Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не людзі ідуць на пошту, а пошта едзе да іх

Не людзі ідуць на пошту, а пошта едзе да іх

Алёна Антонаўна Падгайская

Пяць гадоў назад у наша жыццё ўвайшло новае паняцце — пошта на колах. Аднымі з першых на Віцебшчыне перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі з’явіліся ў Пастаўскім раёне.

Па словах начальніка РВПС Таццяны Мікалаеўны Гайлюн, новаўвядзенне было выклікана нерэнтабельнасцю многіх сельскіх аддзяленняў сувязі, на ўтрыманне якіх патрабаваліся значныя грашовыя сродкі. Акрамя таго, у невялікіх вёсках, дзе пражываюць у асноўным пенсіянеры, не так проста знайсці начальніка аддзялення, які ўмее працаваць на камп’ютары, а таксама паштальёна для дастаўкі карэспандэнцыі і выплаты пенсій. Вось і прыйшлося кіраўніцтву вузла пайсці на аптымізацыю, якую напачатку многія вяскоўцы ўспрынялі ў штыкі, але з цягам часу прызвычаіліся.

На сённяшні дзень у раёне дзейнічаюць 7 перасоўных паштовых аддзяленняў, якія абслугоўваюць 116 населеных пунктаў. Адно з іх, пад нумарам адзін, узначальвае Алёна Антонаўна Падгайская. Працаваць на пошту яна прыйшла 18 гадоў назад, доўгі час была начальнікам аддзялення ў Цешалаве. А калі яго закрылі ў сувязі з аптымізацыяй, першай на Пастаўшчыне перасела на паштовую машыну.

— Вялікай розніцы паміж стацыянарнай і перасоўнай поштай няма, — расказвала жанчына. — Апошняя аказвае ўсе тыя ж паслугі, што і звычайнае аддзяленне паштовай сувязі. Толькі працуе па прынцыпе “не людзі ідуць на пошту, а пошта едзе да іх”. Усяго наша каманда: я, вадзіцель і 5 паштальёнаў — абслугоўвае 53 вёскі, у якіх пражываюць 836 чалавек, у тым ліку 380 пенсіянераў. Штодзень з вадзіцелем адпраўляюся па маршруце Коўзаны—Цешалава—Лукашова—Груздава—Савічы, дзе ў вызначаны час запланаваны прыпынкі. У адных вёсках працую з насельніцтвам, у іншых — з паш­тальёнамі: прымаю ад іх квітанцыі і выдаю пенсію, газеты, тавары, якія разносяць па навакольных вёсках. Таксама абслугоўваю населеныя пункты, што знаходзяцца па маршруце следавання паштовай машыны.

У распараджэнні Алёны Антонаўны камп’ютар і плацежны тэрмінал, з дапамогай якіх яна прымае разнастайныя наяўныя і безнаяўныя плацяжы: за хатні і мабільны тэлефоны, камунальныя паслугі, квартплату і інш., працуе з укладамі ААБ “Беларусбанк”. Таксама на пошце на колах можна зняць грошы з банкаўскага рахунку, адправіць заказное пісьмо, пасылку або атрымаць пасылку ці тавар, заказаны праз інтэрнэт накладной платай, купіць газеты ў розніцу, тавары першай неабходнасці, якія ў тым ліку дастаўляюць пад заказ. Не так даўно перасоўныя аддзяленні паштовай сувязі пачалі аказваць новыя віды паслуг: прымаць дакументы і тавары для адпраўкі міжнароднай паскоранай поштай EMS, карэспандэнцыю для перасылкі ўнутры краіны першым класам (г.зн. прыярытэтным парадкам), дастаўляць карэспандэнцыю або іншыя адпраўленні вагой да 30 кілаграмаў з аднаго населенага пункта ў іншы па шляху следавання пошты.

Хоць сама А. А. Падгайская жыве ў Цешалаве і кожную раніцу дабіраецца на работу ў Паставы, шукаць іншае месца работы яна не збіраецца. Кажа, за столькі гадоў прывыкла і да раз’язнога ладу жыцця, і да людзей, для якіх з’яўляецца своеасаблівай нітачкай, што звязвае са знешнім светам. Амаль ва ўсіх вяскоўцаў ёсць нумар мабільнага тэлефона начальніка перасоўнай пошты, і ў любы момант яны могуць патэлефанаваць ёй і ўдакладніць, як хутка машына прыедзе ў вёску, папрасіць прывезці нейкі тавар.

Тое, што Алёна Антонаўна лёгка знаходзіць кантакт з людзьмі, пацвердзілі ў раённым вузле паштовай сувязі. А таксама адзначылі: А. А. Падгайская з’яўляецца адным з лепшых работнікаў прадпрыемства. Да яе ніколі не ўзнікала ніякіх пытанняў, яна адказная, вельмі акуратная з дакументамі і грашыма, вызначаецца высокай культурай абслугоўвання насельніцтва. Нездарма менавіта яе аддзяленню вырашана было аддаць новую паштовую машыну, якую РВПС атрымаў некалькі месяцаў назад. А на новым транспарце і працаваць прыемней.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 46

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 51

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 81

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 89

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 91