Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сабралі «ўраджай” узнагарод

Сабралі «ўраджай” узнагарод

4 снежня ў канцэртнай зале “Віцебск” адбылося ўрачыстае закрыццё працоўнага семестра 2013 года. З усёй вобласці сюды былі запрошаны найлепшыя студэнцкія і будаўнічыя атрады, іх кіраўнікі, прадстаўнікі прафесіянальна-тэхнічных, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі, наймальнікі, арганізатары часовай працоўнай занятасці моладзі, а таксама шматлікія творчыя калектывы. У мерапрыемстве ўдзельнічала і дэлегацыя Пастаўскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Мікалаевічам Кісялёвым.

Такое маладзёжнае свята ладзіцца штогод. Яго арганізатары — абласны камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, упраўленні адукацыі і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. І сёлета яны паклапаціліся пра тое, каб мерапрыемства запомнілася надоўга.

Сюрпрызы пачаліся яшчэ да яго пачатку — на пляцоўцы перад канцэртнай залай адбылося фаер-шоу. Пасля яго заканчэння дэлегацыі накіраваліся непасрэдна ў залу, дзе іх чакала амаль трохгадзінная ўрачыстасць. Галоўнай яе часткай стала ўзнагароджванне пераможцаў у рэкорднай колькасці намінацый — трыццаці шасці. Адзначаны і пастаўчане. Традыцыйна “ўраджай” узнагарод сабралі навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа. Будаўнічы атрад “Дружба” прызнаны найлепшым сярод атрадаў, занятых на рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Пераможцам у намінацыі “Найлепшы сельскагаспадарчы атрад сярод устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі” стаў атрад “Задзеўе”. Па граматы і каштоўныя падарункі на сцэну падняліся навучэнцы Віталій Пацэвіч і Аляксей Аўгусціновіч. Дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак атрымаў узнагароду за перамогу ў намінацыі “Найлепшы штаб працоўных спраў”.

— Прыемна, што другі год запар мы ў ліку лідараў, — пракаменціраваў Мікалай Мікалаевіч. — У гэтым заслуга як навучэнцаў, так і педагогаў, якія кіравалі працай груп. Яны змаглі арганізаваць дзяцей, прыклалі ўсе намаганні, каб работа на палях і будаўнічых аб’ектах была максімальна якаснай і карыснай. Усяго ў сёлетнім працоўным семестры было задзейнічана 240 нашых навучэнцаў, якія рупіліся ў АБП “Рассвет Пастаўскі”, ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра”, СП “Дунілавічы-агра” і іншых сельгасарганізацыях раёна. Будзем рабіць усё ад нас залежнае, каб і ў наступным годзе вынікі былі годнымі.

Двойчы аплыдысменты гучалі ў адрас прадстаўнікоў Навасёлак. Найлепшым сельскагаспадарчым атрадам сярод устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, прызнаны атрад “Аптымісты” Навасёлкаўскай СШ. Самым лепшым наймальнікам студэнцкага атрада стала ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Узнагароды атрымалі адзінаццацікласніца Алена Мацур і юрысконсульт гаспадаркі Святлана Каладзяжная.

З выдатным настроем і новенькім персанальным камп’ютарам вярнулася са свята першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Іна Каралёва. Такі каштоўны падарунак яна атрымала за перамогу ў намінацыі “Найлепшая раённая (гарадская) арганізацыя ГА “БРСМ” у галіне другаснай занятасці моладзі”.

— Мяне перапаўняюць эмоцыі, — прызналася яна ў той вечар. — Радуе, што работа заўважана і так шчодра адзначана. А яна была вялікая. У перыяд з 1 мая па 15 кастрычніка ў раёне ў складзе будаўнічых атрадаў працавала больш за тысячу маладых людзей. Як і ў мінулым годзе, школьнікі і навучэнцы дапамагалі падчас жніва, працавалі на ўборцы сельскагаспадарчай прадукцыі ў гаспадарках раёна. А вось у лясгасе студэнцкія атрады працавалі ўпершыню.

У гэтай перамозе ў многім заслуга намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Мікалаевіча Кісялёва, першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Антона Валер’евіча Чарвінскага, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце прафтэхкаледжа Алены Канстанцінаўны Дубовік і іншых людзей. Яны заўсёды падтрымлівалі ініцыятывы райкама, аказвалі важкую дапамогу ў арганізацыі працы.

Пра зладжаную работу раёна сведчыць і той факт, што пастаўскі раённы штаб па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў прызнаны адным з трох лепшых у вобласці. Удзячнасць была ўручана Ю. М. Кісялёву.

Урачыстыя моманты ўзнагароджванняў чаргаваліся з выступленнямі студэнтаў усіх пяці вышэйшых навучальных устаноў Віцебшчыны. Яны паказалі музычныя, танцавальныя і іншыя творчыя нумары.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 45

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 82