Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За старанне — гонар і пашана

За старанне — гонар і пашана

У раённым аддзеле ўнутраных спраў стала добрай традыцыяй адзначаць прафесійнае свята разам з сем’ямі, ветэранамі, прадстаўнікамі грамадскасці. Вось і нядаўна ў такім складзе яны сабраліся ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча. 

Кіраўніцтва райаддзела, раёна і вышэйстаячых органаў высока ацаніла прафесіяналізм і майстэрства людзей, якія выконваюць складаную, але ганаровую місію — абараняюць закон і правапарадак, інтарэсы насельніцтва. І не проста выконваюць, а дзейнічаюць рашуча і граматна, праяўляюць ініцыятыву. Пра гэта сведчаць шматлікія ўзнагароды, якія ўручылі супрацоўнікам і іх добраахвотным памочнікам старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, начальнік райаддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі А. М. Гарус, начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь капітан міліцыі Д. А. Місюк. Падзякі старшыні райвыканкама і Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў атрымалі старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы А. А. Шадзько, участковы інс­пектар А. У. Вештарт, член добраахвотнай дружыны Д. М. Плешавеня, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы А. М. Залатускі, участковы інспектар А. А. Асяненка, опер­упаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку М. М. Якімовіч, міліцыянер-канваір М. А. Жыдкі.

Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Ю. І. Анкіп першым у сваім калектыве ўдастоены нагруднага знака “Віцебская міліцыя”, начальнік аддзялення ДАІ Д. М. Андрон — Ганаровай граматы ўпраўлення ўнутраных спраў абл­выканкама, старшы ўчастковы інспектар А. М. Шаронаў, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі П. М. Свірбутовіч — грамат упраўлення, старшы аператыўны дзяжурны А. У. Кірэй, інспектар дарожна-патрульнай службы А. А. Кандрашэнка — Падзяк упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Загадам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь кваліфікацыя “Спецыяліст першага класа” прысвоена супрацоўнікам РАУС: начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі А. Г. Мядзелку, начальні­ку штаба А. В. Клімюку, інспектару дарожна-патрульнай службы А. Д. Янушу.

Райаддзел унутраных спраў цалкам укамплектаваны кадрамі, рыхтуе іх рэзерв.

У калектыве паважліва адносяцца да маладых супрацоўнікаў, цэняць іх за дысцыплінаванасць і прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Менавіта такімі зарэкамендавалі сябе лейтэнант міліцыі Вольга Далінкевіч, малодшы сяржант Ігар Дуброўскі, лейтэнант Артур Мышко. Шчыра парадаваліся за дзяцей іх бацькі: Аляксандр Дзеанісавіч і Людміла Дзямідаўна Балай, Іосіф Альфонсавіч і Наталля Леанідаўна Дуброўскія, Уладзімір Уладзіміравіч Мышко. Іх запрасілі на сцэну і за добрае выхаванне дзяцей уручылі Падзячныя пісьмы начальніка райаддзела.

Прысутныя апладысментамі віталі старшага лейтэнанта Паўла Свірбутовіча і лейтэнанта міліцыі Аляксандра Арэхава, якія ў складзе каманды пастаўчан заваявалі трэцяе месца ў чэмпіянаце ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама па рукапашным баі і атрымалі дыплом і Кубак начальніка віцебскай міліцыі.

У справе аховы грамадскага парадку, правядзенні прафілактычнай работы супрацоўнікі міліцыі цесна ўзаемадзейнічаюць з сель­скімі выканаўчымі камітэтамі, грамадскімі фарміраваннямі. На свяце былі адзначаны пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшыя грамадскі пункт, добраахвотную дружыну і дружынніка. Дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў узнагароджаны адпаведна пункты аховы парадку Ваўкоўскага, Курапольскага і Юнькаўскага сельвыканкамаў. Лепшымі добраахвотнымі дружынамі прызнаны дружыны па ахове грамадскага правапарадку з ліку жыхароў г. Паставы (камандзір — Ілья Буркевіч), прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці (камандзір — Юрый Шылёнак), УВП “Завод “Беліт” (камандзір — Сяргей Пажарыцкі). У намінацыі “Лепшы дружыннік” пераможцамі выйшлі камандзі­ры добраахвотных дружын Ілья Буркевіч, Аляксей Балошка (УП ЖКГ), Аляксандр Іванькоў (лясгас).

На ўрачыстасці былі таксама ўшанаваны ветэраны, іншыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Дарэчы, яны разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці РДК праявілі сябе і падчас святочнага канцэрта, падрыхтаваўшы калегам музычныя падарункі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 59

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 79