Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стаўка — на самых актыўных

Стаўка — на самых актыўных

У Саветах гарачая пара — ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў. Яшчэ больш актуальным становіцца і пытанне: а што ж мясцовай уладзе пад сілу? Пра гэта і іншае карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць са старшынёй Юнькаўскага сельскага Савета Валянцінай Міхайлаўнай ФІЛІМОНАВАЙ.

— Валянціна Міхайлаўна, прыгадайце, калі ласка, папярэднія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пасля таго, як яны адбыліся і новы дэпутацкі корпус пачаў працаваць, у Вас не ўзнікала думкі, што не той склад, якога хацелася б?

— Не ўзнікала, бо выпадковых людзей сярод дэпутатаў няма. Да нядаўняга часу ў нас было 11 акруг (з 1 студзеня 2014 года да Юнькаўскага сельсавета далучана 12 населеных пунктаў былога Шыркаўскага сельсавета), адпаведна і столькі ж дэпутатаў. І кожнага з іх у спісы кандыдатаў мы ўносілі не аўтаматычна. Абавязкова гутарылі з кожным кандыдатам, акрэслівалі кола задач, якія паўстануць перад ім у выпадку выбрання дэпутатам.

Імкнёмся, каб у склад дэпутацкага корпуса ўвайшлі прадстаўнікі розных сфер — адукацыі, культуры, медыцыны, сельскагаспадарчага прадпрыемства (на тэрыторыі сельсавета іх два: ААТ “Сцяг Перамогі-агра” і сельскагаспадарчы філіял АБП «Рассвет Пастаўскі»). А гэта якраз тыя людзі, якіх вяскоўцы добра ведаюць і якім давяраюць.

— Адным словам, дэпутатамі становяцца сапраўды лепшыя з лепшых.

— Так. Напрыклад, у Савеце спецыялістам працуе Раіса Фёдараўна Дзеравянка, якая дагэтуль 20 гадоў была аграномам у мясцовай гаспадарцы. Два скліканні запар Р. Ф. Дзеравянка выбіраецца дэпутатам Юнькаўскага Савета і давер выбаршчыкаў апраўдвае.

На сваім месцы і астатнія дэпутаты. Асобна хачу выдзеліць Лілію Іванаўну Шылак. Такіх дэпутатаў, як яна, не было. Лілія Іванаўна працавала загадчыцай клуба-бібліятэкі і па-сапраўднаму жыла клопатамі вяскоўцаў, бачыла іх праблемы і старалася іх вырашаць неадкладна, арганізоўвала адпачынак дзяцей (цяпер яна памяняла месца жыхарства, выехала з Груздава).

Задаволена работай дэпутата Раісы Дзмітрыеўны Сарокі, настаўніцы Юнькаўскай базавай школы. Хачу сказаць вялікі дзякуй дырэктару школы Аляксандру Іванавічу Кузняцову. Ён хаця і не з’яўляецца дэпутатам, але актыўна дапамагае вырашаць усе пытанні.

Варта адзначыць старэйшын вёсак — іх у нас 21. Найбольш актыўныя Сафія Станіславаўна Будзько (Дашкі), Ганна Антонаўна Сарока (Юнькі), Ірына Пятроўна Кацейка (Савічы).

— А якая з акруг самая “праблемная”

— Акругі мы фарміруем так, каб па колькасці выбаршчыкаў яны былі прыблізна аднолькавыя. Скажу так: звычайна ўсе яны “роўныя” і па зваротах. Праблем, характэрных толькі для адной вёскі, не ўзнікае, у асноўным гэта пытанні жыцця­дзейнасці. Скажам, раней людзей хвалявала добраўпарадкаванне могілак. Але ў апошні час гэта пытанне перастала быць дамінуючым, бо людзі зразумелі: месцы пахавання родных і блізкіх яны самі павінны даглядаць. Напрыклад, доўга ў занядбалым стане знаходзіліся праваслаўныя могілкі ў Груздаве. Потым актывісты сабраліся, вызначылі фронт работ, сабралі грошы, звярнуліся па дапамогу ў сельскі Савет. Мы дамовіліся з віцебскай фірмай, работнікі якой прыехалі і спілавалі аварыйныя дрэвы. З тэрыторыі могілак дрэвы вывезлі камунальнікі, астатняе людзі самі прыбралі падчас суботніка, арганізаванага сельскім Саветам.

Звароты па навядзенні парадку на мо­гілках паступалі з Пятраг і Юнек, і неабходныя работы былі праведзены.

— Валянціна Міхайлаўна, з якімі пытаннямі звяртаюцца да старшыні Савета ці да дэпутатаў?

— З рознымі. Напрыклад, у верасні дэпутаты звярнуліся з запытам, які датычыў якасці вады ў Юньках. Пытанне вырашаецца: праект па станцыі абезжалезвання знаходзіцца ў стадыі завяршэння.

Пытанне якасці вады актуальнае і ў груздаўскай зоне, і тут яно таксама вырашаецца. Пры забудове населенага пункта старыя дамы зносяцца, на іх месцы ўзво­дзяцца новыя. Пры жаданні людзі могуць правесці водаправод, але трэба пракапаць траншэю метраў 10-20 (там, дзе не пройдзе трактар). Трубы выдзяляе гаспадарка. І калі дзеці або ўнукі дапамагаюць старым людзям, праблем не бывае.

Паступаюць таксама звароты, якія датычаць добраўпарадкавання, асвятлення вуліц, расчысткі дарог у зімовы час, транспартных зносін і г.д.

— Вёска старэе, у ёй засталіся ў асноўным пажылыя. Ці стварае гэта праблемы для мясцовай улады?

— На тэрыторыі сельсавета працуюць чатыры сацыяльныя работнікі, абслугоў­ваннем на даму ахоплены ўсе жадаючыя. Гэта вялікае дасягненне, што дзяржава  так клапоціцца пра пажылых.

На асаблівым кантролі адзінокія, інваліды 1-ай  і 2-ой груп, ільготная катэгорыя грамадзян.

— А што сёння самае надзённае для старшыні?

— Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Абнаўляем дэпутацкі корпус і стаўку робім на самых актыўных — тады агульнымі намаганнямі пад сілу будзе вырашаць усе пытанні.

Дадатковы аб’ём работы выкліканы тэрытарыяльным пераабуладкаваннем Саветаў: як я гаварыла вышэй, да Юнькаўскага сельсавета далучана 12 населеных пунктаў былога Шыркаўскага сельсавета.

2014-ы ў краіне аб’яўлены Годам гасціннасці. На нашай тэрыторыі зарэгістравана сем аграсядзіб: у Мястэчку, Манькавічах, Чаранках, Ліпніках, Сіманьках і Шырках. Работу па развіцці агратурызму будзем працягваць і ўдасканальваць.

Над усім гэтым і працуем.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 46

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 52

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 38

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 83

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 234

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 70

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 80

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 55