Назва сімвалічная. У чэрвені 1944 года, перад вызваленнем Мінска, нявольніца фашысцкага канцлагера дзяўчынка Мая, ловячы тапаліны пух для малодшай сястры, трапляе за агароджу лагера. Дзякуючы гэтаму застаецца жывой, а яе сям’я апынаецца ў Трасцянцы…

Над сваёй новай кнігай “Аперацыя “Кроў” Мікалай Чаргінец працаваў не адно дзесяцігоддзе. На старонках рамана выкрываецца адно з найбольш крывавых злачынстваў фашыстаў на Беларусі — арганізацыя донарскіх цэнтраў, інтэрнатаў-канцлагераў, куды прымусова змяшчалі дзяцей ад 6 да 12 гадоў, якіх забіралі з сем’яў. Паводле звестак М.Чаргінца, на Беларусі дзейнічала восем лагераў дзяцей-донараў. У цэнтры ўвагі Мінскае гета. Жыццё там нагадвала пекла. Немцы дэманстравалі нечалавечую жорсткасць, разам з паліцаямі гвалтавалі маладых дзяўчат, а потым адпраўлялі ў газавыя камеры. Шмат увагі ў рамане нададзена падпольнай рабоце і партызанскаму руху на Беларусі.

Усіх, каго цікавіць тэма Вялікай Айчыннай вайны, запрашаем наведаць Пастаўскую раённую бібліятэку. У сусветным грамадстве мае права існаваць такая думка: грамадзянін краіны не можа лічыцца ў поўнай меры адукаваным і культурным, калі ён не чытаў айчыннай мастацкай літаратуры, прысвечанай найвялікшай з войнаў сваёй Айчыны.

І. БАНДАРЭНКА, 

загадчыца аддзела 

абслугоўвання і інфармацыі Пастаўскай ЦРБ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81