Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Звінелі дружна косы. У Пастаўскім раёне у трэці раз прайшоў чэмпіянат па касьбе

Звінелі дружна косы. У Пастаўскім раёне у трэці раз прайшоў чэмпіянат па касьбе

Удзельнікі чэмпіянату разам з яго арганізатарам П. П. Каралём і старшынёй Навасёлкаўскага сельскага Савета Э. К. Мядзведзевым (у цэнтры).

14 чэрвеня, у першы фестывальны дзень, на Пастаўшчыне звінелі не толькі цымбалы, але і косы. У вёсцы Жылінскія, што ў Навасёлкаўскім сельсавеце, праводзіўся ўжо трэці па ліку чэмпіянат па касьбе. Сёлета ў ім удзельнічалі 17 прафесіяналаў і аматараў з Пастаў і Пастаўскага раёна, а таксама з Полацка, Глыбокага, Шаркаўшчыны і Докшыц.

Арганізатарам гэтага каларытнага мерапрыемства па-ранейшаму выступіў ураджэнец Жылінскіх, прадпрымальнік з Полацка Пётр Паўлавіч Кароль. Ён вялікі прыхільнік актыўнага адпачынку — займаўся каратэ, ёгай, іншымі відамі спорту. Але перакананы, што самы эфектыўны інструмент для ўмацавання і падтрымкі здароўя — гэта… звычайная вясковая каса. Таму пасля ўсіх арганізатарскіх клопатаў бярэ яе ў рукі і ў ліку іншых ­удзельнікаў накіроўваецца на сенажаць. Там мы з бізнесменам і сустрэліся.

Звінелі дружна косы. У Пастаўскім раёне у трэці раз прайшоў чэмпіянат па касьбе

Пётр Паўлавіч Кароль

—   Нагрузка на арганізм вельмі істотная, — казаў Пётр Паўлавіч, выціраючы пот з ілба. — І гэта мне прыносіць неймавернае задавальненне. Вельмі рады, што знайшліся аднадумцы, якія таксама любяць вёску, родную зямлю і атрымліваюць асалоду ад працы на ёй. Згадзіцеся, добраўпарадкаваць тэрыторыю лягчэй газонакасілкай, а нарыхтаваць сена прасцей з дапамогай тэхнікі. Але душа просіць іншага  — звону касы, захаплення ранішнім наваколлем, прыемнай стомленасці ў целе. На жаль, усё большая колькасць людзей карыстаецца дабротамі цывілізацыі, і ўсё далей у нябыт адыходзяць традыцыі касьбы. З мэтай іх захавання я і праводжу гэты чэмпіянат.

Але адзін у полі не воін. Кожны год Пётр Кароль адчувае падтрымку  раённай улады, а таксама кіраўніцтва сельскага Савета. Яго старшыня Эдуард Канстанцінавіч Мядзведзеў таксама прысутнічаў на свяце касьбы і не скупіўся на цёплыя словы ў адрас арганізатараў і ўдзельнікаў мерапрыемства. Ён адзначыў, што ўзровень іх падрыхтоўкі з кожным годам расце. Многія прывезлі ў Жылінскія па дзве, а то і па тры выключна наведзеныя касы — а гэта ўжо паказчык сур’ёзнага падыходу да справы. Зрэшты, а чаму б і не пашчыраваць, калі галоўны прыз складае тры мільёны рублёў?

Палачанка Наталля Сабчук прыехала на Пастаўшчыну зусім не па перамогу, а проста адпачыць ад гарадской будзённасці.

Звінелі дружна косы. У Пастаўскім раёне у трэці раз прайшоў чэмпіянат па касьбе

Наталля Сабчук

—   Убачыла па мясцовым тэлебачанні бягучы радок з інфармацыяй пра чэмпіянат і вырашыла ехаць, — не перастаючы касіць, расказвала энергічная жанчына. — Мой “стаж” у гэтым відзе спорту налічвае некалькі дзесяцігоддзяў: няпростае вясковае жыццё прымусіла ўзяць у рукі касу яшчэ ў старшых класах. Цяпер па магчымасці вяртаюся да гэтага занятку — і дзеля здароўя, і дзеля добраўпарадкавання. Несумненна, для мужчын я тут не сапернік. Але няхай бачаць: мы, жанчыны, на многае здольныя (смяецца — аўт).

Калі ўчасткі былі няпростымі, часта з крапівой і высокім бур’яном, то надвор’е цалкам спрыяла касцам: не было ні спякоты, ні дажджу, ні надакучлівых насякомых. Яно паўплывала і  на вынікі, якія аказаліся на здзіў­ленне высокімі. За пяць гадзін (а чэмпіянат доўжыўся з шасці да адзінаццаці раніцы) было скошана крыху больш за тры гектары. Гэта ў 2 разы болей, чым падчас спаборніцтваў у 2012-ым.

Самымі моцнымі і вынослівымі аказаліся Сцяпан Гігола з Шаркаўшчынскага раёна, які “склаў” 23,8 соткі і заняў трэцяе месца, на другім — Валерый Каліцкі з Пастаў (23,3 соткі). Бясспрэчным лідарам з вынікам 28,5 соткі стаў ваенны пенсіянер, падпалкоўнік Мікалай Мікалаевіч Яльчык. І гэта яго другая перамога запар!

— Яшчэ ў пятым класе касіць навучыў бацька, — дзяліўся сакрэтам поспеху Мікалай Мікалаевіч. — Сям’я трымала вялікую гаспадарку, і ўсё лета мне з братамі даводзілася праводзіць на сенакосе. Калі пайшоў у армію, а пасля вучыцца і працаваць, касу браў у рукі ўсё радзей. Затое якое гэта было для мяне свята! Вяртаюся да любімай справы і цяпер —  на дачы, дзе праводжу ўсё лета. З задавальненнем ­удзельнічаю ў спаборніцтвах касцоў. Не дзеля грошай, а дзеля ідэі. Абавязкова прыеду і ў наступным годзе. Трэба ж тытул адстойваць!

Урачыстае ўзнагароджванне пераможцы сёлета ўпершыню адбылося не ў Жылінскіх, а на цэнтральнай гарадской плошчы падчас падвядзення вынікаў агляду-конкурсу сельскіх панадворкаў “Пастаўшчына гасцінная”. Заахвочаны і астатнія ўдзельнікі. Сувенірамі — майкамі і кепкамі — забяспечыў спонсар чэмпіянату — “Прыорбанк”. Уручыла прэзенты ўпраўляючая цэнтра банкаўскіх паслуг № 202 г. Полацка Ніна Мікалаеўна Драздова. Прысутнічалі на  чэмпіянаце і прадстаўнікі пастаўскага аддзялення.

Звінелі дружна косы. У Пастаўскім раёне у трэці раз прайшоў чэмпіянат па касьбе

Пераможца конкурсу Мікалай Яльчык (справа) з П. П. Каралём, К. Э. Мядзведзевым і Н. М. Драздовай.

Пётр Паўлавіч Кароль плануе правядзенне свята касьбы і ў наступным годзе. Мяркуецца, што яно зноў пройдзе ў адзін з фестывальных дзён. Падчас ушаноўвання пераможцаў прагучала ідэя запрасіць да ўдзелу і замежных гасцей. Чаму б дэлегацыям, якія будуць удзельнічаць у “Цымбалах” у наступным годзе, не ўзяць з сабой хаця б па адным касцы? Чэмпіянат выйшаў бы зусім на іншы ўзровень, а фестываль  узбагаціўся б новым цікавым мерапрыемствам. Раённая ўлада такую ініцыятыву падтрымала.

У любым выпадку наступны чэмпіянат будзе не менш цікавым за сёлетні. Вастрыце косы!

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара  і Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81