Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І ажыла сіроцкая душа

І ажыла сіроцкая душа

У сям’і Ванды Рычардаўны Татарчук са Старога Двара трое родных і двое прыёмных дзяцей. Усе яны акружаны лю­боўю і ласкай, на ўсіх хапае цеплыні мацярынскага сэрца.

У першым шлюбе Ванда  пражыла пятнаццаць гадоў. Выхоўвала двух сыноў. Яе муж не быў ні добрым гаспадаром, ні клапатлівым бацькам, улягаў у спіртное. Не склаліся адносіны з жонкай і ў Антона Татарчука. Праз пэўны час гэтыя двое стварылі новую сям’ю і разам ужо сямнаццаць гадоў. Антон знайшоў агульную мову з Вандзінымі сынамі, і яго дачка з унучкай наведваюцца да іх. А агульная дачушка Яна зараз заканчвае дзявяты клас.

Дзесяць гадоў таму дырэктар Старадворскай школы А. І. Ластоўская вярнулася з Італіі і прапанавала Татарчукам прыняць да сябе выхаванку Опсаўскага дома-інтэрната, якая на канікулах гасціла ў адной італьянскай сям’і, і той хацелася, каб дзяўчынка і ў Беларусі адчувала сямейнае цяпло.

— Свеце ішоў восьмы год, — успамінала Ванда Рычардаўна. — Яна выхоўвалася ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, займалася па спецыяльнай праграме. Але мы шчыра прынялі яе з усімі недахопамі і добрымі якасцямі. Вучыць, праўда, прыйшлося ўсяму ледзь не з нуля. Света прыцягвае сваёй дабрадушнасцю, яна гатова па­дзяліцца ўсім, што мае. Калі едзе ў італьянскую сям’ю, сумуем, часта размаўляем па скайпе.

Святлана ў мінулым годзе закончыла школу. Згодна з законам, з гэтага часу Ванда Рычардаўна не лічыцца прыёмнай маці, і Татарчукі маглі адправіць дзяўчыну ў які-небудзь інтэрнат, але не зрабілі гэтага. Цяпер афармляюць дакументы на выезд Святланы ў італьянскую сям’ю на пастаяннае месца жыхарства.

Лёша родам з Дунілавіч. З чатырох месяцаў знаходзіўся ў Доме немаўляці, потым у доме-інтэрнаце. У чатыры гады застаўся сіратой. Яму пастаянна хацелася мець маму,  тату, браціка ці сястрычку, уласны веласіпед,  цацкі. Напярэдадні новага навучальнага года яго мара збылася: хлопчык трапіў да Татарчукоў, якія прынялі яго не толькі ў сваю ­сям’ю, але і ў сэрца. Хоць у Лёшы няпросты характар, прыёмныя бацькі здолелі знайсці ў ім станоўчае і шчыра палюбіць.

— Яму ўсё было цікава: як гатую абед, заварваю чай, прыбіраю ў пакоях, — туліць да сябе Лёшу Ванда Рычардаўна. — На першым часе не адыходзіў ад мяне ні на крок. З Антонам любіць корпацца ля тэхнікі, рыбачыць. Працавіты, каб вы бачылі, як ён рупна капаў бульбу! Увогуле, мы ўсё стараемся рабіць разам: вучыцца, працаваць, адпачываць. Вялікую ролю адыгрывае падтрымка з боку нашых старэйшых дзяцей. Валера жыве ў Пецярбургу, Андрэй — у Паставах. Хоць у іх свае сем’і, але мы нярэдка збіраемся разам. Для Лёшы вельмі важны мужчынскі аўтарытэт. Лічу, што самае галоўнае і вельмі складанае — навучыць дзяцей быць самастойнымі, распараджацца грашыма, умець абслугоўваць сябе, навучыць адказнасці і прыстойнасці.

З Лёшам клопатаў хапіла як прыёмным бацькам, так і настаўнікам. Трапіўшы ў новы калектыў, хлопчык часам не самым лепшым чынам імкнуўся прыцягнуць да сябе ўвагу. І Ванда Рычардаўна бязмежна ўдзячна за падтрымку, цярпенне, мудрасць калектыву школы, асабіста Алене Іванаўне Ластоўскай. Агульныя старанні не былі дарэмнымі. Лёша змяніўся ў лепшы бок, займаецца ў музычнай школе. Прыёмныя дзеці Татарчукоў адчуваюць, што ў сям’і іх разумеюць, многае даруюць, пра іх клапоцяцца. Света і Лёша пазналі вялікую сілу мацярынскай любові.

Чым даўжэй слухала Ванду Рычардаўну, тым больш пераконвалася: у яе сэрцы — рэкордны памер дабрыні, чуласці, спагады, многіх іншых добрых якасцей, якія падштурхоўваюць жанчыну клапаціцца пра чужых дзяцей, як пра сваіх, і дзякуючы якім сіроцкая душа ажывае.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 30

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 52

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 68

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 44

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 183