Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць галоўнае — натхненне

Ёсць галоўнае — натхненне

Выступае Аліна Лявонаўна Латыш

Напрыканцы сакавіка сябры Таварыства беларускай мовы падвялі творчыя вынікі мінулага года. На мерапрыемстве, якое адбылося ў раённай бібліятэцы, прысутнічалі не толькі мясцовыя аўтары, але і ганаровыя госці з Мінска.

Напачатку сустрэчы з уступным словам выступіў старшыня пастаўскай раённай арганізацыі “ТБМ” Ігар Міхайлавіч Пракаповіч. Ён адзначыў, што мінулы год быў плённым для аўтараў-землякоў, якія выдалі каля двух дзясяткаў новых кніг па краязнаўстве, літаратуры, гісторыі нашага краю, а таксама зборнікі паэзіі і прозы. Многія з майстроў слова выступілі перад гасцямі мерапрыемства: расказалі пра гісторыю напісання кніг, а таксама пачыталі ўласныя творы.

Першай гэта зрабіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аліна Лявонаўна Латыш, добра вядомая чытачам нашай газеты сваімі шматлікімі публікацыямі. Мінулы год стаў для жанчыны знакавым: убачыла свет яе першая кніга “Кроплі святла”, якая ўключыла ў сябе філасофскія апавяданні, замалёўкі. “Мудрая, светлая, сентыментальная”, — так ахарактарызавалі кнігу чытачы.

Што натхняе, як узнікаюць сюжэты для твораў? Адказваючы на гэтыя пытанні, Аліна Лявонаўна прызналася, што яе жыццё трымаецца на трох кітах: гэта сям’я з моцнымі духоўнымі каранямі, багатая беларуская літаратура і Бог, Біблія. Усё гэта надае сіл працаваць і тварыць. Аўтар не сумняваецца: ёсць крыніца натхнення — будуць новыя апавяданні. А можа, і новыя кнігі?

Працягнула гутарку яшчэ адна таленавітая пастаўчанка — паэтка Воля Лісіцкая. Яна дэкламавала вершы са свайго новага паэтычнага зборніка “Усходзіць сонца”. Яны былі рознымі: ад лёгкіх, гумарыстычных да шчымлівых і сумных, прасякнутых болем ад страты блізкіх людзей.

Выступіла і дачка вядомага пастаўскага краязнаўца Міхася Гіля, які таксама вядомы сваёй актыўнай выдавецкай дзейнасцю. Алеся Гіль пазнаёміла прысутных з кнігамі “Мастакі з дынастыі Ромераў” Івана Драўніцкага, “Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце” Яніны Якубянец-Чаркоўскай, “Граф Мануцы” Отана Гедэмана (дзве апошнія — пераклады з польскай мовы). Выступоўца паведаміла, што да друку рыхтуюцца новыя кнігі, галоўнымі героямі якіх стануць фундатары, мецэнаты, мастакі, чый лёс цесна звязаны з нашай Бацькаўшчынай.

Краязнавец, настаўнік гісторыі з Гуты Мікалай Арэх расказаў пра сваю кнігу “Вёсачкі над Заражанкай”, прысвечаную гісторыі чатырох невялікіх паселішчаў: Манеўшчына, Кейзікі, Васілеўшчына, Харкі. Успомніў і яшчэ адну — “Гута-Голбія: гісторыка-геагра­фічны нарыс”, якая была напісана ў сааўтарстве з І. М. Пракаповічам. Мікалай Арэх падкрэсліў, што працягвае работу па вывучэнні гісторыі вёсак усходняй Пастаўшчыны. Асабліва краязнаўца ціка­віць Полава, таму не выключана, што гэта вёска будзе ў цэнтры ўвагі яго новай кнігі.

Творчыя справаздачы пастаўчан завяршылі супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вадзім Шышко і Ігар Пракаповіч. Яны гаварылі пра кнігу “1812. Вайна на Пастаўшчыне”, якая напісана імі сумесна. Ігар Міхайлавіч таксама прадставіў выдадзеныя летась “Назвы нашых вёсак”, “Назвы нашых мясцін”, а таксама прачытаў некалькі авангардных твораў з новага празаічнага зборніка “Вышкі”.

Шчырымі і цікавымі  былі выступленні гасцей — нашых славутых землякоў-літаратараў.

Ёсць галоўнае — натхненне

Аліна Легастаева і Міхаіл Кенька

Упершыню за апошнія трыццаць гадоў на Пастаўшчыну прыехала паэтэса Аліна Легастаева — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар паэтычных зборнікаў «На вертикали сердца», «Яблочный спас», «Поле жизни моей», «Позніх кветак святло» і іншых. Нарадзілася ў вёсцы Верацеі, пасля заканчэння школы і Віцебскага педагагічнага інстытута доўгі час жыла ў Літве і Расіі і толькі нядаўна вярнулася ў Беларусь.

—            Мяне перапаўняюць пачуцці, — прызналася паэтэса. — Я ўражана, што на Пастаўшчыне так многа захопленых краязнаўствам людзей, якія нераўнадушныя да гісторыі роднай зямлі. Асабліва прыемна чуць ад аўтараў беларускую мову, на якой мне, на жаль, шмат гадоў не было з кім размаўляць.

Таму і не дзіўна, што большасць вершаў Аліны Легастаевай рускамоўныя. Некаторыя з іх яна прачытала прысутным. Гімн жанчыне, успамін пра родную хату, перажыванні за лёс еўрапейскіх краін, гумарэска пра ўнучку — тэматыка вершаў была самая розная. Паэтэса падарыла па адным экзэмпляры сваіх  зборнікаў раённай бібліятэцы, і чытачы змогуць азнаёміцца з яе творчасцю.

Госцем мерапрыемства стаў яшчэ адзін славуты ўраджэнец в. Верацеі —  беларускі літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Міхаіл Паўлавіч Кенька. Ён закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, працаваў журналістам, настаўні­кам, быў дацэнтам кафедры беларускай літаратуры БДУ. Друкуецца з 1974 года, у 1988-ым прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Даследуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аўтар шматлікіх кніг па літаратуразнаўстве. Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Г. Сянкевіча, апавяданні С. Гродзенскай, аповесці Ю. Крашэўскага, з чэшскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданні І. Кліма і інш.

— У мяне шмат літаратурных інтарэсаў, і краязнаўства з’яўляецца адным з іх, — расказваў Міхаіл Паўлавіч. — Сёння вельмі шкадую, што раней так мала распытваў у старэйшых пра гісторыю роднай  вёскі, што не запісваў ад матулі шматлікія дыялекты, якімі была так насычана яе мова. Мяне не пакідае ідэя напісаць пра родную вёску — яна багатая і на гісторыю, і на выдатных лю­дзей. Спадзяюся, што ў мяне будзе магчымасць часцей наведвацца на Пастаўшчыну. У планах — прыехаць на сёлетні фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік”, каб прадоўжыць нашу цікавую размову і пачэрпнуць новыя ідэі для ўласных твораў.

Напрыканцы мерапрыемства выступіла маладая пастаўчанка Наталля Гарачая (Зямчонак). Яна ўжо чатыры гады працуе куратарам мастацкіх праектаў у мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

Наталля — таленавіты ілюстратар, сёння працуе над трыма праектамі. Іх тэма незвычайная і арыгінальная — прывіды, пачвары і нячысцікі Беларусі. Дзяўчына падзялілася планамі на будучае: хоча падрыхтаваць вялікі альбом ілюстрацый пра Пастаўшчыну і яе самыя цікавыя і маляўнічыя мясціны. Ёсць і яшчэ мара…

—            Наша галерэя — пляцоўка для творчасці мастакоў, літаратараў, эколагаў, — гаварыла Наталля. — Мы даўно шукалі месца, дзе маглі б сустракацца на ўлонні прыроды, арганізоў­ваць пленэры, ладзіць прэзентацыі. І, здаецца, мы яго знайшлі. Гэта славутая вёска Каралінова Пастаўскага раёна, дзе працаваў знака­міты мастак Альфрэд Ромер. Дзякуючы ініцыятывам сталічных творцаў рэканструкцыяй яго сядзібы зацікавіліся шведы. Спадзяюся, усё задуманае атрымаецца, і Пастаўшчына стане яшчэ і цэнтрам сучаснага мастацтва.

Як расказаў Ігар Пракаповіч, ужо хутка літаратары зноў збяруцца разам — падчас правядзення фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” запланавана творчая сустрэча, на якую таксама будуць запрошаны мастакі, спевакі, кампазітары.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 45

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82