Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прайшлася жорсткаю навалай

Прайшлася жорсткаю навалай

Заўсёды з цікавасцю слухала маміны ўспаміны пра розныя жыццёвыя здарэнні, бацькоўскі дом, вялікую і дружную сям’ю, якая жыла ў вёсцы Цялашы Старобінскага сельсавета Багушэўскага раёна. Ужо няма з намі матулі, але яе ўспаміны жывуць у маім сэрцы.

Да вайны Цялашы былі вялікай вёскай з моцнай калгаснай гаспадаркай. Мой дзед па маці Андрэй Сушчанка быў дбайным гаспадаром, добрым цесляром, вядомым на ўсю акругу пчаляром. У 30-ыя гады яго нават адправілі на з’езд калгаснікаў у Маскву. Дзяцей было шасцёра — тры сыны і тры дачкі. Мама Надзея Андрэеўна Сушчанка — самая малодшая. Дзеці добра вучыліся, а бацькі стараліся дапамагчы ім атрымаць адукацыю. Старэйшы, Сямён, скончыў Чарнігаўскае ваеннае лётнае вучылішча, потым паступіў у ваенную акадэмію ў Маскве. Да самай вайны працаваў у вучылішчы. Іван пасля інстытута ўладкаваўся на чыгунку ў Оршы. Васіль выкладаў фізіку і матэматыку, быў дырэктарам школы. Мама таксама любіла дакладныя навукі і пасля школы паступіла ў Віцебскі педагагічны інстытут. Яе старэйшая сястра выйшла замуж за ваеннага і жыла ў Брэсце, другая сястра пабралася шлюбам з мясцовым хлопцам, яны пабудавалі дом побач з бацькоўскім.

Жорсткая, страшная вайна перакрэсліла планы і намаганні мірнага жыцця. Ад тыфу памёр бацька. Згарэў у танку пад Сталінградам мамін брат Іван. За сувязь з партызанамі расстралялі Васіля. Чарнігаўскае вучылішча, у якім працаваў Сямён, эвакуіравалі на Урал. Сямён рваўся на фронт, каб помсціць за зруйнаваны родны край, але трэба было вучыць маладых воінаў лётнай справе. Маміна сястра з мужам загінулі ў Брэсце. Двое іх дзетак выжылі. Мама пасля вайны шукала іх па дзіцячых дамах, але безвынікова. Напэўна, нехта ўсынавіў сірот.

Падчас акупацыі маладых дзяўчат з навакольных вёсак, у іх ліку і маму, сагналі ў будынак школы, збіраліся вывезці ў Германію. Некаторых за каштоўныя рэчы выкупілі бацькі, а астатніх пагналі на работу ў вёску Скрыдлева. Галодныя, не маючы добрага абутку і адзення, яны секлі і пілавалі лес, па калена ў вадзе капалі торф і фармавалі брыкет. Пасля работы ўсіх зганялі ў вялізную адрыну, дзе было трохі сена. Абсушыцца не было дзе, не кожны дзень давалі гарачую поліўку з буракоў ці бульбы, хлеб пяклі напалову з пілавіннем. Дзяўчаты часта хварэлі і паміралі, медыцынскай дапамогі амаль не было. Некалькі разоў прыязджалі машыны-душагубкі, камендант загадваў збіраць і дэзінфіцыраваць ад паразітаў вопратку.

Аднаго разу маме і яшчэ дзвюм мясцовым дзяўчатам удалося ўцячы. Тыя адразу пайшлі ў сваю вёску, спадзеючыся знайсці каго-небудзь з родных. Угаворвалі сяброўку схавацца ў іх, крыху адпачыць. Але мама пабегла дамоў — і трапіла ў аблаву. Цялашы акружылі эсэсаўцы, дамы гарэлі, крычалі дзеці, галасілі жанчыны. Каля сельсавета ляжалі расстраляныя, сярод іх быў і мамін брат Васіль. Бацькоўская хата гарэла. Праз расчыненыя вокны мама бачыла, як гараць яе любімыя кветкі — вялізны фікус і ружа. Тое-сёе з пажыткаў было выкінута з дома, а ў куфры пароўся паліцай. Мама, анямеўшы, глядзела на полымя. Слёз не было, і жыць не хацелася. Паліцай паглядзеў на абарваную, брудную, змучаную дзяўчыну і здзекліва працягнуў ёй, падчапіў­шы з куфра на штык, лёгенькую хусцінку.

Дзякуючы Богу ў гэтай віхуры ацалеў дом сястры. Якое было шчасце ўбачыць жывымі і здаровымі родных людзей! Згаладалая, прастуджаная мама захварэла на тыф. Калі, нарэшце, ачуняла, то першае, што ўбачыла, сваю раптам састарэлую і зусім сівую матулю, якая ляжала за печчу, у завешаным даматканай посцілкай куточку. У хаце чулася нямецкая мова. Усё дрыжэла ад гарматнай страляніны. Стаяла вясна 1944 года. Наступала Чырвоная Армія — надышоў час расплаты.

Адкінуўшы посцілку, у закуток на каленях запоўз маладзенькі нямецкі салдат і, схапіўшы руку акамянелай жанчыны і цалуючы яе, нешта гаварыў і плакаў. Мама зразумела, што ён просіць благаславення. Бабуля Пелагея перахрысціла яго і сказала: “Каб ты не выйшаў з нашай зямлі, куды палажыў маіх сыночкаў і дачушку!” Мама пачала прасіць не гаварыць так, і бабуля яшчэ раз благаславіла салдаціка, прамовіўшы: “Маці Божая, будзь да яго міласэрнай”.

Матуля ўстала пасля хваробы, калі Віцебшчыну ўжо вызвалілі ад захопнікаў. Трэба было жыць, дапамагаць сястры з траімі дзецьмі, падняць на ногі сваю матулю. Яны яшчэ не ведалі, што лётчык Сямён жывы, што вернецца з вайны паранены, але на сваіх нагах муж сястры.

Маму накіравалі на Пастаўшчыну, дзе яна з 1944 года працавала настаўніцай у пачатковай школе ў Каптарунах. Тут нарадзіліся мы з братам.

Вёска Цялашы так і не адрадзілася пасля вайны, і на беразе Лучосы, дзе было гаманліва і весела, дзе жылі мае продкі, цяпер палі і лугі. Расстраляных у час вайны вяскоўцаў пахавалі пад вялікім абе­ліскам у напрамку Оршы, дзе цяпер прыпынак аўтобуса “Гаркава”. Тут пахаваны і мой дзядзька Васіль Андрэевіч Сушчанка.

Нізкі паклон тым, хто застаўся ляжаць пад абеліскамі і ў безыменных магілах, хто змагаўся на франтах і ў падполлі, у партызанскіх атрадах і працаваў у глыбокім тыле, набліжаючы дзень вызвалення — светлы і радасны дзень збаўлення ад фашысцкай навалы.

Н. ЛОСЬ. г. п. Лынтупы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81