Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цэнтру турысцкіх паслуг — 10 гадоў

Цэнтру турысцкіх паслуг — 10 гадоў

Ягор Шушкевіч

1 красавіка 2014 года свой юбілей адзначыла ТДА “Цэнтр турысцкіх паслуг”, якім кіруе  Ягор Шушкевіч. Роўна 10 гадоў  таму гэта ўстанова пачала працаваць  ў Паставах. У 2006-ым адкрыўся яе філіял у Наваполацку. За гады існавання фірма дабілася прызнання на нацыянальным і нават міжнародным узроўнях. Некалькі разоў цэнтр станавіўся лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскага конкурсу “Пазнай Беларусь”, двойчы — “Лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці”, у 2009-ым — лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік у галіне турызму“, а ўсіх ганаровых грамат і дыпломаў нават не злічыць.

Асноўным напрамкам дзейнасці фірмы заўсёды з’яўлялася арганізацыя ўязнога турызму. Як адзначае Ягор Часлававіч: “Вельмі хацелася прадставіць родную Пастаўшчыну ў самым лепшым выглядзе, прыцягнуць сюды як мага больш гасцей. Край наш мае багатае гістарычнае мінулае. А пра яго маляўнічую прыгажосць нават песні ды казкі складаць варта”. У выні­ку ўзнік экскурсійны маршрут “Край азёр, касцёлаў, паркаў”. Але чагосці не хапала апантанай натуры Шушкевіча. Хацелася менавіта самай сапраўднай казкі. І яна з’явілася, калі з лёгкай рукі супрацоўнікаў фірмы пасяліўся ў мясцовых лясах белабароды дзядуля Зюзя. Гэта адбылося ў 2005 го­дзе. З вялікай павагай і ўдзячнасцю гаворыць Ягор Часлававіч пра тагачаснае кіраўніцтва раёна: “У тым, што наш Зюзя пася­ліўся на Пастаўшчыне, найвялікшая заслуга былога старшыні Пастаўскага райвыканкама Эдуарда Пятровіча Казуры і яго намесніка Алы Эдмундаўны Кейзік, якія былі захоплены ідэяй стварэння сапраўднага турыстычнага комплексу».

За час існавання ся­дзібы Зюзю Паазерскага наведалі больш за 40 тысяч турыстаў з Беларусі, Расіі і самых розных краін свету. Усіх тут сустракалі так, як спакон вякоў вядзецца на Беларусі: гасцінна, весела і шчодра.

Напрыканцы 2013 года Зюзя ўпершыню выехаў за межы сваёй сядзібы і пачаў падарожнічаць па Беларусі. Самымі яскравымі паездкамі былі неаднаразовыя ваяжы ў Бярэзінскі бія­сферны запаведнік і Белавежскую пушчу. Асаблівае ўражанне пакінуў юбілей беларускага Дзеда Мароза ў Белавежжы. Зюзя і яго світа (а гэта Завея, Карачун і баба Напасця) знайшлі там шмат новых сяброў, ды нават зімовых родзічаў Зюзі. Гэта Дзед Мароз з Вялікага Усцюга, Сусветны казачы Дзед Мароз з Гатчыны Ленінградскай вобласці, Паккайне з Карэліі, Кыш Бабай з Татарстана, наш бярэзінскі зямляк Балотнік і шмат іншых цікавых персанажаў. Свята працягвалася тры дні. Шматлікія фотасесіі, прэс-канферэнцыі, інтэрв’ю паказалі, што наш Зюзя карыстаецца папулярнасцю як у звычайных турыстаў, так і ў прадстаўнікоў прэсы. Галоўнымі момантамі феерыі сталі адкрыццё “Чароўнай вярсты” і “Казачнай карты” Расіі і Беларусі. У Расіі 16 афіцыйных кропак пражывання казачных персанажаў, у Беларусі — чатыры (пад нумарам 2 — Зюзя Паазерскі, в. Азяркі Віцебскай вобласці). Адзначу таксама вялікую цікавасць да Зюзі з расійскага боку. Кіраўнік праекта “Казачная карта” Аляксей Казлоўскі так і сказаў на развітанне: “Забяру я хутка вашага Зюзю ў Маскву”. Пытаюся ў Ягора: “Ну як, ці пае­дзеш?” Ён у адказ усміхаецца: “А чаму б і не! Мы ж турысты-авантурысты!” А потым ужо сур’ёзна дадае: — “У госці — з задавальненнем, а вось на пастаяннае месца жыхарства не згодзен! Усё ж такі Зюзя — персанаж беларускага фальклору і размаўляе ён выключна на беларускай мове. Менавіта ў гэтым яго асаблівы каларыт і прыцягальнасць для турыстаў. Менавіта тут ён сапраўдны, родны, тутэйшы”.

Акрамя праекта “Зюзя Паазерскі”, фірма працуе і ў іншых напрамках. Вялікая ўвага надаецца выязному турызму. З Цэнтрам турысцкіх паслуг вы лёгка можаце накіравацца ў цікавыя экскурсіі па еўрапейскіх краінах і атрымаць асалоду ад пляжнага адпачынку на лепшых сусветных курортах. У гэтым годзе ўзніклі складанасці з крымскім напрамкам. Пакуль у якасці альтэрнатывы будзем прапаноўваць адпачынак у Паланзе, Юрмале, на расійскім узбярэжжы Чорнага мора. Максімальна поўную інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах: 4-27-77, 8(029) 712-27-77, 8(029) 732-27-77. Дадам, што былы будынак фірмы па вуліцы Набярэжнай закрыты на рэканструкцыю. Але ў хуткім часе расчыніць дзверы новы офіс па вуліцы Чырвонаармейскай, 4. Нашы кваліфікаваныя спецыялісты заўсёды сустрэнуць вас з радасцю”.

Наталія КАРНІЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 28

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 31

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 25

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 127

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 54

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 61

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 73