Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Мы ўсё можам»

«Мы ўсё можам»

Пад такой назвай у Міжнародны дзень інвалідаў у Доме культуры па вуліцы Станкевіча ў райцэнтры прайшла акцыя міласэрнасці. Удзел у ёй прынялі ўсе неабыякавыя да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства атрымалася кранальным і па-сямейнаму ўтульным.

За гадзіну да асноўнай дзеі ў фае Дома культуры пачала працаваць грамадская прыёмная. Усе жадаючыя маглі атрымаць кансультацыю ўрача, юрыста, псіхолага, спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Паслугі спецыялістаў былі настолькі запатрабаванымі, што да кожнага з іх выстройвалася невялікая чарга. Таксама ў фае была арганізавана выстава работ тых, хто пражывае ў Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

Канцэрт адкрыла выступленне народнага хору ветэранаў вайны і працы. Творчую эстафету ў іх перанялі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Тамара Маслоўская і Станіслаў Кішко. Большасць жа канцэртных нумароў падрыхтавалі насельнікі Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната (дырэктар П. І. Паўловіч), выхаванцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў і сям’я Пачкоўскіх. Канцэрт атрымаўся яр­кім, кранальным і запамінальным. Душэўныя вершы, папулярныя пес­ні і запальныя танцы гледачам дарылі Жанна Козел, Ігар Хвянько, Алеся Мялко, Наталля Бурэева, Вольга Фамінова, Віктар Муха, Вікторыя Плотнікава, Аляксандр Баглікаў, Марыя Новікава, Вольга Гуль, Аляксандр Валасевіч, Наталля Сяргейчык і Андрэй Дзівін.

Тое, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі, бясспрэчна, з’яўляюцца таленавітымі і пастаянна гатовы дзяліцца сваёй творчасцю, дабрынёй і любоўю з усімі, падкрэсліў у сваім прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён выказаў ім сардэчныя словы па­дзякі за аптымізм і б­а­дзёрасць духу, якія, нягледзячы на цяжкасці, яны не страцілі, а наадварот, поўныя энергіі і жывуць паўнавартасна. Жыццярадаснасці і мэтанакіраванасці многіх з іх могуць пазайздросціць і здаровыя людзі.

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі Галіна Мікалаеўна Чаплінская, старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», і Таццяна Уладзіміраўна Туманава, старшыня Ві­цеб­скага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Т. У. Туманава расказала пра тыя асноўныя праекты, над якімі працуе фонд, пра пачуцці і ўспаміны, якія звязваюць з нашым горадам, пра тое, што цывілізаванае грамадства абавязана звяртаць увагу на праблемы інвалідаў, заўсёды падтрымліваць іх. У пацвярджэнне сваіх слоў Таццяна Уладзіміраўна ўручыла дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяне Іванаўне Пякарскай пашпарты ад дзвюх швейных машын.

Спонсарская дапамога Пастаўскаму тэрытарыяльнаму цэнтру аказваецца не толькі ў святы. У рамках дабрачыннай акцыі за год на рахунак установа пералічана 60 мільёнаў беларускіх рублёў, набыты камп’ютарная і кухонна-бытавая тэхніка, іншыя неабходныя рэчы. Асноўныя спонсары — В. Я. Бабічава, Ф. М. Савіч, Т. У. Туманава, А. І. Малец, Р. А. Леўкавец, У. М. Чакавы, А. А. Мацяюн, С. В. Маскалёў, С. А. Анісімаў, кіраўніцтва сацыяльнай службы раёна і іншыя. Многія з гэтых людзей прысутнічалі на мерапрыемстве ў якасці ганаровых гасцей.

Скончылася акцыя «Мы ўсё можам» сюрпрызам — падчас фінальнай песні на сцэну вынеслі велізарны торт. Спонсарамі гэтага ласунка, а таксама салодкага стала, які быў накрыты ў фае Дома культуры для ўсіх прысутных, сталі ПГУП «Н. Алёшка», ЗАТ«Дабраном»,  ААТ «Малочны завод», ПУП «Кабяк Я. У.», індывідуальныя прадпрымальнікі М. М. Мятасава, А. П. Дзяхцяр, Л. А. Матвеева, Т. В. Клімюк.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 44

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 167

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 44

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 45

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 33

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 131

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 70

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 58