Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Так называлася яркае, лёгкае, феерычнае мерапрыемства раённага Дома культуры, якое ўпершыню прайшло ў нашым горадзе напрыканцы лістапада.

Новае, не падобнае на іншыя,  шоу сабрала ў якасці ўдзельнікаў тых, каго яшчэ ўчора мы называлі малышамі, а сёння яны з гордасцю носяць званне вучняў, пачынаючы доўгае падарожжа ў краіну ведаў. А таксама шматлікіх гледачоў, сярод якіх былі не толькі бацькі, бабулі і дзядулі канкурсантаў, але і іх настаўнікі, аднакласнікі, проста знаёмыя і незнаёмыя пастаўчане. З плакатамі і цудоўным настроем тым ня­дзельным днём яны прыйшлі падтрымаць першакласнікаў і незалежна ад журы вызначыць для сябе лепшага з лепшых. Ну, а прафесійна “журылі” ўдзельнікаў намеснік началь­ніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. У. Есьман, дырэктар РДК А. Б. Чарнюк, выкладчыца Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ж. В. Гучык і аўтар гэтых радкоў.

Пачалося шоу са знаёмства з канкурсантамі. Большасць з іх упершыню выйшлі на такую вялікую сцэну. Тым не менш трымаліся ўпэўнена, разумеючы, што за плячыма ў кожнага цэлая школа, якую яны прадстаўляюць. Гонар СШ №1 выпала адстойваць Вікторыі Бабіч. СШ №2 “дэлегавала” Артура Кліпу. Ад трэцяй гарадской школы выступала Карына Шубелька. А СШ №4 і №5 прадстаўлялі адпаведна Маша Шаура і Аліна Дзіковіч.

Якія яны, першакласнікі? Пра  што мараць? Чым захапляюцца? Адказы на гэтыя пытанні даў першы конкурс “Візітка”. У ім удзельнікі ў вершах і прозе расказвалі пра сябе і свае сем’і. А дапамагалі ім у такой няпростай справе мамы і таты, брацікі, сястрычкі, цёці, дзядзі, сябры, настаўнікі.

Тое, што ўсе канкурсанты — асобы таленавітыя, стала зразумела ўжо пасля іх самапрэзентацыі. Яшчэ больш пераканала ў гэтым наступнае выпрабаванне “Мінута славы”. “Вось каго трэба адпраўляць ад Беларусі на “Еўрабачанне!” — падумалі, напэўна, многія прысутныя ў зале, гарачымі апладысментамі сустракаючы і праводзячы маленькіх артыстаў. Чацвёра з іх паўсталі перад гледачамі як спевакі, а пятая ўдзельніца — Карына Шубелька —выканала разам з ся­броўкамі самабытны цыган­скі танец.

“Прымераць” на сябе вобраз вядомага артыста або героя папулярнага мультыплікацыйнага фільма ўдзельнікі змаглі ў апошнім конкусе, які так і называўся — “Зорны вобраз”. Падчас яго на сцэну выйшлі самая экстравагантная спявачка расійскага шоу-бізнесу Ёлка, удзельніцы мінулагодняга “Еўрабачання” “Буранаўскія бабулі”, героі любімых мно­гімі пакаленнямі мультфільмаў “Ну, пачакай!” — Заяц і Воўк, а таксама “Ма­ша і мядзведзь” — Машачка і яе касалапы сябар.

Няпростая задача паўстала перад журы пасля завяршэння шоу: як выбраць сярод пяці музыкальных і артыстычных перша­клашак аднаго самага-самага? Таму было прынята рашэнне ўзнагародзіць усіх, прысвоіўшы кожнаму свой тытул. Такім чынам, звання “Міс Зачараванне” ўдастоена Аліна Дзіковіч. “Міс Артыстызм” стала Маша Шаура. Карына Шубелька прызнана “Міс Арыгінальнасць”. Самая маленькая ўдзельніца Віка Бабіч названа “Міс Непасрэднасць”. А адзінаму ў дзявочым “кветніку” мужчыну Артуру Кліпу прысвоена званне “Містар Смеласць”. Разам з дыпломамі канкурсанты атрымалі ў падарунак тарты і безліч апладысментаў ад сваіх балельшчыкаў.


Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Шоу першакласнікаў (+фота)

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 58

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77