Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Як ты да людзей, так і яны да цябе”

“Як ты да людзей, так і яны да цябе”

Леакадзія Уладзіміраўна Татарэнка працуе паштальёнам у навасёлкаўскім аддзяленні сувязі. Абслугоўвае частку Навасёлак і навакольныя вёскі. Наймілейшая дарога, што вядзе на Грэйцева. Недалёка адсюль быў бацькоўскі хутар Старына, дзе прайшло яе дзяцінства. Цяпер там роўнае поле: знесены дом, выкарчаваны сад. Няма Старына на карце раёна, але з сэрца яго не выкрасліць, як і ўсё перажытае там.

У сям’і былі два сыны і шэсць дачок. Са старэйшай Ядзяй у Лёдзі розніца дваццаць гадоў. Калі тая выходзіла замуж, малой ішоў толькі дзявяты месяц. І хоць была самай малодшай, яе празмерна не песцілі, выхоўвалі ў строгасці, прывучалі да працы.

— Мама брала гектар ільну, і мы, дзеці, дапамагалі яго рваць, — успамінала жанчына. — Мне гадоў пяць было, а ішла ў поле разам з усімі. Пастаянна трымалі трох кароў, яшчэ тры былі ў суседзяў. Калі падыходзіла чарга пасвіць, то гэта было маім абавязкам, бо старэйшыя займаліся нейкай цяжэйшай работай. Летам з мамай ажно ў Пруднікі хадзілі ў ягады. Яна з вёдрамі, мы — з кубачкамі. І сабе збіралі, і на продаж. Памятаю, здохла карова, а за якія грошы купіць другую? За адно лета за ягады выручылі столькі, што хапіла.

Мама была вельмі гасціннай, — працягвала Леакадзія Уладзіміраўна. — У нашым доме любіла збірацца моладзь. На стол выстаўлялася ўсё, што мелі. Дзяўчаты спявалі, ладзілі танцы, прыходзіла шмат хлопцаў. Або, прыхарашыўшыся, ішлі ў клуб у Коўзаны ці Стары Двор. Мама, хапнуўшы гора ў вайну, цаніла мірнае жыццё, любіла людзей, бачыла радасць у кожнай дробязі. І нас гэтаму вучыла. 

У школу Лёдзя хадзіла ў Навасёлкі. Старэйшы брат з сям’ёй жыў у Рудзевічах. І дзяўчынка пасля заняткаў часта спяшалася туды, прыглядвала за пляменнікамі, нярэдка дапамагала братавай даіць калгасных кароў. 

Закончыўшы школу, падалася ў меліярацыю, была трубаўкладчыцай. Праца цяжкая, але высокааплатная. Калі бацькі ў калгасе зараблялі мізэр, то яна і сабе магла купіць абновы, і маці з пляменнікамі дапамагала.

— Мой першы меліярацыйны аб’ект размяшчаўся каля Балаёў, — расказвала. — Так, бывала, за дзень прыстану, што, прыйшоўшы на кватэру, з ног валілася і думала: дапрацую да выхадных і звольнюся. Але адпачну — і зноў наперад. А як атрымаю высокую зарплату, то і цяжкасці палягчэюць. Пазней мяне брыгадзірам назначылі. Брыгада была дружная, перадавая. Нават у трэсце першынство трымалі.

Прафесію памяняла, калі выйшла замуж. Абсталяваліся з мужам у Варапаеве, і Леакадзія ўладкавалася ў дзіцячы садок поварам. У сям’і падрастала дачушка Света, затым нарадзіўся Жэнечка. Тым часам імкліва развіваўся калгас імя Суворава. У Навасёлках будавалася шмат жылля. І Татарэнкі ў 1985 годзе перабраліся туды.

— Атрымалі прасторную кватэру, мяне ў сталовую на работу прынялі, неўзабаве нарадзілася Ірачка, і так усё добра ў нас складвалася,  — расказвала Леака­дзія Уладзіміраўна, а вочы засцілалі слёзы. — Ды раптоўная смерць забрала майго дзесяцігадовага сыночка. Выйшаў Жэнечка на вуліцу да сяброў і страціў прытомнасць. Выбегла да яго, падхапіла на рукі і толькі пачула “мама”. Медыкам уратаваць яго не ўдалося.  Адкуль бралася тая пухліна ў галаве, што паслужыла прычынай смерці? А перад гэтым прысніўся сон, што зламалася маладая вішанька ў нашым садзе. З таго часу мяне больш не радуе вясновая квецень. І хоць ёсць дзве дачушкі, дзве ўнучачкі, на сэрцы рана не рубцуецца. Пакуль сярод людзей, забываюся на сваё гора, а застануся адна — і перад вачыма падзеі дваццацігадовай даўнасці плывуць, як учарашні дзень, ногі вядуць на навасёлкаўскія могілкі, да дарагой грудкі зямлі.

Пасля трагедыі з сынам Л. У. Татарэнка стала  паштальёнам. Зносіны з людзьмі прытуплялі душэўны боль. Вёскі былі вялі­кімі, карэспандэнцыі людзі выпісвалі шмат. Раніцай як пойдзе з пошты, то толькі к вечару дадому вернецца. Асабліва чакалі паштальёна на хутарах.

— У Барсучым Моху жылі старыя муж з жонкай, — успамінала. — Дзеці ад іх далёка, дык я ім за дачку была. Тады аўталаўка не ў кожную вёску прыязджала, а тым больш на хутар. Я ім і хлеб насіла, і прадукты. Зімой на дарозе снегу па пояс, а я прабіраюся, бо ведаю, што ўжо на блінах “сядзяць” і хлеба чакаюць. У Слабадзе ў 12 дамах жыццё віравала, цяпер ні ў адным акне не гарыць святло. У Ельняках засталася адна сям’я. У параў­нанні з савецкім часам людзі сталі значна менш выпісваць газет і часопісаў. Са з’яўленнем мабільных тэлефонаў зменшылася і колькасць пісьмаў.  І ўсё ж пенсіянеры чакаюць мяне з асаблівым нецярпеннем. Называюць хто дачушкай, хто Лёдзечкай. Гэта выклікае ўсмешку, бо ў самой ужо вялікія ўнучкі. Дастаўляю розны тавар. За месяц рэалізоўваю яго на пяць, а то і больш мільёнаў. Дзякуй усім за падтрымку, разуменне.

Размову перапыніў тэлефонны званок. Жыхарка аддаленай вёскі прасіла паштальёна прынесці ёй макароны і лякарствы. Леакадзія Уладзіміраўна, склаўшы тавар у сумку і ўладкаваўшы яе на веласіпед, заспяшалася выканаць просьбу. “Як ты да людзей, так і яны да цябе”, — лічыць жанчына.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 38

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 42

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 62

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66