Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

24 снежня на базе Пастаўскага лясгаса прайшоў абласны семінар, падчас якога кіраўнікі лясгасаў Прыдзвінскага краю азнаёміліся з развіццём інфраструктуры паляўнічых гаспадарак у Лынтупскім, Старадворскім і Варапаеўскім лясніцтвах. А перад гэтым разам з гаспадарамі  прысутнічалі на ўрачыстай цырымоніі  адкрыцця адміністрацыйнага комплексу Лынтупскага лясніцтва.

Комплекс вырас на ўскрайку лесу пры ўездзе ў гарадскі пасёлак з боку Пастаў. За паўтара года будаўнікі ўзвялі адміністрацыйны будынак, гаражы, альтанку, кацельню, пункт проціпажарнага інвентару, устанавілі агароджу, праклалі дарожкі. Забудова атрымалася прыгожай, сучаснай і вельмі запатрабаванай, бо ранейшае памяшканне лясніцтва эксплуатавалася амаль 75 гадоў.

— 2013-ы з’явіўся годам актыўнай работы па ўкладванні інвестыцый у асноўны капітал, — адзначыў на наваселлі дырэктар лясгаса Уладзімір Місачэнка. —  Асноўны іх аб’ём мы накіравалі на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў, правядзенне будаўніча-мантажных работ, развіццё інфраструктуры паляўнічай гаспадаркі. Толькі ва ўзвядзенне адміністрацыйнага комплексу Лынтупскага лясніцтва ўкладзены 1 мільярд 661 мільён рублёў. Сродкаў не шкада, бо людзі нарэшце змогуць працаваць у цывілізаваных умовах, ды і наведвальнікаў цяпер не сорамна прымаць.

Падзеяй не толькі мясцовага значэння назвалі адкрыццё адміністрацыйнага комплексу ў Лынтупах генеральны дырэктар абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Даніловіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Арэхаў, якія разам з дырэктарам лясгаса Уладзімірам Місачэнкам перарэзалі чырвоную стужку. Ляснічаму Рышарду Пецюлевічу былі ўручаны сімвалічны ключ ад комплексу, а таксама падарункі — два камп’ютары і бензапіла.

Госці прайшліся па тэрыторыі комлексу, наведалі галоўнае памяшканне, дзе размешчаны рабочыя кабінеты, пакой для адпачынку, санітарны вузел і іншыя. Яны абсталяваны мэбляй Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната. Як адзначыў Рышард Пецюлевіч, на ўзвядзенні аб’екта стараліся выкарыстоўваць уласную драўніну, шэраг заказаў быў выкананы ААТ “Паставымэбля”. Вясной на тэрыторыі комплексу сваімі сіламі будуць пасаджаны туі, закладзены невялікі дэндрапарк, зроблены газон, кветнікі.

— У 2014-ым нашаму лясніцтву споўніцца 75 гадоў, — адзначыў Р. Пецюлевіч. — Да гэтай даты мы атрымалі выдатны падарунак. Зробім усё для таго, каб тэрыторыя комплексу была яшчэ больш прыцягальнай, а набыткі ў працы — больш важкімі.


Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 37

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 40

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 41

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 60

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 88

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 81

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 65

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 49