Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Паабяцаў — стрымай слова”

“Паабяцаў — стрымай слова”

Гэта жыццёвае крэда дэпутата раённага Савета дэпутатаў Ігара Іосіфавіча Януковіча.

Ігар Януковіч — адзін з мала­дзейшых дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 26 склікання. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Паставах. А прадстаўляе інтарэсы выбаршчыкаў Ваўкоўскай выбарчай акругі № 16. Як кажа сам, за лю­дзей гэтай мясцовасці адчувае двайную адказнасць. У Пятровічах жыла яго бабуля Анісія Лявонцьеўна Гінько. Вёска была невялікая і дружная. На кожных канікулах Ігар любіў тут бываць. З таго часу, праўда, многае змянілася. Апусцелі хаты, адышлі ў іншы свет вяскоўцы. Засталася толькі 80-гадовая Яніна Іванаўна Навумец. Жанчына жыве адна, да яе рэгулярна наведваецца сацыяльны работнік. Заўсёды рада бачыць яна і Ігара, якога добра памятае маленькім хлопчыкам.

— Такіх адзінокіх людзей у маёй выбарчай акрузе — а гэта 40 населеных пунктаў — нямала, — расказваў І. І. Януковіч. — Яны непатрабавальныя да жыцця, ім часам не хапае звычайнай увагі. Любяць паўспамінаць пражытае, мудра паразважаць пра дзень сённяшні. А ўзнікаюць  праблемы, якія не ў стане вырашыць самастойна, — звяртаюцца да ўлады. Хачу адзначыць, што і старшыня сельскага Савета Таіса Браніславаўна Баторы, і мясцовыя дэпутаты працуюць у цесным кантакце са старэйшынамі вёсак, заўсёды імкнуцца вырашаць узнятыя пытанні. Нярэдка для гэтага патрэбна і мая дапамога, а таксама падтрымка з боку іншых арганізацый і ўстаноў раёна. Напрыклад, калі займаліся стварэннем пад’ездаў да могілак у Рэдзькаўшчыне і Заў­ліччы, пэўную дапамогу аказалі і кіраўнікі ДРБУ-132, лясгаса, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”. Работы там яшчэ поўнасцю не завершаны, але асноўнае выканана.

Частка населеных пунктаў у акрузе дэпутата Януковіча размешчана ў Ваўкоўскім сельсавеце, частка — на тэрыторыі Дунілавіцкага. У Заруддзі, Жукоўшчыне, Маштарках не пражывае ніхто. У некаторых — ад 1 да 10 жыхароў. А ўвогуле, колькасць выбаршчыкаў — крыху больш за 900. Па абавязку сваёй асноўнай работы (І. І. Януковіч — намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях) шмат увагі надае пажарнай бяспецы. У дамах нядобранадзейных сем’яў, адзінокіх састарэлых адрамантавана пячное ацяпленне, заменена электраправодка, бясплатна ўстаноўлены пажарныя апавяшчальнікі. Для гэтага адрасная матэрыяльная дапамога з раённага бюджэту была выдзелена Лянгіне Юзэфаўне Турчыновіч з Даравога і Марыі Якаўлеўне Місуна з Норыцы. А вось Міхаіл Анань­евіч Анкуд з Ваўкоў дапамогу на рамонт даху выкарыстаў не па назначэнні. І таму стан яго жылля па-ранейшаму непакоіць і старшыню сельскага Савета, і дэпутата. Прапаноўвалі старому, адзінокаму чалавеку на зіму аформіцца на сацыяльны ложак, але ён адмаўляецца, і праблема застаецца. Часам людзі думаюць, што ўсё для іх павінен зрабіць дэпутат, а самі, як кажуць, і пальцам не варухнуць. Але такіх адзінкі. Большасць — нераўнадушныя да ўсяго, што адбываецца навокал, актыўныя ў правядзенні суботнікаў, свят вёсак, іншых мерапрыемстваў.

Ігар Іосіфавіч удзельнічае ў рабоце сесій сельскіх Саветаў, рэгулярна сустракаецца са сваімі выбаршчыкамі. Сходы праходзяць у дамах старэйшын, магазінах, паштовых аддзяленнях сувязі. Шмат увагі надаецца добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Большасць вяскоўцаў любяць чысціню і парадак, ля іх дамоў з вясны да восені — кветкі. У гэтым плане асабліва варта адзначыць Ваўкі, Ляхаўшчыну.

У многіх вёсках стваралі небяспеку старыя, трухлявыя дрэвы. Каб спілаваць іх, на дапамогу прыйшлі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. За апошнія гады ўбрана каля 40 дрэў. А вось каб спілаваць іх на могілках і не пашкодзіць пом­нікі, патрэбна спецыялізаваная брыгада альпіністаў. На тэрыторыі Ваўкоўскага сельсавета 17 могілак. Усе яны знаходзяцца ў належным стане. Тут рэгулярна праводзяцца суботнікі, у якіх актыўны ўдзел прымаюць як вяскоўцы, так і іншыя людзі, чые родныя на іх пахаваны.

— Ігар Іосіфавіч камунікабельны, любіць і ўмее размаўляць з людзьмі, — гаварыла старшыня Ваўкоўскага сельскага Савета Т. Б. Баторы. — Галоўнае ў гэтым дыялогу — давер. Ігар Іосіфавіч прыслухоўваецца да меркаванняў, уважліва вывучае патрэбы, праяўляе настойлівасць і кампетэнтнасць у вырашэнні праблем. Выбаршчыкам нашай акругі пашанцавала на дэпутата. Цяпер ініцыятыўная група займаецца зборам подпісаў для вылучэння Ігара Іосіфавіча зноў кандыдатам у дэпутаты раённага Савета. Вяскоўцы яго кандыдатуру падтрымліваюць актыўна.

— Галоўнае ў рабоце з людзьмі — трымаць слова, — гаварыў І. І. Януковіч. — Не можаш выканаць наказ — не абяцай, паабяцаў — давядзі справу да канца. Гэта жыццёвае крэда маёй мамы Ванды Фердынандаўны і маё таксама. З мамай магу параіцца па любым пытанні, дарэчы аказаўся яе вопыт дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у яе вучыўся і вучуся адносінам з людзьмі. А яшчэ ёсць прымаўка: адзін у полі — не воін. Сапраўды, толькі згуртаванасць, разуменне кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, актыўнасць дэпутацкага корпусу дазваляюць вырашаць праблемы, аказваць дапамогу людзям.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 46

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 50

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 81

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 89

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90