Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўскі ”Гарызонт” пашырыўся

Пастаўскі ”Гарызонт” пашырыўся

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў і дырэктар ПУВП “Завод “Беліт” Дзмітрый Барысавіч Чыжэўскі пераразаюць сімвалічную стужку на адкрыцці новай залы рынка “Гарызонт”.

У канцы лютага споўнілася дзесяць гадоў, як на невыкарыстоўваемых вытворчых плошчах ПВУП “Завод “Беліт” размясціўся гандлёвы рынак “Гарызонт”. Яго адкрыццё стала значнай падзеяй у жыцці прадаўцоў і пакупнікоў. Рынак запатрабаваны і сёння. Кіраўнік службы рознічнага гандлю і арэндных адносін прадпрыемства Яўгенія Шаўкапляс расказала, што для продажу харчовых і прамысловых тавараў цяпер устаноўлены 221 ралет, створана 160 рабочых месцаў. Сваю  дзейнасць на рынку ажыццяўляюць 9 магазінаў, 13 прыватных прадпрыемстваў і каля 140 прадпрымальнікаў. Атрымалася даволі разгалінаваная гандлёвая сетка, паслугамі якой карыстаюцца не толькі пастаўчане, але і жыхары суседніх  раёнаў.

У той жа час рост колькасці прадпрымальніцкіх структур, неабходнасць удасканалення работы па абслугоўванні пакупнікоў  прымусілі дырэкцыю завода, які з’яўляецца гаспадаром рынка, пайсці на пашырэнне яго межаў шляхам абсталявання гандлёвых месцаў у зале, суседняй з дзеючымі. Спатрэбілася нямногім больш за два месяцы, каб былая вытворчая плошча набыла прывабны выгляд. Пасля рамонту тут стварылі 56 рабочых месцаў, у асноўным для індывідуальных прадпрымальнікаў. Усяго ж было ўстаноўлена 87  ралетаў, частка якіх выкарыстана для абсталявання магазінаў. Тут жа маецца пункт па абмене валюты, будзе прасторнае кафэ з азербайджанскай кухняй.

Афіцыйнае адкрыццё новай залы рынка “Гарызонт” адбылося ў суботу, 12 красавіка. На ім прысутнічалі старшыня райвыканкама  В. С. Гутараў, дырэктар прадпрыемства “Завод “Беліт” Д. Б. Чыжэўскі, прадаўцы і пакупнікі. Пасля таго як была перарэзана сімвалічная чырвоная стужка, кіраўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў звярнуўся да прысутных і адзначыў, што пашырэнне плошчы “Гарызонта” бу­дзе садзейнічаць яшчэ большаму насычэнню рынку таварамі, лепшаму задавальненню патрэб пакупнікоў. Немалаважным з’яўляецца і той факт, што ў раённым цэнтры з’явілася больш за 50 новых рабочых месцаў. Віктар Сяргеевіч пажадаў прадаўцам  актыўных пакупнікоў і выказаў надзею, што работы па абнаўленні залы рынка будуць працягвацца.

На рамонт памяшкання, набыццё абсталявання, выкананне некаторых іншых работ быў затрачаны 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў крэдытаў і сродкаў завода “Беліт”.

— Мы імкнуліся максімальна выкарыстаць усё новае, што ёсць для абсталявання рынкаў Беларусі, — адзначыў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Чыжэўскі. —  Новая зала выглядае больш прасторнай, а гандлёвыя месцы — больш зручнымі і адкрытымі. У яе абсталяванне будзе ўкла­дзена яшчэ не менш за 500 мільёнаў рублёў. Будзе адноўлена ацяпленне, устаноўлены кандыцыянер, прыведзена ў парадак пажарная сігналізацыя, выкананы іншыя неабходныя мерапрыемствы. На працягу блі­жэйшых месяцаў адрамантуем дах, правядзём рамонт падлогі ў суседніх залах. У недалёкай перспектыве — добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, абсталяванне стаянкі для транспартных сродкаў. Словам, будзем рабіць усё магчымае, каб наш “Гарызонт” па-ранейшаму быў папулярным, вабіў прадпрымальнікаў і пакупнікоў.

Тэкст і фота

 Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 15

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 144

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 29

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 127

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 68

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 52