Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарогамі вайны на Пастаўшчыне

Дарогамі вайны на Пастаўшчыне


21 сакавіка ў раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Дзякуй за вызваленне”, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемства, ганаровым госцем якога стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік абароны Ленінграда М. Я. Зубовіч, сабраліся прадстаўнікі раённай улады, работнікі культуры, настаўнікі, вучні. 

Ад імя прысутных дырэктар музея Р. Л. Курачэнка шчыра падзякавала Мікалаю Яўстаф’евічу, а ў яго асобе — усім ветэранам, за мужнасць, праяўленую ў гады вайны, падораныя цяперашнім і будучым пакаленням беларусаў жыццё, мір і незалежнасць. У адказ М. Я. Зубовіч адзначыў вялікую работу супрацоўнікаў музея па афармленні экспазіцыі выставы, падкрэсліўшы, што не толькі франтавікі і партызаны, але і тыя, хто заставаўся ў тыле і працаваў на патрэбы фронту, здзейснілі неўміручы подзвіг — вытрымалі найцяжэйшае выпрабаванне і перамаглі фашызм.

Падрабязны экскурс у экспазіцыю выставы зрабіла старшы навуковы супрацоўнік музея Т. Г. Гарошка, запрасіўшы ўсіх наведвальнікаў “прайсці” вогненнымі дарогамі Вялікай Айчыннай, каб аддаць даніну памяці людзям, якія не шкадавалі свайго жыцця, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы, наша права на мірную і шчаслівую будучыню. Пагрузіцца ў трывожную атмасферу чэрвеня 1941 года дапамагло праслухоўванне запісу паведамлення савецкага інфармбюро аб пачатку вайны, пасля чаго Таццяна Гвідонаўна расказала пра першыя дні нямецкай акупацыі на Пастаўшчыне, настроі, якія панавалі сярод насельніцтва, утварэнне падпольных груп і партызанскіх атрадаў і іх барацьбу з ворагам.

Удзельнікам падпольнага і партызанскага руху ў раёне адведзена вялікая частка экспазіцыі. На ёй прадстаўлены фота­здымкі, асабістыя рэчы і дакументы членаў першага партызанскага атрада “Смерць фашызму”, утворанага ўсяго праз тыдзень пасля пачатку вайны, членаў падпольнай партызанскай групы на чале з Р. З. Крукавым, якая дала пачатак партызанскаму атраду “Грозны”, атрада імя Суворава, які пазней разам з атрадам “Знішчальнік” стаў асновай партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. Таксама на выставе можна ўбачыць карты баявых аперацый партызан, лістоўкі з заклікам да насельніцтва весці барацьбу з гітлераўцамі, Чырвоны Сцяг, які ў самым пачатку вайны выратавала настаўніца з Навасёлкаўскага сельсавета Ганна Пашкевіч і пад страхам смерці захоўвала ў сябе дома некалькі месяцаў, потым перадала ў партызанскі атрад, а калі надышоў час вызвалення, ён быў узняты над Паставамі, шмат іншых цікавых экспанатаў з фондаў краязнаўчага музея і музея баявой і працоўнай славы СШ №2. Сярод іх друкарскі партызанскі станок, тэлеграфны апарат сістэмы Морзэ, ваенна-палявы тэлефон, нямецкія пішучая машынка і трафейная рацыя, розныя віды зброі тых часоў, салдацкая фляга, малая пяхотная лапатка, армейскі заплечнік, форменнае пасляваеннае ­адзен­не і асабістыя рэчы камандуючага 145-ай Віцебскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, якая вызваляла Пастаўскі раён, генерал-маёра П. А. Дзібровы.

У суседняй зале аформлена інсталяцыя вясковай хаты, якую спешна пакінулі жыхары, ратуючыся ад фашыстаў. Трэцяя зала аддадзена пад фотавыставу Андрэя Мацура “И память сердца говорит…” Яна рыхтавалася яшчэ 5 гадоў назад, да 65-годдзя вызвалення Беларусі. Тады таленаві­ты пастаўскі фатограф адлюстраваў 20 ветэранаў Вялікай Айчыннай. Прайшло не так шмат часу, і з тых 20 чалавек у жывых заста­ліся ўсяго пяцёра: М. Я. Зубовіч, І. А. Шчыт, В. П. Субач, І. С. Рыбцоў і А. А. Антух. Побач з фотаздымкамі змешчаны спіс ветэранаў, якіх у раёне крыху больш за 30. Тут жа старыя школьныя альбомы пра настаўнікаў-франтавікоў, спаленую разам з жыхарамі вёску Альцы, з фотасправаздачамі паходаў вучняў па месцах баявой славы.

Знаёміцца з выставай можна не адну гадзіну, бо работнікі музея распрацавалі грунтоўную і цікавую экскурсійную праграму, якая ўключае ў сябе таксама прагляд дакументальнага фільма “Вызваленне Беларусі” і разгадванне крыжаванкі. Асабліва пазнавальнай яна будзе для школьнікаў. Іх і іншых наведвальнікаў чакаюць у музеі ва ўсе дні, акрамя панядзелка, аж да канца ліпеня.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 162

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 181

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 195

Король Бонстиков прилетит в Беларусь(видео)

Хотите узнать больше? Король Бонстиков Норд прилетит в Беларусь Нашумевшая космическая история, которую «Евроопт» подарил стране в этом году, продолжается: в гости к 190

На этой неделе белорусов ждет незначительное похолодание, дождь и мокрый снег

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В последние дни осени погодные условия в Беларуси будут определять 195

Готовимся к новогоднему корпоративу уже сегодня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Чтобы превратить корпоратив в яркий праздник, нужно начинать готовиться к 193

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 210

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 219