Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пашыраем зону абслугоўвання

Пашыраем зону абслугоўвання

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пятром Леанідавічам КУРТО.

— Пётр Леанідавіч, год толькі пачаўся, і каляндар прафесійных свят аднымі з першых у краіне распачынаюць работнікі сацыяльнай абароны.

— Так, наша прафесійнае свята адзначаецца 5 студзеня. Свой адлік яно вядзе з 1919 года — менавіта тады было пад­пісана адпаведнае рашэнне Савета Народных Камісараў. Але калі звярнуцца да гісторыі крыху глыбей, то даведаемся, што ўжо ў пачатку 18-га стагоддзя мелі месца ўказы Пятра І, і ў іх гаварылася пра неабходнасць абароны людзей, якія аказаліся ў складаным становішчы. У сучаснай Беларусі свята адзначаецца згодна з Указам Прэзідэнта краіны ад 24 сакавіка 1998 года №157.

— Раскажыце, калі ласка, пра асноўныя кірункі дзейнасці.

— Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, абласны камітэт, раённы выканаўчы камітэт мэтанакіравана працуюць у плане арганізацыі абароны грамадзян. Уся наша работа будуецца з улікам задач, вызначаных вышэйстаячымі структурамі. На сённяшні дзень на ўліку ва ўпраўленні 12712 атрымальнікаў пенсій і дапамог, за 11 месяцаў 2013 года на гэтыя мэты зрасходавана 268 млрд 142 млн 300 тыс. рублёў.

Ва ўпраўленні тры аддзелы: пенсій і дапамог (начальнік — Марына Мечыславаўна Міхасёнак), па працы і занятасці насельніцтва (Таццяна Анатольеўна Варабей) і сацыяльна-працоўных адносін (Ілона Васільеўна Дзядзюля). Нашым структурным падраздзяленнем з’яўляецца тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання  насельніцтва (дырэктар — Дзіяна Іванаўна Пякарская).

Як Вы ацэньваеце работу структур  сацыяльнай абароны?

— Станоўча. Усе службы працуюць стабільна, і ў гэтым заслуга людзей, якія гадамі назапашвалі вопыт, удасканальвалі метады работы. У іх ліку хачу назваць Марыну Антонаўну Баўтута, Глафіру Пятроўну Сікора, Раісу Мікалаеўну Даўгалюк,  Алену Бярнардаўну Таразевіч, Дзіяну Аляксандраўну Чудзікаву, а таксама ветэранаў ТЦСАНа Алу Пятроўну Макрота і Яўгенію Усцінаўну Маліноўскую. Не магу не назваць і Іны Вячаславаўны Саковіч, якая больш за 20 гадоў узначальвала службу сацыяльнай абароны.

— Спыніцеся, калі ласка, на рабоце тэрытарыяльнага цэнтра.

— Ён адкрыўся ў 2001 годзе. Пачыналі з двух аддзяленняў, а цяпер іх сем: два —  кругласутачнага знаходжання (у Паставах і Лынтупах); першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання; сацыяльнай дапамогі на даму; адаптацыі, рэабілі­тацыі і дзённага знаходжання інвалідаў; тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; адраснай дапамогі. З пастаўленымі задачамі ўсе спраўляюцца паспяхова, за што я ўдзячны загадчыкам Юліі  Сяргееўне Чалей, Надзеі Тадэвушаўне Гатоўскай, Галіне Алёйзаўне Лапушынскай, Таццяне Вацлаваўне Андрон, Вользе Алегаўне Гінько і Генадзію Багданавічу Каравацкаму. Новае аддзяленне адраснай дапамогі ўзначаліла Ірына Эдуардаўна Кухальская.

У штаце 161 чалавек, 107 з іх — сацыяльныя работнікі. Акрамя дапамогі, якая аказваецца ўсімі аддзяленнямі, названымі вышэй, у цэнтры ёсць паслуга сацыяльнага таксі, і яна вельмі запатрабаваная, працуюць «тэлефон даверу», дзе можна атрымаць бясплатную кансультацыю, салон “Міласэрнасць”, пункт пракату сродкаў рэабілітацыі. На працягу года праводзілася дабрачынная акцыя па зборы і перадачы з рук у рукі адзення, абутку, пасцельных прылад.

— Што можаце сказаць пра перспектывы развіцця?

— Галоўная задача на бягучы год — удасканаленне дзяржаўнай сістэмы кіравання, якая ў нас распрацавана, і інфармацыйнай сістэмы. Насельніцтва старэе. І як бы ні хацелася, каб людзі сваю старасць дажывалі ў сем’ях, так не атрымліваецца. Клопат аб годным жыцці грама­дзян у пажылым узросце — вось наш арыенцір. Таму службы сацыяльнай абароны павінны развівацца, нам трэба пашыраць зону абслугоўвання. Скажам, у гарпасёлку Варапаева ёсць мабільная брыгада па аказанні паслуг па распілоўцы дроў, складзіраванні, выкананні рамонтных работ. Ёсць вялікая патрэба ў такой брыгадзе і ў райцэнтры, і яна будзе створана, да таго ж з яшчэ большым спектрам паслуг. У ТЦСАНе адкрываюцца два аддзяленні: адно з іх — адраснай дапамогі — ужо функцыянуе з 1 студзеня, другое — дзённага знаходжання для пажылых грамадзян — пачне працаваць пазней (нам перадаецца база былога кабельнага ўчастка). Філіял тэрытарыяльнага цэнтра адкрыецца ў Лынтупах.

Ёсць і іншыя задумы. У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне стварэння дамоў для пражывання ў зімовы перыяд людзей, якія апынуліся ў цяжкіх умовах. На ўвазе маюцца дамы кватэрнага тыпу, дзе ёсць спальня, зала, кухня, санвузел. Купляць кватэры няма неабходнасці, у раёне нямала будынкаў, напрыклад, закрытых школ, якія можна абуладкаваць пад гэтыя мэты.

— Пётр Леанідавіч, а праблем з кадрамі не будзе?

— Не. Усе службы ўкамплектаваны кадрамі, якія ведалі і ведаюць, у якую сферу ідуць. Смела магу сказаць і пра тое, што выпадковых людзей у нас няма. Работнікі творча падыходзяць да ўскладзеных абавязкаў. Аказваць маральную, псіхалагічную дапамогу і падтрымку пажылым і адзі­нокім можа не проста адукаваны чалавек, а той, хто ўмее быць чулым, спагадным. Калектыў часткова абнавіўся, адным словам, стабільны, працаздольны.

Я ўсім удзячны за старанне. Па традыцыі гэта было сказана напярэдадні на ўрачыстым сходзе. Лепшыя работнікі адзначаны Ганаровымі граматамі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, камітэта аблвыканкама, райвыканкама і нашага ўпраўлення.

Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць супрацоўнікам упраўлення і ТЦСАНа за работу па прыцягненні спонсарскіх сродкаў. У 2013 годзе мы атрымалі 60 млн рублёў (закуплены цяпліца, газонакасілка, тэлевізары). У ліку самых актыўных назаву Вольгу Яўгенаўну Бабічаву, Фаіну Мінаеўну Савіч, Сяргея Васільевіча Маскалёва. Дапамогу аказвалі некаторыя прыватныя магазіны. Зрэшты, да каго б ні звярталіся, ніхто не адмовіў, за што кожнаму вялікі дзякуй.

Шчыра віншую з прафесійным святам работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны, а таксама ветэранаў, тых, хто працаваў ва ўпраўленні і тэрытарыяльным цэнтры. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту ў ­сем’ях, поспехаў і ўдачы. Усіх — з Новым годам і Раством!

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 45

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82