Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўчанін Раман Яцкевіч вызначыўся як валанцёр

Пастаўчанін Раман Яцкевіч вызначыўся як валанцёр

Раман Яцкевіч з вядомым расійскім спартыўным каментатарам Віктарам Гусевым.

Завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі, які праходзіў у Мінску, але пра яго будуць доўга ўспамінаць як самі хакеісты, балельшчыкі, так і валанцёры. Сярод апошніх быў і наш зямляк Раман Яцкевіч, які працаваў вадзіцелем.

Набор у валанцёрскую нацыянальную каманду пачаўся годам раней. Было пададзена больш за 4 тысячы заяў. Згодна з планам, на конкурснай аснове былі адабраны 1050 чалавек. У іх лік трапіў і Раман. Ён — выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэх­нічнага ўніверсітэта. Хлопец закончыў СШ № 2, потым пастаўскі прафтэхкаледж і паступіў ва ўніверсітэт на аграэнергетычны факультэт. Калі даведаўся пра набор валанцёраў на чэмпіянат свету па хакеі, запоўніў анкету.

Раман камунікабельны, мабільны, ветлівы, ініцыятыўны, адказны, здольны вырашаць самыя амбіцыйныя задачы, прымаць правільныя рашэнні ў любой непрадбачанай сітуацыі. Нядрэнна валодае англійскай, польскай мовамі. За тры гады вучобы ў Мінску паспеў пазнаёміцца з горадам і добра арыентуецца ў ім. Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў яшчэ ў каледжы. Добрыя тэарэтычныя веды і перанятыя ад бацькі практычныя навыкі аказаліся вельмі дарэчы падчас адбору.

Валанцёры на чэмпіянаце былі задзейнічаны па 11 кірунках: на акрэдытацыі, у прэс-цэнтры, сустракалі гасцей у аэрапорце і на чыгуначным вакзале, выконвалі ролю сувязных каманд, абслугоўвалі арэны і бліжэйшыя фан-зоны, працавалі ў інфармацыйных і інфармацыйна-турыстычных цэнтрах, 12 афіцыйных гасцініцах, сферы медыцынскага сэрвісу, былі перакладчыкамі ў лінгвасэрвісах, памочнікамі суддзяў.

— Але адным з самых складаных і ў той жа час цікавых валанцёрскіх участкаў лічылася работа ва­дзіцеляў, — расказваў Раман. — Мы пастаянна знаходзіліся ў самым цэнтры падзей. Нашы паслугі былі запатрабаванымі ў аргкамітэце і на перавозцы вядомых спартсменаў, VIP-персон, высокапастаўленых кіраўнікоў фэдэрацый, прадстаўнікоў галоўнага офіса аргкамітэта, якім трэба было хутка дабрацца, напрыклад, з “Мінск-Арэны” ў “Чыжоўку-Арэну”. За мной быў замацаваны аўтамабіль “Шкода” з навігатарам. Уражанняў — мора! І вялікі гонар за нашу Беларусь, якая на самым высокім узроўні правяла такі грандыёзны спартыўны форум. Госці палюбілі Мінск, Беларусь і нас, беларусаў. Работа валанцёрам падарыла мне 15 дзён бясплатнага тэст-драйва! Акрэдытацыя дазваляла бываць на многіх матчах. Валанцёрам ніхто не плаціў зарплаты. Але мы мелі бонусы: бясплатныя гарачае харчаванне, праезд па горадзе на ўсіх відах грамадскага транспарту, камплект формы. Графік работы складаўся ў залежнасці ад загружанасці на вучобе.

Каб бацькі і малодшы брат змаглі адчуць сапраўдную атмасферу свята, Раман падарыў ім білеты на матч “Канада—Нарвегія”. Мама Марыя Мар’янаўна расказвала: “Паездка на хакей стала сапраўдным святам. Уразіў Мінск — чысты, утульны, прыгожы, шыкоўная “Чыжоўка-Арэна”, усмешкі на тварах лю­дзей, ветлівасць супрацоўнікаў міліцыі, персаналу Арэны, добразычлівасць з боку балельшчыкаў-нарвежцаў, хоць мы балелі за канадцаў. З апошнімі, нягледзячы на моўны бар’­ер, быў поўны ўнісон. А які цудоўны Волат! Ён так хораша весяліў і забаўляў усіх. За сына вельмі хвалявалася. Быць валанцёрам — вялікая адказнасць. Але Раман з усім справіўся. Яго нават паказвалі па тэлеканале “Мир” у праграме “Новости содружества”, дзе расказвалася пра валанцёраў.

Чэмпіянат свету па хакеі адышоў у гісторыю. А пра Беларусь цяпер гавораць у многіх краінах свету. Упэўнена, той, хто аднойчы пабываў у Мінску, прыедзе сюды яшчэ не адзін раз.

У Рамана Яцкевіча наперадзе абарона дыплома. Адна з мінскіх фірм ужо запрасіла яго на работу. Пажадаем яму ўдачы.

Анна АНІШКЕВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 34

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 54

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 46