Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца

Ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца

Удзельнікі канферэнцыі

23 красавіка ў памяшканні райвыканкама адбылася ХХХI справаздачна-выбарная канферэнцыя Пастаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». На мерапрыемства былі запрошаны дэлегаты ўсіх пярвічных арганізацый раёна і ганаровыя госці — усяго каля 100 чалавек. Яны падвялі вынікі работы райкама за апошнія тры гады і разгледзелі шэраг пытанняў.

Пастаўская раённая арганізацыя ГА “БРСМ” была створана 17 лістапада 2002 года. Сёння яна аб’ядноўвае 1024 чалавекі, 86 «пярвічак». Самыя шматколькасныя з іх — прафтэхкаледжа (166 членаў), СШ №3 (77), Дуніла­віцкай яслі-сад-сярэдняй школы (59), райспажыўтаварыства (55), СШ № 5 (44). Гэтыя лічбы агучыла першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва, якая выступіла з дакладам.

Ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца

Іна Каралёва.

Яна паведаміла, што сваю работу райкам БРСМ ажыццяўляе пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны. Найважнейшым кірункам дзейнасці з’яўляецца патрыятычнае выхаванне. У раёне назапашаны багаты вопыт, і перад маладымі людзьмі стаіць задача максімальна яго выкарыстоўваць і развіваць. Гэтаму спрыяе цеснае супрацоўніцтва БРСМ з дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі аргані­зацыямі: раённым саветам ветэранаў, раённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ, саюзам «афганцаў», Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй, грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”.

Штогод райкам праводзіць ваенна-спартыўную гульню “Зарніца”, патрыятычную акцыю “Мы — грамадзяне Беларусі”, конкурс на лепшую “пярвічку” “Школьны марафон”, конкурс “Лідар — новае пакаленне”, арганізуе дзейнасць палатачнага валанцёрскага лагера “Багатыр”, іншыя раённыя мерапрыемствы.

Адной з галоўных задач райкама з’яўляецца падтрымка маладых работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў. Кожны год ствараецца банк даных спецыялістаў, якія прыбылі ў наш раён на свае першыя працоўныя месцы. Каб дапамагчы ім сарыентавацца, пазнаёміцца з кіраўніцтвам раёна і між сабой, ладзяцца сустрэчы маладых спецыялістаў, прычым як у афіцыйнай абстаноўцы, так і ў нефармальнай.

На працягу 2012—2014 гадоў раённай арганізацыяй вядзецца бесперапынная работа па часовым працаўладкаванні моладзі. У вырашэнні гэтага пытання пастаўчане даўно зарэкамендавалі сябе з найлепшага боку. На абласным мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў і за мінулы, і за пазамінулы год нашы землякі ў многіх намінацыях былі прызнаны пераможцамі. Гэтыя дасягненні абавязваюць пастаўчан не здаваць па­зіцый і сёлета.

Гаварылася і пра слабыя месцы раённай арганізацыі.

—            Наша самая галоўная праблема — малаініцыятыўнасць у пярвічных арганізацыях, — зазначыла Іна Каралёва. — На жаль, у нас не так і шмат сапраўдных лідараў, якія здольны пераканаць, павесці за сабой. Мала актыўнасці некалькіх чалавек, патрэбны з’яднанасць і арганізаванасць усяго маладзёжнага саюза. Толькі ад нас залежыць, будзем мы раўнадушнымі, безыдэйнымі або аб’яднаемся і рэалізуем нават самыя амбіцыйныя планы, зробім цікавымі і разнастайнымі нашы будні і выхадныя дні.

Са справаздачамі выступілі сакратары «пярвічак»: Вераніка Мелехавец (раённая гімназія), Святлана Каладзяжная (ААТ “Навасёлкі-Лучай”), Вера­ні­ка Харужая (прафтэхкаледж). Яны расказалі пра самыя цікавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў арганізацыях, поспехі маладых людзей на раённых і абласных спаборніцтвах. А старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель расказала пра цеснае супрацоўніцтва дзвюх грамадскіх арганізацый.

Сярод гасцей мерапрыемства быў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч.

Ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца

Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч.

—            Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў асяроддзі маладых, ініцыятыўных, творчых людзей, — прывітаў ён прысутных. — Адразу ўзгадаліся маладосць, ленінскі камсамол, які, па сутнасці, выконваў тыя ж функцыі, што і сённяшні рэспубліканскі саюз моладзі. Мы, прадстаўнікі старэйшага пакалення, ніколі не былі раўнадушнымі да лёсу сваёй краіны: гераічна праявілі сябе падчас Вялікай Айчыннай вайны, адраджалі з руін гарады і сёлы, асвойвалі цалінныя землі… Я жадаю, каб і вы з усёй адказнасцю ставіліся да сваіх абавязкаў, не шкадавалі сіл дзеля будучыні сваёй краіны.

Мікалай Яўстаф’евіч таксама заклікаў маладых людзей прыняць актыўны ўдзел у святкаванні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Зрабіце прабег па месцах баявой славы, арганізуйце фестываль патрыятычнай песні — гэта будзе для вас і цікавым, і карысным. Адным словам, паболей вам ідэй і мэтанакіраванасці для іх увасаблення ў жыццё”, — рэзюмаваў ветэран.

На канферэнцыі разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў: абраны раённы камітэт, раённая кантрольная камісія ГА “БРСМ”, а таксама дэлегаты на XXXIII справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Першым сакратаром райкама зноў абрана Іна Каралёва. Яе кандыдатуру прапанаваў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Кісялёў:

—            Іна  — лідар, і гэтым усё сказана. Бачу, што мінулы перыяд прайшоў не  “ўхаластую”, арганізацыя працуе, удасканальваецца, спраўляецца са сваімі задачамі. Работа няпростая, але ёсць галоўнае — магутная “армія” маладых людзей. Дзякуй, што знаходзіце час на актыўную грамадскую дзейнасць. Шкада, што атрымліваецца не ўсё запланаванае. Узяць, напрыклад, папулярны рэспубліканскі праект “100 ідэй для Беларусі”. Пакуль пастаўчане праявілі сябе ў ім вельмі сціпла. Чаму? У нас столькі таленавітых маладых лю­дзей, якія, упэўнены, маюць шмат прапаноў. Не лянуйцеся, актыўнічайце, стаўце перад сабой мэты і дасягайце іх.

У сувязі з вялікай  колькасцю моладзі ў нашым раёне ўпершыню за апошнія тры гады абраны другі сакратар райкама БРСМ. На новай пасадзе з чэрвеня сёлетняга года будзе працаваць маладая пастаўчанка Вераніка Руткоўская, якая даўно зарэкамендавала сябе як актыўны, ініцыятыўны, з выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі спецыяліст. З новымі сіламі абавязкова прыйдуць і новыя ідэі. А значыць, можна разлічваць на тое, што жыццё моладзі Пастаўшчыны стане яшчэ больш яркім і насычаным.

Іна СНЯЖКОВА.  Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 38

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 42

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 62

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 92

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66