Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мэта — павышэнне эфектыўнасці работы і якасці аказваемых паслуг

Мэта — павышэнне эфектыўнасці работы і якасці аказваемых паслуг

Спорыцца работа ў вальшчыкаў лесу Часлава Тананы, Аляксандра Вербаловіча і рабочых участка па нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва братоў Івана і Дзмітрыя Мацукоў. Часлаў Танана выйшаў пераможцам спаборніцтва “Лепшы па прафесіі”, Іван Мацук у гонар свята ўзнагароджаны граматай дырэкцыі УП ЖКГ.

Сваё прафесійнае свята работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны сустракаюць у абстаноўцы, калі па даручэнні кіраўніка дзяржавы створана і працуе рабочая група па вывучэнні праблемных пытанняў у адной з важнейшых жыццёвых сфер.  Якія  практычныя захады будуць прыняты па выпраўленні сітуацыі — пакажа час. А пакуль камунгасаўцы, у тым ліку ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна”, настой­ліва працуюць над задачамі, пастаўленымі перад імі.  Расказвае дырэктар прадпрыемства Ілья Генадзьевіч ГЛУШОНАК: 

—  У аснову нашай дзейнасці пакладзена праграма развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі  на перыяд да 2015 года, якая была зацверджана Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у лютым мінулага года. Яе мэта — павышэнне эфектыўнасці работы і якасці аказваемых паслуг аб’ектамі ЖКГ, а таксама зніжэнне затрат на аказанне такіх паслуг. Для нашага калектыву ў ліку важнейшых з’яўляюцца: вытворчасць цеплавой энергіі, перадача і размеркаванне яе для ацяплення і гарачага водазабеспячэння спажыўцоў; пад’ём са свідравін, ачыстка і размеркаванне вады, у тым ліку транспарціроўка і ачыстка каналізацыйнай вады; правядзенне санітарна-тэхнічных, ізаляцыйных, тынковачных, электрамантажных, абліцовачных і іншых работ. Адпаведныя службы УП ЖКГ займаюцца таксама лесанарыхтоўкай, распілоўкай драўніны, вытворчасцю вырабаў з яе, тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам аўтамабіляў, вулічным асвятленнем, аказваюць паслугі лазняў, гасцініц і шэраг іншых.

У 2013 годзе ад рэалізацыі паслуг, работ і прадукцыі было атрымана 112 млрд 973 млн рублёў выручкі. Сярэдняспісачная колькасць працуючых пасля аптымізацыі прадпрыемства за сту­дзень-снежань склала 762 чалавекі.   Выкананы ўсе нарматывы сабекошту асноўных аказваемых паслуг. Насельніцтву і іншым спажыўцам аказана платных паслуг амаль на 11 мільярдаў рублёў, што ў супастаўных умовах на 40% перавышае ўзровень папярэдняга года.

Праграмай развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі прадугледжана павялічыць аб’ёмы ўводу ў эксплуатацыю жылых аб’ектаў пасля капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі, замяніць зношаныя цепласеткі, помпавае абсталяванне, павялічыць долю мясцовых відаў паліва, ажыццявіць шэраг іншых мерапрыемстваў. Многае з намечанага ўдалося зрабіць. У 2013 годзе з розных крыніц фінансавання было выкарыстана 6,6 млрд рублёў інвестыцый,  большая частка якіх накіравана на рэканструкцыю цеплавых сетак з прымяненнем ПІ-труб. Яны заменены  на 6,8 кіламетра.

Праведзена значная работа па выкананні дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Пры выпрацоўцы цеплавой энергіі для гарачага водазабеспячэння практычна не выкарыстоўваўся імпартуемы прыродны газ. Большасць кацельняў пераведзены на мясцовыя віды паліва (шчапу і апілкі), нарыхтоўку якіх вядзём уласнымі сіламі і з дапамогай лясгаса. Летась такога паліва выкарыстана 9428 тысяч умоўных тон. Доля мясцовых відаў паліва ўзрасла да 65%, а фактычная эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў у грашовым вылічэнні склала 3,1 млрд рублёў. Перавыкананы паказчыкі па эканоміі рэсурсаў і энергазберажэнні. Гэта стала магчымым дзякуючы ажыццяўленню зберагальных мерапрыемстваў і мерапрыемстваў па мадэрнізацыі прадпрыемства. Так, у 2013 годзе  на кацельнях вёсак Ляхаўшчына, Андроны, Юнькі, Касцяні, Гута, гарпасёлка Лынтупы, СШ №2 заменены сеткавыя помпы на менш энергаёмкія.  Менш энергаёмкія  глыбінныя помпы ўстаноўлены і на свідравінах у вёсках Цешалава, Ажарава, Дварчаны, Коўзаны, Валкі. Для асвятлення пад’ездаў шматкватэрных дамоў устаноўлена 1260 штук святлоакустычных датчыкаў. Працягваліся работы па абнаўленні і ўдасканаленні выкарыстання механічных сродкаў аўтатрактарнай гаспадаркі. У прыватнасці, былі куплены дзве вакуумныя машыны, чатыры транспартныя адзінкі пераведзены на газаматорнае паліва. Праведзена аўтаматызацыя трох КНС у Паставах і  Дунілавічах. Па праграме мадэрнізацыі былі ажыццёўлены іншыя мерапрыемствы.

Адным з важнейшых кірункаў работы УП ЖКГ з’яўляецца абслугоўванне і рамонт жыллёвага фонду раёна. У 2013 годзе, у адпаведнасці з тытульным спісам, на капітальны рамонт было пастаўлена 20 дамоў, у тым ліку 5 — у сельскай мясцовасці.  Для іх рамонту выкарыстаны 2 млрд 449 млн рублёў, у тым ліку бюджэтных сродкаў — 1 млрд 52 млн, адлічэнняў грамадзян — 1 млрд 397 млн рублёў. Гэтыя сродкі ў асноўным выкарыстаны для рамонту дахаў і ўцяплення жылых дамоў па вуліцах Ленінскай і Касманаўтаў у Паставах, а таксама ў вёсках Парыж і Навасёлкі. За сродкі, выдзеленыя для бягучага рамонту жылфонду (а гэта 1 мільярд 344 млн рублёў), таксама праводзіўся рамонт дахаў, міжпанэльных швоў, праездаў. Па тэхнічным абслугоў­ванні і бягучым рамонце жыллёвага фонду за кошт сродкаў уласнікаў выканана работ на 1 мільярд 274 мільёны рублёў.

На Пастаўшчыне штогод праводзіцца вялікая работа па добраўпарадкаванні. Самае непасрэднае дачыненне да яе мае і калектыў УП ЖКГ. Штатныя рабочыя забяспечваюць належны санітарны стан пад’ездаў жылых дамоў і дваровых тэрыторый, праводзяць іх комплексную ўборку. У асноўным захоўваюцца графікі вывазу цвёрдых камунальных адходаў, належнае ўтрыманне кантэйнерных пляцовак. Летась было пасаджана больш за 80 тысяч кветак, сотні дрэў, у раёне аўтазаправачнай станцыі па вуліцы Савецкай закладзены новы парк. Усяго на добраўпарадкаванне населеных пунктаў было выдаткавана 2 мільярды 804 млн рублёў. Большасць сродкаў  выкарыстана на бягучы рамонт і ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі горада.

Калектыў УП ЖКГ па колькасці працуючых з’яўляецца адным з буйнейшых на Пастаўшчыне. Нашы аб’екты размешчаны на тэрыторыі ўсяго раёна. Створаная структура падраздзяленняў дазваляе ў асноўным забяспечваць патрэбнасці насельніцтва ў аказваемых камунгасам паслугах, людзі працуюць з адказнасцю. Адміністрацыя прадпрыемства ў сваю чаргу імкнецца падтрымліваць усе добрыя пачынанні, заахвочваць работнікаў маральна і матэрыяльна. Вось і нядаўна паміж дырэкцыяй і прафсаюзнай арганізацыяй заключаны калектыўны дагавор, у якім прадугледжаны шэраг дадатковых мер па стымуляванні працоўнай і грамадскай актыўнасці людзей. Напярэдадні прафесійнага свята многія з іх узнагароджаны граматамі Міні­стэрства і абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, дырэкцыі УП ЖКГ. Падведзены вынікі спаборніцтва “Лепшы па прафесіі”, пераможцы таксама атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Прадстаўнікі нашага калектыву штогод удастойваюцца ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” або “Чалавек года Пастаўшчыны”, што сведчыць пра запатрабаванасць і прэстыжнасць  прафесій работнікаў камунальнай гаспадаркі.

Вырашаючы паўсядзённыя задачы, працуем над ажыццяўленнем мерапрыемстваў, вызначаных на бліжэйшую перспектыву. Яны будуць садзейнічаць удасканаленню работы шэрага водазабораў і кацельняў. Рэканструкцыя 10 кіламетраў цеплавых сетак з прымяненнем ПІ-труб павысіць надзейнасць забеспячэння цяплом жылых дамоў і іншых аб’ектаў. Плануецца абнаўленне аўтатрактарнай тэхнікі.  Будзе прадоўжана работа па ўцяпленні дамоў, устаноўцы фотаакустычных датчыкаў, пераабсталяванні пакояў гасцініцы пад нумары павышанай камфортнасці. Пры наяўнасці фінансавання з абласнога бюджэту бу­дзе прадоўжана будаў­ніцтва палігона для цвёрдых бытавых адходаў у Паставах і ў рамках праграмы “Чыстая вада” пачата будаўніцтва аб’ектаў водазабеспячэння са станцыямі абезжалезвання ў г. п. Варапаева і в. Андроны. Бу­дзе ўдасканальвацца работа па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама па іншых кірунках дзейнасці прадпрыемства. Пры ўмове выканання ўсіх пастаўленых задач мы зможам значна павысіць эканамічную эфектыўнасць сваёй работы, якасць і даступнасць паслуг.

Учора ў нас адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу. Сёння, карыстаючыся выпадкам, хочацца яшчэ раз павіншаваць ветэранаў, усіх работнікаў камунальнай службы, пажадаць ім здароўя, дабрабыту, новых працоўных набыткаў.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 44

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 46

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 48

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 80

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 86

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90