Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

Для 269 выпускнікоў школ Пастаўшчыны апошняя школьная вясна завяршылася ў суботу, 31 мая, традыцыйным раённым святам.

Сёлета баль выпускнікоў праводзіўся ў восьмы раз і сабраў на плошчы Леніна ў Паставах не толькі віноўнікаў урачыстасці, але і настаўнікаў, бацькоў, вучняў малодшых класаў. Па-святочнаму апранутыя, усхваляваныя і радасныя, адораныя майскім сонцам і цяплом, яны ператварылі цэнтр горада ў маляўнічую пляцоўку, адкуль у самым пачатку свята, нібы галубы, узняліся ў неба дзясяткі рознакаляровых ша­роў — так прадстаўлялі сябе падчас цырымоніі прывітання выпускнікі. Найбольш масава выглядалі рады адзінаццаці­класнікаў  першай, трэцяй і чацвёртай гарадскіх, Варапаеўскай і Дунілавіцкай сярэдніх школ, раённай гімназіі. Менш было выпускнікоў з Гуты, Казлоўшчыны, Навасёлак, Лынтуп, Камай, другой і пятай сярэдніх  школ. Але яны дружна заяўлялі пра сябе, бо кожны выпускны клас  у нечым адметны і пакідае добры след.

— У школе вы атрымалі грунтоўныя веды, развілі свае творчыя здольнасці, навучыліся любіць Радзіму і родную пастаўскую зямлю, — адзначыў, вітаючы выпускнікоў, старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў. — Гэта бясцэнны багаж, які дапаможа вам справіцца з усімі жыццёвымі выпрабаваннямі і дасягнуць вялікіх поспехаў. Словы шчырай удзячнасці адрасую педагогам і бацькам,  а  выпускнікам жадаю смелага і ўпэўненага ўваходжання ў дарослае жыццё, дасягнення пастаўленых мэт.

Сярод выпускнікоў 2014-га, як і папярэдніх гадоў, шмат юнакоў і дзяўчат, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, мастацкай самадзейнасці, іншай творчасці. Ужо на школьным этапе яны сталі сапраўднымі прадаўжаль­ні­камі працоўных традыцый старэйшых, сваімі здольнасцямі і адкрыццямі прымнажалі славу і поспехі школ і раёна.

На свяце адбылося ўзнагароджванне выпускнікоў і іншых вучняў, якія вызначыліся ў  алімпіядах і конкурсах.  Поспехі дзяцей раздзялілі іх бацькі і настаўнікі. Усе шчыра парадаваліся за выпускніцу гімназіі, прэтэндэнта на залаты медаль Кацярыну Сушко, яе настаўніцу Людмілу Трафімаўну Расоха, бацькоў   Наталлю Сямёнаўну і Ігара Леанідавіча. Каця — сапраўдны гонар Пастаўшчыны, мае шмат узнагарод за перамогі ў розных конкурсах і акцыях. Найвялікшым яе дасягненнем з’яўляецца першае месца на раённым этапе, другое — на абласным і трэцяе — на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Кацю, яе бацькоў і педагога павіншаваў кіраўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў і ўручыў ім падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі.

Такіх адзнак былі ўдастоены яшчэ восем выпускнікоў і вучняў 8—10 класаў гімназіі і школ горада і раёна, а таксама іх бацькі і настаўнікі.

Быць паспяховымі, не спыняцца на дасягнутым пажадала выпускнікам другі сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вераніка Руткоўская. За актыўны ўдзел у жыцці раённай маладзёжнай арганізацыі, праяўленыя ініцыятыву і творчасць яна ўручыла Ганаровыя граматы Канстанціну Беланожку, Паўлу Ганчарову, Юліі Пронька, Анжаліцы Кастровай, Дар’і Журыха, Мікіту Зубовічу, Андрэю Кобзіку, Анастасіі Ландышка, Андрэю Лукашэвічу, Алене Мацур, Кацярыне Райчонак, Аляксандру Слабышаву, Таццяне Чарэнка.

Авыпускніца Казлоўшчынскай СШ  Надзея Каспяровіч пад апладысменты прысутных атрымала рэкамендацыю Цэнтральнага камітэта  Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі для паступлення ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

— Мне шмат што падабаецца, — расказвала Надзея. — Але больш за ўсё вабіць прафесія работніка праваахоўных органаў. Спадзяюся, што вытрымаю ўсе іспыты і стану курсантам акадэміі. А ўвогуле, вельмі шкада развітвацца з сябрамі, настаўнікамі, школай.

Выпускнікі ў асноўным вызначыліся з выбарам прафесіі, паступленнем у вышэйшыя ці сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. У гэтым ім дапамаглі і сустрэчы, якія ў неафіцыйнай абстаноўцы адбываліся падчас свята. Справа ў тым, што на ўрачыстасць завіталі многія з тых, хто год-два назад таксама стаяў перад выбарам. Цікава пра свае будучыя прафесіі малодшым сябрам расказалі курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Унтан, студэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Глеб Карнілаў і іншыя.

Сапраўдным парадам юных талентаў з удзелам выпускнікоў школ стала  святочная канцэртная праграма. Вельмі ўдала “распараджаліся” на сцэне вядучыя Ліза Галаўко і Павел Ганчароў. Парадавалі выступленнямі дуэты ў складзе Кацярыны Мацюшонак і Луізы Дунец, Алега Жаўнова і Рэнаты Руткоўскай, вакальная група Камайскай СШ, тэатр песні СШ №5,  салісты Яўгеній Пашкевіч, Дар’я Журыха, Алена Мацур, Юлія Жыдкая, Ганна Бекіш, юныя чытальнікі і танцоры, іншыя выканаўцы. А самым масавым і шчымліва-радасным атрымаўся вечна малады  развітальны вальс. Лёгка, свабодна, нібы ў палёце, кружылі­ся пары. Няхай жа такі святочны настрой застанецца ў выпускнікоў на доўгі час, дапаможа ім паспяхова здаць экзамены, прайсці тэсціраванне, зрабіць упэўненыя крокі ў самастойнае жыццё.


І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

І закружыў баль развітальны

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 44

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 46

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 47

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 80

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 86

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90