Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І праца, і адпачынак — з кнігай

І праца, і адпачынак — з кнігай

Будучы старшакласніцай, Аня Літвіновіч кожны перапынак бегала ў школьную бібліятэку. Спачатку па кнігі, якіяглыталаадну за адной. Пазнейкаб дапамагчы бібліятэкару Крысці­не Іванаўне Гімжэўскай: яна  давярала ёй невялікую частку сваёй работы. Колькі было радасці і  хвалявання!

Пра гэта дзяўчына ўспамінае з усмешкай. У мінулым годзе яна атрымала дыплом аб заканчэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і сёння працуе ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Хаця прафесійны  шлях мог павесці ў іншы бок. З дзяцінства Аня захаплялася творчасцю: любіла плесці з саломкі, з задавальненнем іграла ў тэатральным гуртку, дапамагала ў арганізацыі мерапрыемстваў. Адчувала, што можа рэалізаваць сябе ў культуры. Але калі прыйшоў час выбіраць будучую спецыяльнасць, аддала перавагу бібліятэчнай справе і паступіла на факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый.

— Мне пашчасціла: і ў школе, і ва ўніверсітэце мяне акружалі добразычлівыя, жыццярадасныя людзі, — успамінае Ганна. — Таму і вучоба была ў радасць. Да яе заўсёды ставілася сумленна: па-іншаму не ўмею. Калі рабіць справу, то выкладаючыся па-максімуму. Іначай навошта яе наогул рабіць?

Ёсць намаганні — ёсць вынік. Аня атрымлівала павышаную стыпендыю, мела поспехі ў навуковай дзейнасці. На чацвёртым курсе вырашыла: пара з тэорыі пераключацца на практыку. І ўладкавалася на паўстаўкі ў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Хоць было няпроста, разабралася са шматлікімі нюансамі работы і зразумела: “Гэта маё”. Там працуе і сёння.

У абавязкі ўваходзіць стварэнне запісаў для зводнага электроннага каталога найбуйнейшых бібліятэк нашай краіны.

— Праца надзвычай цікавая і пазнавальная, — расказвала. — Штодня сутыкаюся з вялікай колькасцю новай інфармацыі, а значыць, пастаянна развіваюся і самаўдасканальваюся. Часта раблю персаналіі — даведкі пра людзей, прычым не самых вядомых. Бывае, каб напісаць некалькі радкоў пра чалавека, даводзіцца “пералапаціць” не адну кнігу. Пры гэтым яна можа быць  на англійскай, нямецкай ці любой іншай еўрапейскай мове.

Таму маладая бібліятэкар марыць удасканаліць свае веды па замежных мовах. Сёння знайсці на гэта час, на жаль, не заўсёды ўдаецца: у мінулым годзе яна паступіла ў магістратуру пры сваім “родным” факультэце. Паралельна з работай  працягвае займацца навуковай працай, удзельнічае ў семінарах і канферэнцыях.

Найлепшы адпачынак для дзяўчыны — таксама кніга. Для душы любіць пачытаць правераную часам класіку, хаця не пакідае без увагі і навінкі сучасных аўтараў. Сваім літаратурным кумірам (у самым добрым сэнсе гэтага слова) лічыць Васіля Быкава, да твораў якога можа вяртацца і вяртацца.

Да інтэрнэту адносіцца спакойна, у сацыяльных сетках гадзінамі не “завісае”. Куды па-сапраўднаму цягне, дык гэта ў “Мінск-Арэну”. Вялікая пры­хільніца хакея, кожны матч дорыць ёй шквал эмоцый і выдатны настрой.

Любіць пастаўчанка і адпачынак у Лошыцкім парку, дзе на ўлонні маляўнічай прыроды можна пасядзець у цішыні і прывесці ў парадак думкі. Не супраць і павандраваць па Беларусі, якая вельмі багатая архітэктурнымі славутасцямі.

—            Стараюся знаходзіць пазітыў ва ўсім, — прызнавалася Ганна Літ­віновіч. — Няма сэнсу гаварыць, што ўсё дрэнна, — стане яшчэ горш. Таму, калі ў жыцці ўзнікаюць цяжкасці, пераконваю сябе: з папярэднімі справілася і гэтыя адолею.  Галоўнае — не адказваць на хамства хамствам, несправядлівасцю на несправядлівасць і ў любой сітуацыі заставацца чалавекам.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Ганны Літвіновіч.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 168

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 47

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 47

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 33

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 133

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 73

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 58