Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Паляванне» на зоркі (+фота)

«Паляванне» на зоркі (+фота)

Паўгода назад у жыцці гімназіста Аляксея Мітуневіча з’явілася новае захапленне: пры наяўнасці часу і добрага надвор’я ён выбіраецца за межы горада і фатаграфуе… зоркі.

-             Аляксей, даўно сябруеш з фотаапаратам?

—            Прыблізна два гады. Спачатку фатаграфаваў “мыльніцай”, мабільным тэлефонам. Сюжэты былі самымі звычайнымі — лісцікі, кветачкі, будынкі… Новы этап у творчасці пачаўся пасля знаёмства з членамі пастаўскага фотаклуба “Светосила” — Андрэем Мацурам і Рытай Шылей, якім я асмеліўся паказаць свае работы. Як і чакаў, іх успрынялі з крытыкай, але вельмі слушнай і справядлівай. Тая размова стала для мяне штуршком наперад: зразумеў, што здольны на большае.

—            Якім чынам пазнаёміўся з астрафатаграфіяй?

—            Зусім выпадкова. Калі “гартаў” на камп’ютары свае вячэрнія здымкі, на некаторых з іх прыцягнулі ўвагу ледзь бачныя зоркі. Стала цікава: як зрабіць іх больш выразнымі? Пачаў чытаць у інтэрнэце спецыяльную літаратуру, шматлікія артыкулы. Яны падмацоўваліся проста неверагоднымі фатаграфіямі начнога неба. Паабяцаў сабе, што некалі і ў мяне атрымаецца падобнае. Тым больш што ў мяне ўжо была паўпрафесійная тэхніка, якая дазваляла ажыццявіць задуманае.

—            У чым спецыфіка стварэння такіх незвычайных работ?

—            Нюансаў шмат. Напрыклад, пажадана, каб на небе не было месяца — ён заглушае зорнае святло. Гэтаксама, як і гарадская ілюмінацыя. Таму здымаць звычайна накіроўваюся за межы Пастаў, часцей у раён возера Задзеўскае. Прыблізна гадзіну займае падрыхтоўка — вы­біраю месца, ракурс, настройваю фота­апарат, усталёўваю яго на штатыў. Вельмі важна, каб падчас здымкі ён не зварухнуўся ні на міліметр, іначай вынік можа сябе не апраўдаць. У мяне такое здаралася, і гэта вельмі крыўдна.

—            У сацыяльных сетках бачыла твае фотаздымкі, на якіх адлюстраваны рух зорак…

—            Гэта так называемыя зорныя трэкі. Спецыяльныя настройкі фотаапарата дапамагаюць адлюстраваць тое, што чалавечае вока ніколі не заўважыць, — сляды зорак, якія рухаюцца па начным небе. Такая здымка — сапраўднае выпрабаванне і для тэхнікі, і для фатографа. Каб атрымаць фатаграфію, трэба затраціць не адну гадзіну — спачатку зрабіць некалькі дзясяткаў кадраў, а пасля “паваражыць” за камп’ютарам і “сшыць” іх у адзін. Звычайна я раблю гэта адразу, як толькі вяртаюся дадому. Мая цікаўнасць не дазваляе адкласці гэта на заўтра.

—            Вучобе вячэрнія вандроўкі не перашкаджаюць?

—            Не, стараюся паспяваць усюды. Ужо цяпер спрабую сябе ў якасці фотакарэспандэнта: супрацоўнічаю з некалькімі інтэрнэт-сайтамі, раблю для іх рэпартажы. Гэта дадае вопыту, які для мяне вельмі важны. Я хацеў бы ў далейшым звязаць жыццё з фатаграфіяй — напрыклад, працаваць з рэкламай. Але куды буду паступаць, яшчэ не вызначыўся.

—            Ці ёсць у цябе аднадумцы?

—            Не ведаю ў Паставах людзей, якія  займаліся б астрафатаграфіяй.  З аднаго боку, гэта мінус — няма ў каго павучыцца, з кім параіцца. З іншага — мне цікава асвойваць новае. Ёсць добры выраз: “Цэлься ў месяц! Нават калі прамахнешся, апынешся сярод зор”. Гавару да таго, што здаровыя амбіцыі, мэтанакіраванасць ніколі нікому не перашкодзяць.

Хаця не зацыкліваюся толькі на зорках. Люблю займацца стандартнай фатаграфіяй — здымаць людзей, прыроду, архітэктуру. Вось тут у мяне аднадумцаў шмат. Гэта пацвердзіў і мінулагодні конкурс “Свет вакол нас”, які арганізоўваў пастаўскі фотаклуб. У ім удзельнічала больш за шэсцьдзесят чалавек! Безумоўна, мяне парадавала, што пры такой сур’ёзнай канкурэнцыі мне ўдалося перамагчы ў адной з намінацый. У планах — паўдзельнічаць і ў сёлетнім. Здзівіць журы будзе няпроста. Але ў фантазіі межаў няма…


«Паляванне» на зоркі (+фота)

«Паляванне» на зоркі (+фота)

«Паляванне» на зоркі (+фота)

«Паляванне» на зоркі (+фота)

«Паляванне» на зоркі (+фота)

 Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Аляксея МІТУНЕВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 7

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 47

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 53

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 40

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 85

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 235

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 71

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 81