Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сямейны падрад, або Боні і Клайд па-пастаўску

Сямейны падрад, або Боні і Клайд па-пастаўску

Гэтых вядомых амерыканскіх грабежнікаў пачатку мінулага стагоддзя прыгадалі ў Пастаўскім судзе, калі разглядалі справу мужа і жонкі Ш. з райцэнтра. У адносінах да іх у канцы лютага быў вынесены абвінаваўчы прыгавор па шасці фактах крадзяжоў. 

Пра такіх, як Арцём і Аліна (імёны герояў па этычных меркаваннях зменены), у народзе кажуць: адным мірам мазаныя. Даўшы падчас уступлення ў шлюб клятву вернасці адно аднаму, яны не парушылі яе і ў злачынных справах. Калі аднойчы восенню 2009 года Арцём расказаў жонцы пра свой намер здзейсніць крадзеж, яна не толькі не стала адгаворваць яго ад гэтага, але і згадзілася дапамагчы ажыццявіць задуманае.

…Як і ўсе маладыя сем’і, Арцём з Алінай марылі жыць у дастатку, прычым хацелі мець усё і адразу. Купілі неблагую іншамарку, затым дом і хатнюю абстаноўку, аформіўшы некалькі крэдытаў у банках. На іх пагашэнне ішла большая частка зарплаты Арцёма, які працаваў рабочым на адным з пастаўскіх прадпрыемстваў. Аліна знаходзілася ў водпуску па доглядзе двухгадовага сына. Свабодна распара­джацца грашыма не атрымлівалася. Тым часам Арцёму спатрэбілася “пераабуць” аўтамабіль. Падумаўшы, ён вырашыў не купляць рызіну, а ўкрасці з гаража знаёмага, які займаўся яе продажам.

На справу адправіліся ноччу на машыне. Пакуль жонка стаяла на варце, мужчына залез праз акенца ў двухпавярховы гараж, выбраў наўгад два колы (дыскі з шынамі), а заадно прыхапіў каністру з 10 літрамі дызпаліва. На наступны дзень, прымерыўшы на свой “Форд” украдзеныя колы, убачыў, што яны не падыходзяць. Аднёс у павець, а праз некаторы час зрабіў з іх клумбы для кветак, якія паставіў у двары перад домам. Праз тыдзень у пошуках рызіны парачка зрабіла вылазку ў другі гараж таго ж самага камерсанта. Дзейнічалі па ранейшым сцэнарыі: Аліна сачыла за абстаноўкай на вуліцы, а Арцём абследаваў пабудову ўнутры. Рызі­ны ў гаражы не аказалася, затое было шмат патрэбнага ў гаспадарцы інструменту: вуглашліфмашынка, зварачны апарат, цыркулярная піла, самаробны электрычны наждак, наборы ключоў і адвёртак і інш. Усё гэта Ш. перанеслі ў аўто, забралі нават трымальнік для шкла і пластмасавую скрыню для інструменту.

Прайшло паўгода, і галаве сямейства спатрэбіўся шрубакрут. Па яго муж з жонкай паехалі ў сталярны цэх ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі”. Добра ведаючы тэрыторыю прадпрыемства, дзе падчас вучобы ў прафтэхкаледжы праходзіў вытворчую практыку, Арцём без асаблівых праблем пранік у памяшканне, адкуль разам са шрубакрутам украў электралобзік, бензапілу, электрадрыль, шліфмашынку і 13 дзвярных петляў.

Летам 2013 года Ш. узяліся рамантаваць дом. Неяк раз, праязджаючы праз новы мікрараён за аўтазаправачнай станцыяй па вуліцы Савецкай, Арцём убачыў на адной з будаўнічых пляцовак паддон з газасілікатнымі блокамі, якія былі неабходны яму для ўзвядзення сцяны ваннага пакоя і замены яе ў спальні. На сямейным савеце было вырашана ўкрасці блокі. Перш чым ехаць “на справу”, мужчына падлічыў, колькі дакладна іх патрэбна, і роўна столькі за два рэйсы з дапамогай жонкі перавёз да сябе дамоў. Той жа ноччу на іншай будаўнічай пляцоўцы прыгле­дзелі мяшкі з цэментам. Па іх прыехалі праз некалькі дзён.

Праз пару тыдняў Арцём з Алінай задумалі зноў з’ездзіць да дамоў, дзе ажыццяўлялі крадзяжы, і пашукаць уцяпляльнік для даху. Як заўсёды, ноччу праніклі ў павець у двары недабудаванага дома па вуліцы М. Багдановіча і ўкралі адтуль 53 метры парапрапускальнай плёнкі, нажоўку для рэзкі газасілікатных блокаў, рулетку, іншы інструмент, а таксама цвікі, балты-самарэзы і 20-метровы палівачны шланг. Мінула яшчэ колькі часу, і парачка ў другі раз наведалася ў тую ж самую павець у пошуках уцяпляльніка. Але на гэты раз удача адвярнулася ад пастаўскіх Боні і Клайда. Калі з двума рулонамі “Ізовера” ў машыне яны выяз­джалі з мікрараёна на аб’язную дарогу, трапілі на вочы супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі, якія запрасілі праехаць у РАУС для праверкі дакументаў. Там пад ціскам улік злодзеі прызналіся ва ўсіх сваіх злачынствах.

У судзе Арцём і Аліна шчыра раскайваліся ў зробленым, абяцалі ніколі больш не станавіцца на злачынны шлях, актыўна садзейнічалі следству і добраахвотна пакрылі нанесены пацярпелым урон. ­Улічваючы ўсе абставіны справы, а таксама асобы абвінавачаных, якія раней не мелі праблем з законам, наяўнасць у іх двух непаўналетніх дзяцей (у 2012 годзе ў сям’і нарадзілася дзяўчынка), суд прыняў рашэнне назначыць Арцёму пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмінам на 1 год з утрыманнем у даход дзяржавы 10 працэнтаў заработку, Аліне — 1 года пазбаўлення волі ўмоўна. Акрамя таго, у Ш. канфіскавалі ў даход дзяржавы аўтамабіль, які быў сродкам здзяйсненняў крадзяжоў.

Алена ШАПАВАЛАВА,

Н. МАКСІМОВІЧ, суддзя суда Пастаўскага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 31

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 38

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 28

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 64

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 76