Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Важна быць не толькі прафесіяналам”

“Важна быць не толькі прафесіяналам”

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з галоўным урачом УАЗ “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца” Уладзімірам Мікалаевічам ЧАКАВЫМ.

Уладзімір Мікалаевіч, размову хацелася б пачаць з кароткай характарыстыкі сістэмы аховы здароўя раёна.

— У нас самая вялікая ў вобласці медыцынская арганізацыя, у якую ўваходзяць наступныя структурныя падраздзяленні: цэнтральная раённая бальніца, Варапаеўская раённая (з’яўляецца філіялам ЦРБ), 3 участковыя бальніцы, бальніца сястрынскага догляду, 10 паліклінік і амбулаторый, 3 ад­дзяленні хуткай медыцынскай дапамогі, 27 ФАПаў. Сетка сфарміравалася (падчас аптымізацыі нам удалося захаваць і ўстановы, і кадры), і цяпер яна забяспечвае асноўныя прынцыпы аховы здароўя: даступнасць, бяспеку, максімальнасць і задаволенасць пацыентаў. Хацелася б, каб так было і надалей.

Як новыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца медыкамі?

— Пра ўкаранёныя ў хірургіі лапараскапію, высокатэхналагічныя аперацыі на касцях і іншае, амбулаторны гемадыяліз мы ўжо расказвалі неаднаразова. Стараемся паспяваць за навукай. Штоквартальна пачынаем выкарыстоўваць новыя тэхналогіі і методыкі, якія адаптуем на сваім узроўні. Напэўна, таму і атрымалі высокую ацэнку нашай дзейнасці: па выніках работы за мінулы год установа прызнана лепшай у вобласці з занясеннем на абласную Дошку гонару і лепшай у краіне (у групе гарадоў да 20 тысяч насельніцтва).

У кожным падраздзяленні ёсць планавыя тэхналогіі, і мы іх укараняем. Некаторыя апрабуюцца медыкаментозна, іншыя — функцыянальна праз апаратуру, а такія, як лапараскапія, гемадыяліз, патрабуюць значнага забеспячэння праз медабсталяванне, інструменты. Развіваць новыя тэхналогіі складана, але неабходна. Так, летась укаранілі бронхаскапію, дзякуючы чаму маем ранняе выяўленне рака лёгкіх і бронхаў. Правялі звыш 200 каланаскапічных даследаванняў, і ў 10 працэнтаў пацыентаў выяўлена ракавае захворванне на ранняй стадыі.

Сучасныя тэхналогіі нам “дастаўляюцца” і медыкамі з абласнога цэнтра і са сталіцы.

— Калі ласка, пра гэта падрабязней.

— Практычна кожны месяц спецыялісты самага высокага рангу бываюць у Паставах, і для нас як самага аддаленага раёна гэта вельмі важна: яны аказваюць дапамогу высокага ўзроўню, чытаюць лекцыі, даюць рэкамендацыі па ўкараненні новых тэхналогій, і нашы ўрачы на месцы атрымліваюць сертыфікаты аб падрыхтоўцы.

Так, у ЦРБ нядаўна пабывалі вучоныя з рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі: намеснік дырэктара, прафесар С. А. Красноў, вядучы хірург, прафесар, доктар медыцынскіх навук А. Г. Жукавец, адзін з вядучых вучоных у галіне прафілактыкі анкалагічных захворванняў, наш зямляк з Пастаў П. І. Маісееў. Яны пазнаёміліся з сітуацыяй на месцы, правялі субяседванні з урачамі-дыягностамі, кансультавалі пацыентаў.

У бліжэйшы час прыедуць вядучыя неўролаг і нейрахірургі вобласці і правядуць кансультацыі, прачытаюць цыкл лекцый па сваіх кірунках. А ў канцы чэрвеня на базе цэнтральнай раённай бальніцы пройдзе рэспубліканская канферэнцыя хірургаў з ­удзелам вядучых хірургаў Беларусі і Віцебскай вобласці, якія працуюць у галіне абдамінальнай хірургіі. Яны будуць аперыраваць, правядуць майстар-класы для нашых урачоў і канферэнцыю для хірургаў устаноў аховы здароўя заходніх раёнаў вобласці.

На верасень запланавана і канферэнцыя з удзелам вядучага тэрапеўта краіны, доктара медыцынскіх навук, прафесара А. М. Окаракава.

— Немалаважна і тое, у якім стане знаходзяцца ўстановы аховы здароўя і як яны аснашчаны.

— Усе нашы падраздзяленні размешчаны ў 58 будынках і памяшканнях, і, безумоўна, іх неабходна своечасова рамантаваць і аснашчаць. На гэта выдзяляюцца немалыя сродкі. За мінулы год каля 5 млрд рублёў мы асвоілі на ўмацаванне базы, капітальны і бягучы рамонты, абсталяванне. Прыкладна такая ж сума бу­дзе выдзелена і сёлета. Мы ўдзячны старшыні райвыканкама В. С. Гутараву, яго намесніку Ю. М. Кісялёву за пастаянную ўвагу да нашай установы.

Пастаўскую ЦРБ заўсёды адзначаюць са станоўчага боку па стварэнні ўмоў для знаходжання хворых і работы медперсаналу. Мне даводзілася выступаць на абласной прафсаюзнай канферэнцыі, і наш вопыт па некаторых пазіцыях вывучаўся і распаўсюджваўся ў вобласці.

Кожны год капітальна рамантуем адно з аддзяленняў. Завяршаюцца работы ў наркалагічным, якое будзе шматпрофільным, і для нас гэта важна. Ужо гатова дакументацыя на будаў­ніцтва новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы, якое пачнецца пасля ўзвя­дзення Міёрскай бальніцы.

— Галоўны рэсурс установы — кадры…

— Ва ўстанове працуюць 805 чалавек (121 мае вышэйшую адукацыю), у тым ліку 95 урачоў, 343 медработнікі сярэдняга звяна, 26 маладых спецыялістаў. Традыцыйна нямала выпускнікоў сярэдніх школ Пастаўшчыны паступаюць у медыцынскія ВНУ. Цяпер студэнтамі з’яўляюцца 54 чалавекі, і 9 з іх праходзяць у нас практыку: упэўнены, што многія з іх — нашы будучыя кадры.

Безумоўна, у вялікім калектыве абсалютна ўсе не могуць быць ідэальнымі. Тым не менш мы імкнёмся да гэтага, пра што сведчаць ацэнкі нашай дзейнасці. Акрамя таго, у медыцыне існуюць такія паняцці, як этыка, дэанталогія, традыцыі. Важна быць не толькі прафесіяналам, але і чулым чалавекам, да пацыента адносіцца, як да свайго бліжняга, і кіравацца прынцыпам: “Не нашкодзь!”

І яшчэ. Пра тое, што наш калектыў прафесійны, стабільны, сведчыць наступнае. 90 працэнтаў пацыентаў неабходную медыцынскую дапамогу атрымліваюць у Паставах, і толькі 10 працэнтаў — на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Людзі давяраюць нам, хоць могуць паехаць у абласныя і ста­лічныя ўстановы аховы здароўя. Нам, па сутнасці, часам эканамічна больш выгадна накіраваць іх туды, бо лячэнне затратнае, але чалавек сам прымае рашэнне.

— Старанне ўстановы ў цэлым ужо ацэнена, і мы пра гэта гаварылі. А як кіраўніцтва павіншуе калектыў?

Усе віншаванні медработнікі атрымалі на ўрачыстым сходзе, які адбыўся ў чацвер. Адзначаны дзясяткі людзей. У гэты ж дзень праводзіўся і конкурс медсясцёр.

— Вашы пажаданні…

— Усім медыцынскім работнікам раёна — здароўя і дабрабыту, поспехаў і здзяйснення задуманага, шчасця ў сем’ях, апты­мізму. Найлепшыя віншаванні і пажаданні медыкам-ветэранам, якія цяпер на заслужаным адпачынку, а таксама калегам з ваеннага шпіталя, АДРАЦ “Ветразь”, райЦГЭ, аптэкі.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 32

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 39

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 29

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77