Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«У Беларусі спакойна, і гэта галоўнае»

«У Беларусі спакойна, і гэта галоўнае»

Мікалай Акіменка ў Беларусь упершыню трапіў у 2010 годзе — прыехаў у Хаці­лы ў госці да радні. Як жа тут усё адрознівалася ад Кіргізіі, дзе жыла іх сям’я! Якія паўсюль парадак і спакой! Усё гэта настолькі ўразіла, што сумненняў не заставалася: вось дзе трэба жыць!

І ён, і жонка Таня нарадзіліся і выраслі ў Кіргізіі. Аднак з кожным годам жыць у гэтай краіне станавілася ўсё больш небяспечна. Амаль усё рускамоўнае насельніцтва з’ехала адсюль. Даўно мелі такі намер і Акіменкі і нарэшце ажыццявілі яго. Маючы блізкую радню ў Беларусі, без усялякіх цяжкасцей атрымалі тут грамадзянства.

— Нам вельмі пашанцавала, што трапілі ў Кураполле, — гаварыла пры сустрэчы Таццяна. — Бязмежна ўдзячны дырэктару сельгаспрадпрыемства Сяргею Васільевічу Чэпіку, які паверыў у нас і падтрымаў. Мы адразу ж атрымалі дом, работу (я пайшла ў бухгалтэрыю, Коля — вадзіцелем МАЗа). Вельмі прыветна аднесліся да нас у мясцовым сельвыканкаме. Цудоўныя суседзі — Валянціна Чаславаўна і Юрый Антонавіч Сівыя. І ўвогуле, тут такія добрыя людзі.

— У Кіргізіі  мы жылі нябедна, мелі ўсё, — дапаўняе жончын расказ Мікалай. — Але што з таго, калі на вуліцу было боязна выйсці, перамяшчаліся толькі на машыне. “Тытульная нацыя”, як называюць сябе кіргізы, вядзе сябе ў адносінах да рускіх абуральна. Яшчэ няма і двух гадоў, як мы перабраліся сюды, але і за такі кароткі час у мяне нават характар змя­ніўся, зніклі хваляванне, напружанасць.

— Беларусь прыцягальная спакоем і стабільнасцю, і гэта галоўнае, — рэзюмуе маладая пара. — Мы можам пакінуць незамкнёным дом, спакойна адпусціць гуляць у двор дзіця, ведаючы, што з ім нічога не здарыцца. У Кіргізіі пра такое і не марылі.

Акліматызаваліся Мікалай і Таццяна лёгка. А вось здароўе іх сыночка Максімкі, якому спаўняецца чатыры гады, дало збой — хлопчык стаў часта хварэць. Медыкі супакойваюць, што з цягам часу і яго арганізм прыстасуецца да новых кліматычных умоў, і ўсё ж рэкамендуюць мясцовасць менш вільготную, чым Курапольшчына. Таму Акіменкам, магчыма, і давядзецца мяняць месца жыхарства. Несумненна, з вялікім шкадаваннем, бо Кураполле палюбілі ўсёй душой (дарэчы, у гэты аграгарадок з Кіргізіі ўслед за Акіменкамі пераехала яшчэ пяць сем’яў, усяго 30 чалавек), і адназначна не далей, чым у межах Беларусі, якая прыняла іх сям’ю, як прымае клапатлівая маці родных дзяцей.

Фаіна КАСАТКІНА.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 47

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 53

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 39

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 84

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 235

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 70

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 81

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 56