Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ушанавалі сваіх ветэранаў

Ушанавалі сваіх ветэранаў

І. І. Януковіч віншуе І. М. Вараб’ёва.

У адзін з красавіцкіх дзён пастаўскія ратавальнікі наведалі іх па месцы жыхарства, каб уручыць віншавальныя паштоўкі, пажадаць моцнага зда­роўя і падзякаваць за працу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Нагодай для гэтага стаў аб’яўлены два гады назад загадам мі­ністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Дзень ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў МНС.

Раней, у савецкія часы, 17 красавіка было пазначана ў календары як Дзень пажарнай службы. Але пасля праведзенай у сярэдзіне 90-ых гадоў мінулага стагоддзя ваенізацыі пажарных часцей, а затым іх уваходжання ў склад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у беларускіх пажарных-ратавальнікаў з’явілі­ся іншыя прафесійныя святы. Тым не менш пра названую вышэй дату яны таксама не забывалі, зрабіўшы ўрэшце яе днём былых агняборцаў.

У Пастаўскім РАНС такіх на сённяшні дзень 32 чалавекі, у тым ліку чацвёра ветэранаў пажарнай службы. 17 красавіка ўсе яны атрымалі персанальныя віншаванні ад намесніка начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І. І. Януковіча і начальніка Варапаеўскага паста Я. К. Зубовіча. Сярод тых, да каго завіталі дамоў, быў і Іван Міхайлавіч Вараб’ёў, які каля 20 гадоў адпрацаваў вадзіцелем у пажарнай часці ў Паставах. 79-гадовы пенсіянер у свой час нямала зрабіў для яе станаўлення і развіцця, удзельнічаў у ліквідацыі складаных надзвычайных сітуацый, у тым ліку вядомага пажару нафтабазы ў Круляўшчызне, дзе гарэла больш за 5 тысяч тон паліва. У 1994 годзе выйшаў на пенсію, але сувязі з аддзелам не парывае і сёння. Паколькі жыве ў службовай кватэры ў будынку пажарнага дэпо, амаль што­дзень заглядвае на былое месца працы, з радасцю адклікаецца на запрашэнне кіраўніцтва РАНС выступіць перад маладымі ратавальнікамі. У сваю чаргу тыя выконваюць усе просьбы ветэрана: дапамагчы нешта занесці ў дом, падрамантаваць аўтамабіль і г.д.

Увогуле, па словах І. І. Януковіча, па дапамогу ў аддзел пенсіянеры звяртаюцца нячаста. Але калі гэта адбываецца, тут нікому ні ў чым не адмаўляюць: датычыць гэта рамонту агароджы ці павеці, перакрыцця даху або арганізацыі пахавання. Кожнае прафесійнае свята ветэраны МНС практычна ў поўным скла­дзе прысутнічаюць на ўрачыстасцях у РАНС (тых, хто не можа дабрацца самастойна, прывозяць і адвозяць на службовым транспарце). Яны ганаровыя госці і на ўручэнні пагонаў цяперашнім работнікам. Асабліва актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах прымаюць члены ветэранскай арганізацыі “Ратавальнік”, якую ўзначальвае М. Ф. Брэскі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 37

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66