Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На пастаўскім фестывалі ўсіх сардэчна сустракалі (+фота)

На пастаўскім фестывалі ўсіх сардэчна сустракалі (+фота)

На працягу двух дзён — 14 і 15 чэрвеня — Паставы ў сямнаццаты раз сталі сталіцай Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. У ім прынялі ўдзел музычныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска, а таксама Венесуэлы, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Ра­сіі, Славакіі, Эстоніі.

Галоўнай ідэяй пастаўскага фестывалю з’яўляецца адраджэнне і папулярызацыя нацыянальных музычных традыцый. За час свайго існавання яго ўдзельнікамі, дыпламантамі і лаўрэатамі сталі дзясяткі ансамбляў з нашай і 15 замежных краін. Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства быў прадэманстраваны і на сёлетнім музычным свяце, якое супала з 605-годдзем Пастаў. Яго арганізатары стараліся зрабіць усё для таго, каб  госці і гаспадары атрымалі вялікае задавальненне ад творчых сустрэч, выступленняў, знахо­джання на гасціннай пастаўскай зямлі. А пачаткам знаёмства стала прэс-канферэнцыя ў раённым выканаўчым камітэце. На ёй прысутнічалі заснавальнікі фестывалю, члены арганізацыйнага камітэта, журы, кіраўнікі ­афіцыйных дэлегацый і творчыя калектывы, журналісты. Гасцей віталі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў і лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аўтар праекта правядзення фестывалю Т. І. Стружэцкі.

Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею горада і фестывалю, прайшоў напярэдадні, у пятніцу. У Паставах адбылося літаратурнае свята “Паэтаў спеўная душа”. У Доме рамёстваў адкрылася фотавыстава “Горад. Гісторыя. Людзі”. У перапоўненай зале Дома культуры па вуліцы Станкевіча прайшоў канцэрт Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Аджарыі (Грузія).

Вельмі насычаным, багатым на  мерапрыемствы атрымаўся першы дзень музычнага форуму.  На цэнтральнай плошчы горада былі разгорнуты экспазіцыі народных майстроў і сельскіх падвор’яў, працавалі шматлікія атракцыёны. На працягу некалькіх гадзін працягваліся тэатралізаваны канцэрт “Дзяцінства — планета мары” і канцэрт народных калектываў “Спадчына зямлі пастаўскай”. У Доме культуры па вуліцы Станкевіча праходзіў самы галоўны конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах “Хто каго?”, на якім аўтарытэтнае журы ацэньвала творчы ўзровень спевакоў і музыкаў.

Надвячоркам у палацы Тызенгаўзаў адбыліся ўрачыстае адкрыццё новых экспазіцый філіяла раённага краязнаўчага музея і тэатралізаванае прадстаўленне “Музыка беларускіх палацаў і сядзіб” з удзе­лам ансамбля салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі “Класік-Авангард”.

Парадам талентаў захавальнікаў народных музычных традыцый і фальклорнай спадчыны, братэрскіх сувязей з’явілася ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Ганаровых гасцей, удзельнікаў, усіх аматараў і прыхільнікаў народнай музыкі  танцавальнай замалёўкай вітаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні “Церніца”. А затым на плошчы багатымі караваямі, шчырымі ўсмешкамі і апладысментамі арганізатары фестывалю і сотні гараджан сустракалі афіцыйныя дэлегацыі і творчыя калектывы. Усе яны прайшлі традыцыйны абрад кумлення і такім чынам сталі сябрамі на ўсё жыццё.

На афіцыйнай цырымоніі адкрыцця свята выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў і намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь В. М. Чэрнік. Удзельнікам і гасцям фестывалю было агучана прывітанне старшыні абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінца.

— Адметна, што ў гэтым годзе фестываль праводзіцца ў юбілейныя для нашага горада дні, калі мы адзначаем 605-ую гадавіну з дня яго заснавання, — сказаў, звяртаючыся да прысутных, В. С. Гутараў. — Багатыя музычныя традыцыі, закла­дзеныя на Пастаўшчыне яшчэ ў сямнаццатым стагоддзі, прадоўжыў груздаўскі цымбальны аркестр, а ў цяперашні час — заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е” выкладчыкаў пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза. Мы ганарымся, што наш фестываль ператварыўся ў сапраўднае свята народнай песні, танца і музыкі, стаў адметнай з’явай      у культурным жыцці краіны. З году ў год пашыраецца геаграфія яго ўдзель­нікаў. Артыстаў і майстроў, аматараў і прафесіяналаў аб’ядноўваюць любоў да сваёй Радзімы, імкненне захаваць традыцыі народнай музыкі. Гэта самае каштоўнае багацце.

Кіраўнік раённай вертыкалі, сустаршыня арганізацыйнага камітэта В. С. Гутараў шчыра вітаў кіраўнікоў афіцыйных дэлегацый гарадоў Масква, Невель і Пушкіна (Расія), Купішкіс, Рокішкіс, Швянчоніс і Шырвінтас (Літва), Рэзэкне (Латвія), Йыхве (Эстонія), Нітра (Славакія), журы фестывалю ў асобах яго старшыні М. А. Казінца — народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і намесніка старшыні М. П. Дрынеўскага — народнага артыста Беларусі, прафесара, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, нашага земляка, аўтара праекта і ініцыятара правядзення фестывалю Т. І. Стружэцкага.

Прывітальны ліст арганізатарам, ­удзельнікам і гасцям фестывалю ад імя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь зачытаў В. М. Чэрнік. У ім, у прыватнасці, гаварылася:

— Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” — адзін са старэйшых і самых аўтарытэтных творчых форумаў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. За гэты час ён замацаваўся ў найцудоўнейшым кутку нашай краіны — маляўнічых Паставах, набраў моцы, штогод збірае сотні аматараў фальклору і народнага мастацтва, прафесійных музыкантаў і навукоўцаў-этнографаў. Выступленні беларускіх калектываў на фестывалі дэманструюць не толькі багацце, разнастайнасць традыцыйнай культуры, але і папулярызуюць яе сярод замежных удзельнікаў мерапрыемства, дазваляюць па­дзяліцца творчым вопытам, узбагаціць рэпертуар, наладзіць карысныя ўзаемасувязі. Невычэрпнае багацце народнага мастацтва кожнай краіны дазваляе паўней спазнаць характар народа, яго гісторыю, своеасаблівасць і непаўторнасць. Таму фестываль з кожным годам прыцягвае ўсё больш прыхільнікаў, удзячных гледачоў, а цымбалы і гармонік звіняць усё больш выразна і ўпэўнена. Жадаем фестывалю доўгага веку і шчаслівага лёсу, а яго ўдзельнікам — здароўя, дабрабыту, міру і шчасця, нязгаснай любові да шчырай народнай песні і музыкі.

Паставы маюць 11 гарадоў-пабрацімаў, з якімі вядзецца супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, культуры, турызму, самакіравання і іншых, ажыццяўляюцца эканамічныя і гуманітарныя праграмы. Большасць іх прадстаўнікоў ва ўрачыстай абстаноўцы віталі на свяце.

Затым адбылася музычная праграма, у якой выступілі беларускія творчыя калектывы-ўдзельнікі фестывалю. Падчас музычна-тэатралізаванага прадстаўлення “Пастаўскі баль” гараджан і гасцей віталі Тызенгаўз і яго акружэнне, творчыя калектывы замежжа, тэатр агню “Магратэя”. Суботнія відовішчы (пра іх карэспандэнты “Пастаўскага краю” раскажуць у наступных нумарах газеты) завяршыліся святочным феерверкам.

У нядзелю адбыліся святочнае шэсце і заключны гала-канцэрт усіх калектываў-удзельнікаў фестывалю, узнагароджванне пераможцаў конкурсу “Хто каго?”. У цырымоніі прыняла ўдзел старшыня Рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў культуры Н. П. Аўдзеева.

— Міжнародны фестываль народнай музыкі завяршыўся, — адзначыў на развітанне старшыня райвыканкама В. С. Гутараў. — Але атрыманы зарад бадзёрасці, энергіі, творчасці і натхнення яшчэ надоўга застанецца з намі. Жадаю фестывалю даўгалецця, захавання лепшых народных традыцый і новых яркіх адкрыццяў, а яго ўдзельнікам і гасцям — невычэрпнага натхнення, незабыўных сустрэч і ўдалых выступленняў.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Фота аўтара і Іны СНЯЖКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 40

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77