Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

69 гадоў назад адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Усё далей і далей адыходзяць у гісторыю яе трагічныя і гераічныя падзеі. За гэты час вырасла не адно пакаленне людзей, якія жывуць пад мірным небам, займаюцца стваральнай працай. Але не меркне веліч подзвігу, здзейсненага  арміяй і народам у  барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.  Свята шануюць яго і пастаўчане, якія масава, урачыста адзначылі 9 мая Дзень Перамогі.

Святкаванне ў райцэнтры пачалося з мітынгу і ўскладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам, які ўстаноўлены на месцы іх пахавання пры ўездзе ў горад. А галоўныя падзеі разгортваліся на плошчы Леніна. Спачатку тут гучалі з дынаміка музыка і песні ваеннай пары, а затым на канцэртнай пляцоўцы выступіў узорны духавы аркестр прафтэхкаледжа. Ён выканаў шырокавядомыя «Священную войну», «Катюшу», «В лесу прифронтовом», «День Победы», «Прощание славянки». Гэтымі мелодыямі юныя аркестранты сустракалі сотні людзей, якія арганізавана, са святочнай атрыбутыкай і кветкамі  прайшлі па галоўных вуліцах горада — Чырвонаармейскай, Савецкай, 17 Верасня і Ленінскай. Асабліва ўрачыстымі, прыгожымі выглядалі калоны на чале з сённяшнімі абаронцамі Айчыны — ваеннаслужачымі-пагранічнікамі.

Самае  ганаровае месца на плошчы  было адведзена ветэранам Вялі­кай Айчыннай вайны і працы. На вялікі жаль, прыняць удзел у святкаванні Дня Перамогі змаглі ўсяго дзесяць былых франтавікоў і партызан, работнікаў тылу. Гэта Мікалай Яў­стаф’евіч Зубовіч, Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Аляксандр Аляксандравіч Антух, Уладзімір Яўстаф’евіч Шорац, Яўгеній Вікенцьевіч Мацкевіч, Васілій Ягоравіч Шараў, Мая Львоўна Маркава, Уладзімір Ігнатавіч Атаманчук, Барыс Дзмітрыевіч Сямашка, Іларыён Савельевіч Русалоўскі.

Ветэранаў, удзельнікаў свята, усіх жыхароў горада і раёна вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Гаворачы пра бяспрыкладны подзвіг воінаў, партызан і падпольшчыкаў, ён падкрэсліў, што неацэнны ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі ўнёс гераічны беларускі народ, страціўшы на вайне кожнага трэцяга жыхара. Актыўная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў вялася і на Пастаўшчыне, у суседніх раёнах.  Адным з першых быў створаны камсамольска-маладзёжны партызанскі атрад “Смерць фашызму”, якім камандаваў старшыня Пастаўскага райвыканкама Ф. Н. Нагорны. У гора­дзе і раёне дзейнічалі падпольныя камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія арганізацыі і групы, партызанскія брыгады імя Варашылава, Гастэлы, Ракасоўскага і іншыя.

Пастаўчане ганарацца землякамі — Героямі Савецкага Саюза Ганнай Іванаўнай Маслоўскай і Фёдарам Рыгоравічам Маркавым, маладымі патрыётамі Яўгеніем Брадовічам, Надзеяй Асяненка, Яўге­ні­ем Машарам, Усцінам Ясюковічам і іншымі, якія аддалі свае жыцці за Ра­дзіму. Больш за тры тысячы нашых воінаў-землякоў, падпольшчыкаў і партызан былі ўзнагароджаны баявымі ўзнагародамі.

Вайна прынесла шмат страт і разбурэнняў. Падчас карных аперацый было спалена 77 населеных пунктаў, у тым ліку вёска Альцы і 72 мірныя яе жыхары. У гады вайны больш за ўсё пацярпелі Груздаўскі, Лынтупскі, Савіцкі, Камайскі і Загаччаўскі сельсаветы. Але самым страшэнным было масавае знішчэнне мірнага насельніцтва. За час акупацыі на тэрыторыі раёна захопнікі знішчылі больш за пяць з палавінай тысяч чалавек. Звыш дзвюх тысяч маладых людзей былі выгнаны ў Германію на прымусовыя работы.

Пасля трохгадовай акупацыі Пастаўшчыны самым радасным і незабыўным днём для жыхароў стала 5 ліпеня 1944 года, калі воіны 145-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра П. А. Дзібровы вызвалілі горад, а затым і ўсю тэрыторыю раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На нашай зямлі ў брацкіх магі­лах навечна засталося 780 воінаў-вызваліцеляў. Больш за 200 прозвішчаў раней невядомых салдат устаноўлены ў ходзе пошукавай работы і абследавання воінскіх пахаванняў у рамках праграмы “Не было безымянных солдат…” Такая работа будзе працягвацца і далей.

В. С. Гутараў расказаў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, выказаў словы падзякі работнікам усіх галін, ваеннаслужачым гарнізона, моладзі, з асаблівай трывогай і болем гаварыў пра падзеі ва Украіне.

— Толькі памяць пра ўрокі Вялікай Айчыннай вайны, раўненне на гераічны подзвіг старэйшых пакаленняў, — адзначыў у заключэнне кіраўнік раённай вертыкалі, — дапамогуць захаваць адзінства народаў, слаўныя працоўныя традыцыі і здзяйсненні, пабудаваць моцную і квітнеючую краіну — Беларусь.

Пра такое імкненне абаронцаў Айчыны і моладзі на свяце гаварылі старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Лушчык, другі сакратар раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вераніка Руткоўская. У знак бязмежнай удзячнасці вучні школ горада і гімназіі ўручылі ветэранам кветкі.

Вянкі і кветкі былі ўскла­дзены і да помніка воінам, пахаваным у гарадскім скверы. Памяць загінулых на вайне і тых, хто не дажыў да сённяшняга дня, ушанавалі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў, прадстаўнікі воінскіх часцей, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, шматлікія жыхары горада. Мітынг завяршыўся мінутай маўчання і збройным салютам.

А затым галоўная плошча горада ператварылася ў вялікую канцэртную пляцоўку. Пад гукі марша па ёй прайшоў аркестр барабаншчыц пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Для калектыву, які існуе нямногім больш за два месяцы, гэта было першае пуб­лічнае выступленне перад пастаўчанамі. Дэбют атрымаўся вельмі ўдалым. Парадавалі гледачоў і іншыя самадзейныя мастацкія калектывы. На адкрытай канцэртнай пляцоўцы выступілі шырокавядомыя народны ход ветэранаў вайны і працы, народны эстрадны гурт “25 плюс-мінус” і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны ансамбль “Паазер’е”, а таксама вельмі папулярныя танцавальны калектыў “Непаседы” раённага цэнтра дзяцей і моладзі, узорная эстрадная студыя “Юніта”, вакальная студыя “Кропелькі”, узорная цыркавая студыя “Каскад” раённага Дома культуры, вакальны ансамбль “Павятруля” Навасёлкаўскай ДШМ, ­удзель­нікі мастацкай самадзейнасці СШ №4, дзіцячага сада №1. Непаўторнымі атрымаліся выступленні самых юных артыстаў — чытальніка Яўгенія Васілеўскага і саліста Мікіты Аўгусціновіча, іншых выканаўцаў. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці прадэманстравалі свае натхненне, талент, майстэрства, невычэрпнасць крыніцы народнай творчасці.

У захапленні ад убачанага і пачутага засталіся не толькі ветэраны, але і ўсе, хто стаў удзельнікам самага светлага свята — Дня Перамогі.


Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

Не меркне веліч подзвігу (+фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 37

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 48

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80