Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Гармонія — гэта калі ў сям’і і ў рабоце лад”

“Гармонія — гэта калі ў сям’і і ў рабоце лад”

Маргарыта Пятроўна Маскалёва — карэнная пастаўчанка. Скончыла Мінскі медінстытут і з 1992 года працуе ў Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы: спачатку ў тэрапеўтычным аддзяленні, а з 2001-га загадвае аддзяленнем дзённага стацыянара, у якім штогод пралечваецца ад 1800 да 2000 пацыентаў. Дзённы стацыянар неаднаразова станавіўся пераможцам спаборніцтва сярод аддзяленняў ЦРБ. З 2011 года лячэнне ў такіх аддзяленнях у краіне стала платным. У сувязі з гэтым у многіх раёнах колькасць пацыентаў у іх намнога зменшылася. Толькі не ў Паставах. Ужо адзін гэты факт красамоўна пацвярджае высокую якасць работы персаналу аддзялення і ў першую чаргу яго загадчыцы.

Сёння мы гутарым з Маргарытай Пятроўнай не толькі пра медыцыну, але і пра многае іншае.

— Пачнем з традыцыйнага пытання: чаму выбралі медыцыну?

— У нашай сям’і медыкаў не было, але нашымі суседзямі па пад’ездзе былі цудоўны хірург Мікалай Мікалаевіч Чур і тэрапеўт Валянціна Уладзіміраўна Квяткоўская. Яны мелі багатыя бібліятэкі і давалі мне чытаць шмат кніг пра ўрачоў. Захапілі рамантыка і высакароднасць прафесіі. І хоць я нядрэнна іграла на фартэпіяна і вельмі любіла спяваць, закончыла музычную школу і збіралася прадоўжыць вучобу ў музычным вучылішчы, медыцына ўсё ж “перамагла”. Школу закончыла з залатым медалём, медінстытут — з адзнакай. Ніколі не пашкадавала пра свой выбар. Мне падабаецца і, думаю, усё жыццё будзе падабацца справа, якой займаюся.

— Што самае складанае ў прафесіі?

— Прафесійная няўдача, бяссілле, немагчымасць дапамагчы ў канкрэтным выпадку, калі ты робіш усё для таго, каб вылечыць чалавека, а ён памірае.

Я лічу, што для медыка вельмі важны не толькі прафесіяналізм, але і неабыякавасць да лёсу пацыента. Мне ніколі не было ўсё роўна, што адбываецца з пацыентам зараз і што з ім можа быць у далейшым. І ў жыцці, і ў рабоце стараюся кіравацца правілам: стаўся да людзей так, як бы хацела, каб ставіліся да цябе.

— Колькі людзей пралечваецца ў вашым ад­дзяленні?

— За год — да 2 тысяч пацыентаў з самымі рознымі захворваннямі. Вядома, не цяжкія, а толькі тыя, хто не мае патрэбы ў кругласутачным назіранні. Людзям зручна такая форма лячэння, бо яны вяртаюцца дадому (у адных — малыя дзеці, у другіх — састарэлыя бацькі, трэція па нейкай іншай прычыне не могуць легчы ў стацыянар).

Калектыў у нас маленькі — усяго 7 чалавек, — але вельмі дружны. Гэта вопытны ўрач-неўролаг Н. П. Змяеўская, цудоўныя медсёстры, проста залатыя рукі: Н. Л. Дзеўгуць (старшая), С. Г. Падгайская і С. С. Пляшак; старанныя санітаркі Н. В. Танана і В. Я. Канавалава. Мне лёгка працаваць у аддзяленні — не патрэбны ніякія “разносы”, бо кожны добрасумленна выконвае свае абавязкі.

А пацыенты ахвотна ідуць лячыцца на дзённы стацыянар, хоць тут усё платнае, не толькі з-за зручнасцей, але і з-за канкрэтных медработнікаў, якім яны давяраюць.

— Ці здараюцца канфліктныя сітуацыі?

— Я не канфліктны чалавек і вельмі рэдка павышаю голас. Нават калі пацыент паводзіць сябе ў маім кабінеце па-хамску, спакойна прадаўжаю гаварыць: “Вы памыляецеся”, “Не зусім правільна ацэньваеце сітуацыю”, “Вам варта гэта прааналізаваць” і гэтак далей. Часцей за ўсё ўдаецца вырашыць праблему.

— На каго абапіраецеся ў рабоце?

— У мяне былі цудоўныя настаўнікі. Пачынала працаваць у тэрапеўтычным аддзяленні побач з такімі выдатнымі ўрачамі, як Леанід Якаўлевіч Алексін і Вера Васільеўна Хаткевіч. Яны былі  прафесіяналамі і вучылі стрыманасці, уменню трымаць нервы ў кулаку і заставацца спакойнай. У складаных сітуацыях заўсёды дапамагаюць галоўны ўрач Уладзімір Мікалаевіч Чакавы, яго намеснікі: Сяргей Віктаравіч Дацэнка, Людміла Васільеўна Сямёнава. У любы момант магу звярнуцца па дапамогу і параду да ўра­чоў Паўла Ерамеевіча Лук’янава, Васілія Раманавіча Сівіцкага, Іаланты Адамаўны Кустрэй, загадчыцы лабараторыі Чаславы Іванаўны Будзько.

— Ці сочыце за медыцынскімі навінкамі?

— Безумоўна! Гэта і медыцынскія газеты, і часопіс “Врач”, і публікацыі ў інтэрнэце. Шмат карысці даюць курсы павышэння кваліфікацыі (як лекцыі, так і абмен вопытам з калегамі). Медыцына, у тым ліку кансерватыўная тэрапія, зараз вельмі хутка развіваецца. З’яўляецца шмат новых прэпаратаў, методык лячэння, і за ўсім гэтым, канечне ж, трэба сачыць, каб падтрымліваць свой прафесійны ўзровень.

— Вашы адносіны да народнай медыцыны?

— Я не адмаўляю яе — рэцэпты збіраліся гадамі, і ў комплексным лячэнні пэўныя травяныя настоі, мазі прыносяць карысць. Але злачынна рэкамендаваць толькі народныя сродкі тады, калі чалавека яшчэ можна ўратаваць традыцыйнай медыцынай. Найперш гэта аперацыя, асабліва калі захворванне анкалагічнае ці кардыёлагічнае, дзе поспехі медыцыны асабліва бачныя. Людзі ў такіх сітуацыях, шукаючы паратунку ў народнай медыцыне, толькі губляюць час і ўрэшце расплачваюцца жыццём.

— А зараз пагаворым не пра медыцыну. Ведаю, што ў Вас цудоўныя бацькі…

— Так, мне пашанцавала нарадзіцца ў цудоўнай сям’і. Тата Пётр Міхайлавіч і мама Марыя Мікалаеўна Розынкі заўсёды шмат працавалі. Тата ўзначальваў адзін з самых буйных і перадавых калгасаў раёна, і мы з братам мала калі бачылі яго дома. Але бацькі ўсё, што можна было, давалі для нашага развіцця. Мы шмат чыталі, нам куплялі музычныя інструменты, мы ездзілі на экскурсіі. Школьніцай я пабывала ў Кіеве, Ленінградзе, Маскве, з Поездам дружбы — у ГДР.

У бацькоўскім доме заўсёды атмасфера любові, узаемаразумення і ўзаемадапамогі. Тут паважаюць і прымаюць меркаванне кожнага.

— А што для Вас уласная сям’я?

— З гадамі адбываецца пераацэнка каштоўнасцей, і разумееш, што самае галоўнае — гэта твая сям’я. Бо калі ў цяжкі час азірнешся навокал, то побач з табой толькі блізкія і мала яшчэ хто. У мяне цудоўны муж, на якога ва ўсім можна абаперціся. І я, і нашы дзеці побач з ім заўсёды адчуваем сябе абароненымі. Не ведаю ніякіх бытавых праблем, таму што муж (а ён інжынер па спецыяльнасці) умее рабіць усё — ад рамонту ў доме да рамонту машыны і будаўнічых работ. Ён чалавек вельмі шчодрай душы, адкрыты, вясёлы, з выдатным пачуццём гумару. Сумна з ім не бывае.

Дачка Каця — студэнтка другога курса эканамічнага ўніверсітэта (факультэт фінансаў). Вельмі добрая, чулая, спагадная дзяўчына. Сын Валодзя сёлета скончыў Белдзяржуніверсітэт, працуе праграмістам у адной буйной кампаніі ў Мінску. Гэтым летам ажаніўся, і мы вельмі рады з’яўленню ў нашай сям’і яшчэ адной дачкі. Заўважу пра перэпетыі лёсу. Наша нявестка родам з Украіны, вучылася ў Палтаве, а пазнаёміліся яны з Вало­дзем… у ЗША, дзе летам працавалі па студэнцкай праграме.

— Ці можаце ўявіць сябе хатняй гаспадыняй?

— Не магу, хаця і люблю займацца хатнімі справамі. Але без асноўнай сваёй працы хутка пачынаю сумаваць, нават знаходзячыся ў водпуску.

— Чула пра Вас як пра вялікую акуратыстку.

— Гэта ў мяне ад бабулі і ад мамы. У іх заўсёды быў ідэальны парадак. Зараз мне цяжка ўявіць, як бабуля паспявала падтрымліваць чысціню і парадак нават тады, калі мы, чацвёра малых унукаў, гасцявалі ў яе. І ў агародзе — ні травінкі. Як толькі і паспявала ўсюды? У мамы заўсёды белая накрухмаленая бялізна, бялюткі цюль, мноства кветак. Мая кватэра, канечне ж, не аперацыйная, але нявымыты посуд і пыл ніколі не пакіну. Як і бабуля, не люблю лішніх рэчаў. Творчы беспарадак не па мне. Люблю чысціню, каб усё ляжала на сваіх месцах, каб заўсёды было свежае паветра ў пакоях і шмат кветак. Апошнім часам захапілася архідэямі. Яны надзіва прыгожыя, разнастайныя і вельмі доўга цвітуць.

— Акрамя кветак, якія яшчэ захапленні?

З дзяцінства люблю чытаць. Амаль усю класічную літаратуру прачытала яшчэ ў школьныя гады. Зараз знаёмлюся з творчасцю сучасных аўтараў. Мяне не цікавяць жаночыя раманы і дэтэктывы. Аддаю перавагу гістарычным кнігам і тым, дзе ёсць разважанні. Люблю творы Акуніна, Муракамі, Веллера, Уліцкай, Берсеневай, Машы Трауб, Усцінавай.

Захапляюся інструментальнай і класічнай музыкай, асабліва Шапэнам, Рахманінавым, рускімі рамансамі, некалі і сама любіла іх спяваць. Гля­джу праекты “Вялікая опера”, “Вялікі балет”, “Голас”. Па магчымасці (цяпер гэта часцей за ўсё падчас курсаў) хаджу ў тэатр. Асабліва прыцягваюць балет, аперэта, купалаўскі тэатр. Падабаецца і беларуская эстрада. З задавальненнем слухаю Пятра Ялфімава, Іскуі Абалян, Георгія Калдуна.

— Што найбольш радуе і, наадварот, — засмучае?

— Радуе гармонія ў сям’і і на рабоце, тое, што ўсе блізкія жывыя, што дзеці дасягаюць поспехаў. Ёсць шмат і іншых прычын для радасці. Засмучаюць злараднасць, непрыстойнасць, здрада. Калі хто-небудзь спатыкнуўся, а яго яшчэ і падштурхнулі — гэтага нельга дараваць. У Амара Хаяма ёсць такія радкі:

Не делай зла — вернётся бумерангом,

Не плюй в колодец — будешь воду пить!

Не обижай того, кто ниже рангом,

А вдруг придётся что-нибудь просить.

Не предавай друзей — их не заменишь,

Любовь храни — её уж не вернёшь.

Не лги себе — со временем проверишь,

Что этим сам себя ты предаёшь.

— Падзяліцеся, калі ласка, з жанчынамі сакрэтам, што Вам дапамагае заставацца ў такой цудоўнай фізічнай форме?

— Я не прыкладваю дзеля гэтага ніякіх асаблі­вых намаганняў. Проста вяду здаровы лад жыцця. У мяне няма шкодных звычак. Не куру, практычна не п’ю, толькі зрэдку па святах — крыху белага віна, не люблю тлустую ежу. А яшчэ ў нас ёсць сабака, які хаця і маленькі, але з ім трэба гуляць вечарам у любое надвор’е. Нямала значыць і добры настрой. Хачу браць прыклад з сям’і брата — усе яны вельмі спартыўныя: плаваюць у басейне, катаюцца на веласіпедах, лыжах, каньках, ходзяць у паходы з начлегам у палатках.

— Што пажадаеце пастаўчанам у новым годзе?

— Здароўя, аптымізму, дабрабыту, каб у новым годзе было як найменш праблем і ўсе яны вырашаліся. Жадаю, каб ніхто не быў адзінокім, каб заўсёды побач быў хтосьці дарагі і любімы. Мне вельмі падабаюцца словы Андрэя Малахава, якімі ён завяршае кожную сваю перадачу: беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 43

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 49

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 49

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 56

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 75

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 91

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 93