Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Нас вайна разлучыла”

“Нас вайна разлучыла”

Вось такой прыгажуняй была Ніна Маляўка ў маладосці

Ні адну тэлепраграму “Жди меня” Ніна Іванаўна Кукоўская не глядзела без слёз — настолькі кранальныя там расказы пра людскія лёсы. І ў кожнай чакае весткі для сябе. Ужо сем гадоў, як яна адправіла на праграму пісьмо з апошняй надзеяй адшукаць сваю сястру Тоцю, з якой іх разлучылі ў маленстве.

Самы балючы яе ўспамін  дзяцінства звязаны з вайной. Восенню 1943-га на хутар Чарняты (непадалёк Манькавіч), дзе жыла іх сям’я (маці, бабуля, дзядзька і пяцёра дзяцей), прыйшлі немцы і накіраваліся з факеламі падпальваць пабудовы. Маці ўхапіла немца за руку і залямантавала: “Сынок, у мяне пяцёра дзетак. Не палі! Як жыць бу­дзем?” Той рэзка адштурхнуў, маці ўпала. Але хуценька паднялася і стала цалаваць чужынцу рукі. На гэты раз, раз’юшаны, ён не проста адпіхнуў жанчыну, а стаў бязлітасна лупіць яе па спіне дубінкай.

Пабудовы заняліся агнём. Малых, як шчанюкоў, пакідалі ў воз. Напалоханыя, сплаканыя дзеці абляпіліся ля збітай і знясіленай маці. Усіх павезлі ў невядомым напрамку. Аказалася — у Лынтупы. Там загналі ў баракі. Людзей было шмат: старыя, дзеці, моладзь. Гнялі страх і невядомасць, было холадна і голадна. На другі дзень малых сталі выпускаць на вуліцу, і жыхары пасёлка давалі ім якой-небудзь ежы. Побач з баракамі праходзіла чыгунка. Прыбывалі таварнякі, і людзей заганялі ў вагоны — адпраўлялі ў Германію ў рабства. У такія гадзіны ўсё наваколле стагнала плачам і енкам. Уганялі ў сваёй большасці маладых, здаровых, працаздольных, а старых і малых пакідалі. Сям’я Маляўка правяла ў бараку сем сутак, і іх адпусцілі. Каму патрэбны былі старая бабуля, паўжывая маці і малыя дзеці?

Бяздомных, іх прытулілі  родныя ў Логавінцах. Маці так і не аправілася ад нанесеных фашыстам пабояў, стала кашляць усё мацней і мацней і неўзабаве памерла. Дзеці асі­рацелі (бацька памёр яшчэ да пачатку вайны). А калі ў ліпені сорак чацвёртага Беларусь была вызвалена ад захопнікаў, людзі не маглі таму нарадавацца. Але менавіта ў тыя дні сямігадовай Ніне суджана было яшчэ раз у жыцці сутыкнуцца з немцам. Наступіў мір. Дзеці разумелі гэта і ўжо смела пабеглі гуляць аж да бліжэйшага лясочка. А насустрач ім адкуль ні вазьміся — немец. Худы, страшны, акрываўлены. Дастае з кішэні цукеркі — і да Ніны як да самай малой. Як жа яна напужалася! З роспачным крыкам кінулася наў­цёкі. У хаце заціснулася пад ложак і так наплакалася там, што заснула. Дзяўчынку шукалі ўсёй вёскай некалькі гадзін, але безвынікова. А яна, выспаўшыся, выпаўзла з-пад ложка. На гаротніцу не сварыліся. Яе цалавалі ўсе, хто быў у хаце, — знайшлася!

Час быў цяжкі, галодны. Бабуля прыстройвала Ніну і да блізкіх, і да чужых лю­дзей, але той хлеб заўсёды быў горкі. Нават у роднага дзядзькі, які жыў у Дашках. У яго быў адзіны сын, але ён маленькі ўтапіўся. Напэўна, каб запоўніць пустату і ада­грэць свае сэрцы, маладыя бацькі  ўзялі на выхаванне Ніну.

— Яны былі вельмі прыгожыя. І я згадзілася пайсці да іх, — вяртаецца ў той далёкі час мая суразмоўца. — У першую ж раніцу ў чужым доме прачнулася ад крыку: дзядзька біў жонку, цягаў яе за валасы. Напалоханая, ускочыла з ложка і пабегла ў Логавінцы да бабулі. Яна ўбачыла мяне здалёк і так плакала, сустрэўшы на дарозе.

Урэшце Ніну і малодшую сястрычку Тоцю аформілі ў Гальшанскі дзетдом, а брата-блізнюка — у Смаргонскі.

— Галадавалі мы і ў дзетдоме, — успамінае Ніна Іванаўна. — Аднойчы, гуляючы на лузе, так наеліся конскага шчавуку, што многіх не ўдалося выратаваць — памерлі.

А вось напярэдадні Новага года ў дзетдом завітала свята — дзяцей адзелі ў новыя цёплыя халацікі, усім далі пячэння і цукерак. Ложкі сястрычак стаялі побач, абедзве заснулі шчаслівыя. А раніцай Ніна ўстрывожылася — Тоці не стала. Выхавальніца патлумачыла: “Твая сястрычка захварэла, і яе забралі ў Мінск у бальніцу”. “Як у бальніцу?!” — абступілі старэйшыя дзеці. — Таня (у дзетдоме дзяўчынку сталі так зваць) была здаровая. Мы ўсе з ёй учора гулялі”.

Ішоў час, а дзяўчынка ўсё не вярталася. Ніна сумавала па сястры і даймала выхавальніц пытаннямі, калі ж яе ўсё-такі прывязуць. Праўду яна дазналася намнога пазней: Тоцю ўдачарылі. А вось хто і дзе яна апынулася, так і засталося тайнай.

— Нас разлучыла вайна, — змахвае слёзы Ніна Іванаўна. — Усе мае браты і сёстры ўжо памерлі. — Тоця самая меншая, спадзяюся, што яна жывая. І для мяне была б самая вялікая радасць у жыцці, каб знайсці яе і сустрэцца.

Каго ні вазьмі з таго пакалення, па кожным прайшло ваеннае ліхалецце. Не абмінула яно і Дзмітрыя Кукоўскага, Нінінага суджанага. Яго бацька ваяваў на фронце і вярнуўся паранены. У іх вёску ўваходзілі то партызаны, то немцы, і людзям хапіла страху. На шчасце, Ласіцу не спалілі, і тут было крыху лягчэй абжывацца, чым “голай” і бяздомнай Ніне. Аднак трэба аддаць належнае дзяўчыне — нягледзячы на тое, што была раздзетая-разутая ды тулілася па чужых хатах, закончыла Пастаўскае медвучылішча і тым самым стала на годную дарогу ў дарослае жыццё. Неўзабаве маладая медсястрычка пазнаёмілася з настаўнікам фізкультуры Дзмітрыем Уладзіміравічам Кукоўскім. Перш чым стварыць сям’ю, яны сустракаліся амаль два гады. Маці не ўхваліла выбару сына (немясцовая, ды яшчэ беспасажні­ца) і прыняла нявестку больш чым халаднавата.

— Але ўсё жыццё мы пражылі разам з бацькамі, — гаварыў Дзмітрый Уладзі­міравіч. — І менавіта Ніна даглядала маю маці ў старасці (а памерла яна на 101-ым годзе). Пасля цяжка захварэла і злягла мая сястра. Забралі яе, інваліда першай групы, да сябе, і зноў дагледзела Ніна.

У шлюбе Ніна Іванаўна і Дзмітрый Уладзіміравіч ужо 54 гады. Абое — вядомыя і паважаныя ў акрузе людзі. Ён — былы настаўнік, выкладчык фізкультуры і ваеннай падрыхтоўкі Казлоўшчынскай СШ, яна не адзін дзясятак гадоў адпрацавала медсястрой у Навадруцкай бальніцы. Нарадзілі і выхавалі двух сыноў. Але лёс нанёс жорсткі ўдар: малодшы сын, які пайшоў бацькавай дарогай, — закончыў педінстытут і працаваў настаўнікам таксама ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе, — трагічна загінуў. У яго была нявеста. Рыхтаваліся да вяселля, а выйшла пахаванне.

— На тым і закончылася наша шчаслівае сямейнае жыццё, — дрыжыць ад стрымліваемых слёз голас Дзмітрыя Уладзіміравіча. — Вунь усміхаецца з партрэта наш Шурка. А ў нашых сэрцах назаўсёды пасялілася самота. Не склалася сямейнае жыццё ў старэйшага, Сярожы, зараз ён з намі. Але ж ёсць і радасць — у нас двое цудоўных унукаў і двое праўнукаў — род працягваецца.

— Ды каб яшчэ Тоцю знайсці, — вяртаецца да свайго даўняга і ўсё роўна не адбалелага Ніна Іванаўна. — Няўжо ж гэта не збудзецца?

Надзея застаецца заўсёды.

Фаіна КАСАТКІНА.

Вёска Ласіца Казлоўшчынскага сельсавета.

Фота з сямейнага архіва Кукоўскіх.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 16

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 47

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 53

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 40

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 86

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 236

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 74

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 81