Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Паставах адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада з уделам старшыні праўлення Белкаапсаюза

У Паставах адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада з уделам старшыні праўлення Белкаапсаюза

31 студзеня на базе Пастаўскага райспажыўтаварыства адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях развіцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, рэстаранаў і кандытарскай вытворчасці.

У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня праўлення Белкаапсаюза В. М. Іваноў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама А. С. Мацкевіч, старшыня Пастаўскага райвыканкама В. С. Гутараў. На яго былі запрошаны старшыні, іх намеснікі і начальнікі аддзелаў грамадскага харчавання аблспажыўсаюзаў, шэраг старшынь раённых спажывецкіх таварыстваў.

Месцам правядзення такога прадстаўнічага рэспубліканскага мерапрыемства Паставы былі выбраны невыпадкова. Нягле­дзячы на ўсё ўзрастаючую канкурэнцыю з боку прадпрымаль­ніцкіх і іншых гандлёвых структур, мясцовыя кааператары па-ранейшаму ўтрымліваюць свае пазіцыі на спажывецкім рынку. Вось і ў 2013 годзе рознічны тавараабарот гандлёвай сеткі райспажыўтаварыства склаў 261,4 мільярда рублёў, або 49,4% ад агульнага аб’ёму рознічнага тавараабароту раёна, грамадскага харчавання — адпаведна 37,7 мільярда, або 89,2%. Амаль на 60 мільярдаў рублёў атрымана прадукцыі ўласнай вытворчасці. На 1 мільён 156 тысяч долараў ЗША яе пастаўлена на экспарт. У пачатку гэтага года ў райцэнтры адкрыўся ўніверсам-тысячнік “Родны кут”. Такія набыткі маюць нямногія кааператары Беларусі.

Вопыт пастаўчан па розных кірунках дзейнасці неаднаразова вывучалі работнікі кааператыўнага гандлю Віцебшчыны і іншых абласцей. Асаблівую каштоўнасць ён мае цяпер, калі ў спажывецкай кааперацыі Беларусі шмат недахопаў ускрыта Прэзідэнтам краіны. Яны ёсць і ў рабоце пастаўскіх кааператараў, але ў цэлым райспажыўтаварыства ідзе ў нагу з часам. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца і аб’ект прыдарожнага сэрвісу — кафэ “Церамок”. Першых наведвальнікаў яно прыняло напярэдадні 2013 года. Удала выбрана месца размяшчэння кафэ, бо на аўтамабільнай дарозе рэспубліканскага значэння Браслаў—Паставы—Мядзел даволі інтэнсіўны рух. Драўляны інтэр’ер “Церамка” выкананы ў беларускім стылі, сарыентаваны на нацыянальныя традыцыі. Кафэ мае два ўзроўні. У ім 5 залаў на 60 пасадачных месцаў. Летам функцыянуе тэраса, ёсць стаянка для аўтатранспарту. Добраўпарадкоўваецца прылеглая тэрыторыя.

Для аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу абавязковай з’яўляецца наяўнасць паслуг і зручнасцей, якія адсутнічаюць у звычайных кафэ і барах. Пра гэта ўдзельнікам нарады падрабязна расказаў і адказаў на пытанні старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец. У “Церамку” прымаюцца папярэднія заказы абедаў па тэлефоне, камплектуюцца гарачыя стравы ў дарогу, арганізуюцца бізнес-ланчы, банкеты, кейтэрынгі, на вачах наведвальнікаў гатуюцца шашлыкі, барбекю. За прадастаўленыя паслугі спажыўцы могуць разлічыцца банкаўскімі картачкамі ўнутранай плацежнай сістэмы “БелКард” і міжнароднай — “Visa MasterCard”. Працуюць бесправадны інтэрнэт (WiFi), інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. У наведвальнікаў ёсць магчымасць купіць сувенірную прадукцыю, інфармацыйны матэрыял пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і іншае.

І, вядома ж, “Церамок” прываблівае разнастайным асартыментам страў беларускай і еўрапейскай кухань, акцыямі “Сокатэрапія”, “Вялікая порцыя” і іншымі навінкамі, а таксама фірменнымі стравамі ад шэф-повара Галіны Зямчонак, якая правяла для ўдзельнікаў семінара майстар-клас і заслужыла ад старшыні праўлення Белкаапсаюза самую высокую адзнаку.

Звычайны рабочы рытм панаваў на хлебазаводзе і ў кандытарскім цэху, якія месцяцца пад адным дахам. Кандытарскі цэх быў здадзены ў эксплуатацыю ў жніўні 2012 года. Зараз тут штомесяц вырабляюць у сярэднім 25,6 тоны кандытарскіх і здобнабулачных вырабаў 145-і відаў (у тым ліку замарожаныя паўфабрыкаты). У цэху да мінімуму зведзена ручная праца, большасць працэсаў механізаваны. Неўзабаве з’явіцца новае тэхналагічнае абсталяванне для выпечкі пячэння з рознымі фруктовымі і іншымі дабаўкамі. Але ніякія механізмы і тэхналогіі не здольны замяніць майстэрства рук і фантазію кандытараў Святланы Карандашовай і Алены Пузан. На вялікай выставе, арганізаванай для ўдзельнікаў нарады, была прадстаўлена толькі частка вырабляемай імі прадукцыі, якую можна параўнаць з творамі мастацтва.

Свой расказ пра справы кандытараў намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўская прадоўжыла ў кафэ “Паазер’е” і рэстаране “Світанак”, дзе былі прадэманстраваны ўласцівыя пастаўчанам падыходы да прыгатавання нацыянальных страў і абслугоўвання наведвальнікаў, арганізацыя работы бара, прыгатаванне прадукцыі шокавай замарозкі. Для многіх адкрыццём стала ўстаноўка электронных сістэм разлікаў з кліентамі. Дарэчы, пастаўскія кааператары аднымі з першых у сваёй сістэме ў вобласці, ды і ў рэспубліцы, ажыццявілі камп’ютарызацыю  галоўных прадпрыемстваў харчавання.

Удзельнікі семінара-нарады наведалі таксама квасільна-засолачны і мясны цэхі філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” і новы ўніверсам “Родны кут”. Убачанае вельмі ўразіла. На падвя­дзенні вынікаў работы семінара-нарады В. М. Іваноў адзначыў, што да такога ўзроўню работы, як у Пастаўскім райспажыўтаварыстве, павінны імкнуцца кааператары ўсіх раёнаў Беларусі. Гэта дазволіць забяспечыць пакуп­нікоў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, самымі разнастайнымі харчовымі і прамысловымі таварамі высокай якасці, усім неабходным для жыцця і вядзення падсобных гаспадарак, умацаваць уласнае фінансавае становішча.

Тэкст і фота  Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 39

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81