Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галасавалі актыўна


Галасавалі актыўна

Галасуе маладая сям'я Вішнеўскіх

Павіншаваўшы ў нядзелю членаў камісіі выбарчага ўчастка № 35 і першых выбаршчыкаў з пачаткам галасавання, яе старшыня А. П. Балошка і сама атрымала віншаванні з юбілейным днём нараджэння. У ліку першых кветкі і падарунак ад кіраўніцтва і спецыялістаў ААТ “Хацілы-агра” ёй паднеслі дырэктар В. І. Крыштафовіч і яго намеснік па экано­міцы Г. М. Шубелька. Яны па­дзякавалі Алене Пятроўне за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, асабісты ўклад ва ўмацаванне эканомікі гаспадаркі, пажадалі здароўя, плёну ва ўсіх справах.

А. П. Балошка шмат гадоў удзель­нічае ў арганізацыі выбарчых кампаній у аграгарадку Хацілы. І сёлета, нягледзячы на тое, што яе юбілей супаў з  днём галасавання, Алена Пятроўна ўвесь час правяла на выбарчым участку, забяспечыўшы разам з членамі камісіі актыўную работу. Усяго ў выбарах удзельнічала 384 чалавекі. Жыхары аграгарадка і навакольных вёсак аддалі свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета Іосіфа Тамашэвіча, раённага — Ганну Шубелька і Андрэя Сарапененку, Ярэўскага сельскага Савета — Аляксандра Шаронава, Аляксея Рабухіна, Наталлю Янковіч, Таццяну Калеснік, Паўла Скрыдлеўскага, Яніну Турла. Настрой у хацілаўскіх выбаршчыкаў быў асаблівы. Па-першае, яны галасавалі ў асноўным за людзей, якія жывуць і працуюць побач, да якіх можна звярнуцца ў любую хвіліну. Па-другое, дзякуючы працоўнай актыўнасці вяскоўцаў гаспадарка другі год запар стала пераможцай раённага спаборніцтва па вытворчасці і продажы дзяржаве важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. А яшчэ ААТ “Хацілы-агра” ў якасці пераможцы прадстаўляла хлебаробаў Віцебшчыны на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2013”, уваходзіць у лік гаспадарак, дзе сярэдні надой малака ад каровы складае за год па 6000 і больш кілаграмаў.

Працоўнымі набыткамі ганарацца не толькі тыя, хто іх стварае сёння. Аснову высокіх ура­джаяў, надояў і прыбаўленняў жывёлы ў вазе закладвалі дзясяткі былых калгаснікаў, якія даўно на заслужаным адпачынку. У іх ліку Зыгмунд Мар’янавіч і Ганна Ігнацьеўна Рундзі, да якіх у вёску Дукі па іх просьбе ў дзень галасавання завіталі члены выбарчай камісіі. Зыгмунд Мар’янавіч 34 гады адпрацаваў брыгадзірам, 40 гадоў аддала жывёлагадоўлі яго жонка. І хаця кожны размяняў ужо дзявяты дзясятак гадоў, ветэраны ў курсе ўсіх падзей, ахвотна прагаласавалі за кандыдатаў у дэпутаты.

Галасавалі актыўна

На даму галасуюць ветэраны працы Зыгмунд Мар’янавіч і Ганна Ігнацьеўна Рундзі.

На ўчастку  №25, які размяшчаўся ў памяшканні Навасёлкаўскага цэнтра культуры, у спісы было ўнесена 900 выбаршчыкаў, прагаласавала — 866. Пераважная большасць вяскоўцаў падтрымалі кандыдатаў у дэпутаты: абласнога Савета — Сяргея Рычардавіча Зямчонка, раённага — Васілія Раманавіча Сівіцкага, Віктара Пятровіча Арэхава і яшчэ 9 чалавек, якія былі вылучаны ў Навасёлкаўскі сельскі Савет дэпутатаў.

Дзень выдаўся сонечным і цёплым. Такі быў і настрой у членаў участковай выбарчай камісіі. Бо выбаршчыкі праявілі вялікую актыўнасць падчас датэрміновага галасавання. Многія, наадварот, чакалі нядзелі, каб не толькі прагаласаваць, але і адпачыць. 23 сакавіка дзясяткі жыхароў аграгарадка завіталі на ўчастак бліжэй к 12 гадзінам, калі тут з канцэртнай праграмай выступалі выкладчыкі і вучні мясцовай дзіцячай школы мастацтваў. Яны і на гэты раз парадавалі сваім выканальніцкім майстэрствам, разнастайным рэпертуарам, заслужылі шмат апладысментаў.

Невядома, як складзецца лёс сённяшніх школьнікаў.  Тым не менш хочацца спадзявацца, што сярод іх будуць юнакі і дзяўчаты, якія выберуць патрэбныя сельгасвытворчасці спецыяльнасці, папоўняць сям’ю маладых хлебаробаў. У ААТ “Навасёлкі-Лучай” на розных участках сёння працуюць звыш 80 чалавек ва ўзросце да 31 года. Ім падуладна сучасная магутная тэхніка. Прывабным з’яўляецца робатызаваны малочнатаварны комплекс, першая чарга якога ўжо дзейнічае, дае прадукцыю. Ёсць дзе прымяніць свае веды і сілы маладым спецыялістам.

Яўгенію Вішнеўскаму, які прыйшоў на ўчастак для галасавання разам з жонкай Аленай — настаўніцай сярэдняй школы — і дачушкай Ксюшай, яшчэ толькі 25. Нягледзячы на такі ўзрост, дырэкцыя сельгаспрадпрыемства тры гады назад назначыла яго галоўным інжынерам.

— Сёлетнія выбары супалі з разгортваннем веснавых палявых работ, — адзначыў Я. Вішнеўскі. — Дзякуючы дырэкцыі, адпаведным службам мы таксама пачалі ўжо падкормку азімых. Спадзяёмся, што, выкарыстоўваючы ўласныя сродкі, а таксама дапамогу дзяржавы, зможам правесці ўвесь комплекс палявых работ у аптымальныя тэрміны і якасна.

Сапраўднага цяпла і вясны чакаюць усе вяскоўцы. А галасуючы, яны жадалі дэпутатам быць уважлівымі, клапаціцца пра людзей. Пра гэта, у прыватнасці, расказвалі члены ўчастковай выбарчай камісіі Ганна Каралёнак, Валянціна Мацур, Генадзій Пяткевіч, Сяргей Міхалевіч, якія па просьбе жыхароў сталага ўзросту і аддаленых населеных пунктаў арганізавалі галасаванне на даму.

Галасавалі актыўна

Члены камісіі вярнуліся з галасавання на даму

— У цэлым выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на нашым участку прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, — падкрэсліў потым старшыня выбарчай камісіі Славамір Шапель. — Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім выбаршчыкам, членам камісіі за іх цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і актыўнасць.

Пётр Курыловіч. Фота аўтара.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82