Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абараніць дзіця ад бацькоў

Абараніць дзіця ад бацькоў

У адзін з вечароў карэспандэнт раённай газеты «Пастаўскі край» далучылася да ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Наталлі Францаўны Трыфанавай і сацыяльнага педагога СПЦ Таццяны Вячаславаўны Качакулян, каб у чарговы раз прыняць удзел у рэйдзе па праблемных сем’ях.

У доўгім спісе адрасоў, па якіх рэгулярна заглядваюць інспектары па справах непаўналетніх і сацыяльныя педагогі, 116 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Пра многія сем’і не раз расказвалася на старонках раённай газеты, у тым ліку і пра сям’ю Вольгі. Маладая жанчына разам з траімі непаўналетнімі дзецьмі вярнулася на малую радзіму з Расіі ў кастрычніку мінулага года. Ёй выдзелілі сацыяльнае жыллё, аднаразовую пасляродавую дапамогу, мэблю, адзенне і цацкі. У маленечкім пакойчыку жанчына пражывае з дзецьмі і сужыцелем. А нядаўна шматдзетная мама атрымала дапамогу на дзяцей за некалькі месяцаў. На гэтыя грошы купіла пральную машыну, якая ўжо была ва ўжыванні, і новенькі ноўтбук. Менавіта падчас работы за ім мы яе і засталі. Ніякіх пытанняў не ўзнікла б, калі б у вочы не кідаліся наваленая ў куце гара адзення (сабрала для мыцця) і даўно нямеценая падлога. Беспарадак — гэта не адзіная праблема, якая хвалюе зацікаўленыя структуры: нядаўна муж Вольгі даслаў дакументы, якія сведчаць пра тое, што яна без яго ведама вывезла дзяцей з Расіі. Чым скончыцца гэта гісторыя, пакуль невядома.

Наступная ў спісе — Вераніка. Жанчына знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзяцей да трох гадоў. Іх у яе двое, малодшаму хлопчыку паўгода, старэйшаму — два з паловай. На момант наведвання жанчына займалася з малымі, яе муж складваў дровы. У адрозненне ад Вольгі ў гэтай сямейнай пары ў доме ідэальны парадак. Праблема ў тым, што па стане здароўя Вераніка не можа займацца выхаваннем дзяцей (лечыцца ў Слабодцы). І калі яе муж у тэрміновым парадку не ўладкуецца на работу і не аформіць апеку над дзецьмі, то іх адправяць у сацыяльны прытулак.

Дачка яшчэ адной Вольгі ў сацыяльным прытулку ўжо пабывала. Дзяўчынку вярнулі ў сям’ю зусім нядаўна. Абедзве пражываюць разам з бацькам жанчыны. Аднак паміж ім і дачкой часта адбываюцца сваркі і скандалы. На шчасце, негатыўнае стаўленне да дачкі на ўнучку не распаўсюджваецца. Падчас візіту дзядуля гуляў разам з дзяўчынкай у двары. Вольга, жадаючы пераканаць, што ўсё ў парадку, захоплена паказвала нам гардэроб дачкі, дэманстравала змесціва халадзільніка.

А вось Клеапатру застаць дома не ўдалося і на гэты раз. Не было яе і па другім адрасе пражывання. Жанчына пайшла ў запой, ужо месяц не ходзіць на работу. Днём яна знаходзіцца дома, а начаваць ходзіць да знаёмага ў інтэрнат. Натуральна, займацца сынам ёй няма калі. За хлопчыкам прыглядвае біялагічны бацька, які жыве па суседстве.tc «А вось Клеапатру застаць дома не ўдалося і на гэты раз. Не было яе і па другім адрасе пражывання. Жанчына пайшла ў запой, ужо месяц не ходзіць на работу. Днём яна знаходзіцца дома, а начаваць ходзіць да знаёмага ў інтэрнат. Натуральна, займацца сынам ёй няма калі. За хлопчыкам прыглядвае біялагічны бацька, які жыве па суседстве.»

Не адкрыла дзвярэй дома Таццяна. Яшчэ зусім нядаўна жанчына злоўжывала спіртным, таму двое яе дзяцей былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Зараз дзяцей вярнулі ў сям’ю, якая ў кастрычніку мінулага года папоўнілася новымі членамі: Таццяна нарадзіла двайнят і цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.tc «Не адкрыла дзвярэй дома Таццяна. Яшчэ зусім нядаўна жанчына злоўжывала спіртным, таму двое яе дзяцей былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Зараз дзяцей вярнулі ў сям’ю, якая ў кастрычніку мінулага года папоўнілася новымі членамі: Таццяна нарадзіла двайнят і цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.»

Яшчэ некалькі адрасоў, якія мы наведалі ў той вечар, былі непраблемнымі. Усяго ж за тры месяцы ў рамках акцыі «Сям’я без насілля» праведзена 16 рэйдаў, правераны ўсе сацыяльна небяспечныя сем’і (у нашым раёне іх 83), наведаны бацькі, якім вярнулі дзяцей. Таксама ў рамках акцыі выяўлена 15 сем’яў, якія не спраўляюцца з выхаваннем непаўналетніх і да якіх будуць прыняты адпаведныя меры ўздзеяння.tc «Яшчэ некалькі адрасоў, якія мы наведалі ў той вечар, былі непраблемнымі. Усяго ж за тры месяцы ў рамках акцыі «Сям’я без насілля» праведзена 16 рэйдаў, правераны ўсе сацыяльна небяспечныя сем’і (у нашым раёне іх 83), наведаны бацькі, якім вярнулі дзяцей. Таксама ў рамках акцыі выяўлена 15 сем’яў, якія не спраўляюцца з выхаваннем непаўналетніх і да якіх будуць прыняты адпаведныя меры ўздзеяння.»

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 38

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 33

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 80