Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Абяцае быць яркім і запамінальным»

«Абяцае быць яркім і запамінальным»

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з дырэктарам XVII Між­народнага фестывалю народнай музыкі “Зві­няць цымбалы і гармонік”, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, лаўрэатам звання “Чалавек года Пастаўшчыны” Галінай Мі­калаеўнай ЧАПЛІНСКАЙ.

— Галіна Мікалаеўна, чым адметны наш фестываль?

— Ён — адзін са старэйшых у краіне, у прафесійным плане папулярны і цікавы і для артыстаў-аматараў, і для кіраўнікоў творчых калектываў, і для даследчыкаў і навукоўцаў. Ля яго вытокаў стаялі народны артыст Беларусі, прафесар М. А. Казінец, заслужаны работнік культуры У. В. Таран, заслужаны дзеяч культуры, балетмайстар І. А. Серыкаў, былы намеснік міністра культуры Т. І. Стружэцкі. На нашым фестывалі высокапрафесійны склад журы. Як і заўсёды, сёлета яго ўзначаліць народны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча М. А. Казінец. У склад журы ўваходзяць таксама народны артыст, прафесар, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Цітовіча М. П. Дрынеўскі, наш зямляк і аўтар ідэі, ініцыятар правядзення фестывалю на Пастаўшчыне Т. І. Стружэцкі, іншыя вядомыя музыканты, народныя і заслужаныя артысты.

Пра гэта ведаюць навукоўцы, выканаўцы народнай музыкі нават у краінах далёкага замежжа, таму і імкнуцца быць запрошанымі. У нас, дарэчы, ужо ёсць заяўкі на ўдзел у Міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” у будучым го­дзе. Таму, калі чую скептычныя выказванні кшталту фестываль ужо не той, што быў раней, і што ён, магчыма, сваё аджыў, спяшаюся запэўніць: фестываль быў, ёсць і будзе. Важкі аргумент на яго карысць і ў тым, што вельмі высокі статус набыў конкурс “Хто каго?”.

І яшчэ. Асаблівасць сёлетняга фестывалю ў тым, што ў яго рамках сёння мы адзначаем 605-годдзе надання Паставам статуса горада. У праграме — літаратурнае свята “Паэтаў спеўная душа”, на якое запрошаны сталыя і юныя творцы, паэты і пісьменнікі Пастаўшчыны, госці з суседніх раёнаў, адбудуцца адкрыццё выставы “Горад, Гісторыя. Людзі”, канцэрт і маладзёжная акцыя “Мой горад. Мая краіна”. А заўтра на прэс-канферэнцыі будзе прэзентаваны новы відэафільм пастаўскіх тэлевізіёншчыкаў “Душа беларускага Паа­зер’я”. Творчы праект — падарунак гораду.

Вядома, час ідзе, і ХХІ стагоддзе вылучае новыя падыходы і тэндэнцыі. Але канцэпцыя фестывалю застаецца ранейшай.

— Хто прыедзе на сёлетні фестываль?

— За гады існавання фестывалю ў ім прымалі ўдзел творчыя калектывы з Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Венесуэлы, Кітая, Ізраіля, Італіі, Харватыі. Сёлета да нас прыедуць 16 творчых калектываў, у тым ліку 9 замежных: з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі (2), Венесуэлы, Грузіі, Славакіі, Малдовы, афі­цыйныя дэлегацыі з пяці краін і дзесяці гарадоў.

Дзякуючы фестывалю пастаўчане пазнаёміліся з лепшымі прафесійнымі калектывамі краіны: Нацыянальным акадэмічным народным хорам імя Г. Цітовіча, Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя І. Жыновіча, Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі, заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь ансамблем народнай музыкі “Бяседа” і іншымі. Планку і сёлета не зніжаем: пастаўчане і госці ўбачаць прыгожае свята, фестываль абяцае быць яркім і запамінальным.

— Галіна Мікалаеўна, гасцям і ўдзельнікам фестывалю, магчыма, цікава будзе даведацца пра Пастаўшчыну культурную.

— У нас 57 устаноў культуры (22 — клубнага тыпу, 30 бібліятэк, 3 школы мастацтваў, Дом рамёстваў, края­знаўчы музей), у якіх працуюць 254 работнікі. У раёне 13 калектываў носяць званне “народны”, 4 — “узорны”, 1 — “заслужаны аматарскі”.

— Ці далучацца да свята вяскоўцы?

— Раней артысты выязджалі з канцэртамі ў сельскія населеныя пункты. А летась мы паспрабавалі зрабіць вяскоўцаў не проста гледачамі, але і ўдзельнікамі, арганізаваўшы конкурс сельскіх падвор’яў. Удалося! У рамках праграмы правядзём і заўтра такі конкурс, на якім кожны сельсавет прадставіць сваю праграму. Згодна з прынятым рашэннем, пераможцы будуць узнагароджаны на гала-канцэрце ў гарадскім парку.

— Калі ласка, раскажыце пра адкрыццё экспазіцыі філіяла раённага краязнаўчага музея.

— На працягу некалькіх гадоў мы ўдзельнічалі ў міжнародным праекце “Заахвочванне турызму па абодва бакі граніцы Літвы і Беларусі” з мэтай павышэння даступнасці і прывабнасці культурна-гістарычнай спадчыны ў Рокішскім (Літва) і Пастаўскім раёнах. Ажыццёўлена рэканструкцыя падвальных памяшканняў палаца Тызенгаўзаў, дзе і размясціліся экспазіцыі. У тым, што супрацоўнікамі музея, мясцовымі краязнаўцамі і проста зацікаўленымі пастаўчанамі праведзена значная работа, госці пераканаюцца падчас урачыстага адкрыцця, якое адбудзецца заўтра.

— Вашы пажаданні фестывалю.

— Па-першае, цудоўнага надвор’я, бо асноўная частка мерапрыемстваў праграмы пройдзе на адкрытых пляцоўках. Па-другое, музыкантам, спевакам і танцорам творчага натхнення, выдатнага настрою, поспехаў і перамог. Чалавеку патрэбна сустрэча з мастацтвам: песня, музыка, прыгожае слова дапамагаюць жыць. І ўвогуле, творчасць здольна натхніць на многае.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81