Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Трыумф зорак з Навасёлак

Трыумф зорак з Навасёлак

Па традыцыі штогод з першым вясеннім цяплом і спевам птушак у наш горад прыходзіць фестываль эстраднай песні “Пастаўскія зоркі”, адкрываючы ўсё новыя і новыя таленты. Багатым на адкрыцці стала і сёлетняе музычнае свята, якое крыху змяніла свой фармат.

Заўзятыя прыхільнікі “зорак” ведаюць: апошнія некалькі гадоў у нас ладзіліся два аналагічныя фестывалі — для дарослых выканаўцаў і для тых, хто толькі пачынае спяваць, марачы ў будучым стаць прафесійным артыстам і выступаць на вялікай сцэне. А ўсё таму, што аматараў музыкі і спеваў на Пастаўшчыне шмат самых розных узростаў. Але найбольш іх сярод дзяцей. Нездарма “Пастаўская зорачка”, якая з’яўляецца малодшай сястрой “Пастаўскіх зорак”, за кароткі час набыла такую вялікую папулярнасць. Сёлета менавіта яна стала асновай правядзення аднаго аб’яднанага фестывалю.

Усе яго ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі: 7—9, 10—13 і 14—20 гадоў. Самай прадстаўнічай аказалася другая катэгорыя, якая аб’яднала больш за 30 выканаўцаў. Усяго ж у конкурсе ўдзельнічала каля паўсотні спевакоў. Іх геаграфія была традыцыйнай: Паставы, Варапаева, Навасёлкі-1, Дунілавічы. Пры гэтым многія гледачы ўпершыню пачулі пра вакальна-эстрадную студыю “Аніма” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў і вакальны ансамбль “Павятруля” Навасёлкаўскай ДШМ. Юныя артысты з названых навучальных устаноў склалі моцную канкурэнцыю салістам пастаўскіх студый “Кропелькі” і “Юніта”. Асабліва ўразілі Навасёлкі — як сваімі галасамі, так і падборам песень, прадуманасцю канцэртных нумароў, большасць з якіх суправаджаліся падтанцоўкай. У выніку яны забралі галоўныя ўзнагароды фестывалю — Гран-пры ў намінацыях “Салістка” ва ўзроставай катэгорыі 10—13 гадоў і “Вакальныя групы”. Іх удастоены Маша Лібоза і ансамбль “Павятруля”.

Іншыя прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. У малодшай узроставай катэгорыі (7—9 гадоў) дыпломам першай ступені ўзнагароджана салістка вакальнай студыі РДК “Кропелькі” Маша Шаура. Дыпломы другой ступені ў вучаніцы трэцяй гарадской школы Лізы Якімовіч і салісткі вакальна-эстраднай студыі “Аніма” Варапаеўскай ДШМ Яны Мышко, трэцяй ступені — у вучняў СШ №3 Мікіты Мілты, СШ №1 Каці Кісель і салісткі тэатра песні СШ №5 Аліны Дзіковіч. Сярод 10—13-гадовых індывідуальных выканаўцаў першае месца заняла салістка “Кропелек” Ліза Загурская, на другім месцы салістка вакальнай групы Дунілавіцкага сельскага Дома культуры Саша Бабюк, на трэцім — выхаванкі студый “Кропелькі” і “Аніма” Даша Дрозд і Саша Баршчэўская. Ва ўзроставай катэгорыі 14—20 гадоў перамагла салістка эстраднай студыі Варапаеўскага ГПДК Маша Сеганкевіч. Дыплома другой ступені ўдастоена навучэнка Навасёлкаўскай ДШМ Маша Літвіновіч (яна выдатна выканала песню ўласнага сачынення на беларускай мове, акампануючы сабе на гітары). Дыпломы трэцяй ступені ў салістак студыі РДК “Юні­та” Дашы Гагалінскай і Дашы Румянцавай. У намінацыі “Вакальныя групы” першае месца заняло трыа з Навасёлак у складзе Машы Лібоза, Дашы Лібоза і Каці Казенка. Другое раздзялілі паміж сабой вакальная група студыі “Кропелькі” і дуэт Каці Мацюшонак і Луізы Дунец з СШ №3. На трэцім месцы вакальная група тэатра песні СШ №5.

Не засталіся без узнагарод і астатнія канкурсанты. Яны атрымалі дыпломы за ўдзел. А самыя актыўныя балельшчыкі ў зале — група падтрымкі СШ №3 — торт. Дыпломы ўдзельнікам фестывалю ўручылі дырэктар раённага Дома культуры А. Б. Чарнюк і член журы, эстрадны выканаўца Аляксандр Апанасевіч. Яны пажадалі юным зорачкам ярка гарэць, імкнучыся да вяршынь эстрады.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77