Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пра эпідэмію, тэмпературны рэжым, даследаванні на нітраты

Пра эпідэмію, тэмпературны рэжым, даследаванні на нітраты

11 лютага “прамую лінію” з жыхарамі раёна па пытаннях мед­абслугоўвання правялі галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” У. М. Чакавы, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева, галоўны ўрач абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра “Ветразь” У. М. Нікіфараў і загадчыца цэнтральнай аптэкі Пастаўскага раёна Ж. А. Лагвіненка. У друкуемую сёння справаздачу ўвайшлі адказы на найбольш актуальныя пытанні.

— Што можна сказаць наконт эпідэміі грыпу?

— У 2013 годзе падчас вакцынацыі было прышчэплена больш за 35 працэнтаў насельніцтва. Узровень захваральнасці на вострыя рэспіраторныя захворванні ў студзені-пачатку лютага 2014 года аказаўся на 48 працэнтаў ніжэй, чым за такі ж перыяд 2013 года. Затым меў месца пад’ём захваральнасці на 12 працэнтаў у параўнанні з папярэднім тыднем. Але гаварыць пра эпідэмію, якая можа наступіць, не варта.

— Ці ёсць у фізкабінеце паліклінікі Пастаўскай ЦРБ у наяўнасці коўдры?

— Коўдры ёсць, па патрабаванні пацыента яны выкарыстоўваюцца.

— Ці лечыцца СНІД? І колькі ў нашым раёне выяўлена ВІЧ-інфіцыраваных?

— Даных пра тое, што СНІД лечаць, маецца дастаткова. Гаварыць пра тое, што ён поўнасцю вылечны, — рана. Але падтрымліваць узровень жыцця хворых на СНІД медыкаментозным лячэннем на аптымальным узроўні магчыма. Для гэтага неабходна як мага раней выявіць захворванне і прымаць лячэнне на працягу ўсяго жыцця.

Па стане на 1 лютага 2014 года ў раёне на ўліку знаходзіліся 24 ВІЧ-інфіцыраваныя, што складала 57 чалавек на 100 тысяч насельніцтва (рэспубліканскі паказчык — 129 чалавек на 100 тысяч насельніцтва).

— Якой павінна быць тэмпература ў школьных класах і ці трэба праветрываць класы, калі на вуліцы холадна?

— Аптымальны тэмпературны рэжым у класах — 18-21оС. Праветрыванне памяшканняў неабходна праводзіць у любое надвор’е падчас перапынкаў, калі дзяцей у класе няма. Паніжэнне тэмпературы ў гэты час не павінна перавышаць 2оС.

— Якія даследаванні плодаагародніннай прадукцыі павінны праводзіцца і дзе іх можна зрабіць?

— Для здачы агародніны яе неабходна даследаваць на нітраты, утрыманне яек гельмінтаў, радыенукліды. Усё гэта робяць у лабараторыі раённага цэнтра гігіены і ­эпідэміялогіі. Кошт поўнага аналізу на адзін від прадукцыі — 59500 рублёў.

— Ці патрэбна ўзгадняць з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі пытанне размяшчэння адстойніка ў прыватным доме?

— Згодна з пунктам 27 Санітарных правілаў, на тэрыторыі індывідуальных дома­ўладанняў размяшчэнне туалетаў, воданепранікальных выграбаў, кампостных пляцовак і ям, памыйных і смеццевых ям, пабудоў, вальераў для хатніх жывёлін замацавана ў Тэхнічным кодэксе ўсталяванай практыкі (ТКП 45-3.01-117-2008), зацверджаным загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Кантроль за выкананнем ажыццяўляюць упаўнаважаныя органы архітэктуры.

Падрыхтавала Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 44

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 46

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 47

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 80

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 69

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 85

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90