Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ні хвіліны спакою

Ні хвіліны спакою

Выехаць з дома а палове сёмай, “наматаць” па раёне кіламетраў трыста, заглянуць у дзясяткі хат і вярнуцца з працы зацемна — такі расклад дня для страхавога агента Алега Дашкевіча даўно стаў прывычным. Дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, адданасці сваёй справе ён каторы год уваходзіць у лік лепшых работнікаў Белдзяржстраху не толькі раёна, але  і вобласці.

Цёмная зімовая раніца.  Працоўны дзень большасці пастаўчан яшчэ не пачаўся, а Алег Дашкевіч ужо ў дарозе. Фронт яго работы велі­зарны — 90 населеных пунктаў у Камайскім і Лынтупскім сельсаветах.

—         Планаў на сёння шмат, — бадзёрым голасам расказвае Алег. — Зрэшты, іх мала ніколі і не бывае. Абслугоўваю некалькі тысяч чалавек, і да кожнага трэба даехаць мінімум два разы на год. Ёсць тыя, хто пражывае ў аддаленых малалюдных вёсках, да якіх грамадскім транспартам і не дабярэшся. Тут і на ўласнай машыне не ўсюды паспееш — столькі працы.

Размову перарывае мабільны тэлефон, які, як высветлілася пазней, у стане спакою знаходзіцца рэдка — трэба і пра прыезд папярэдзіць, і пра месца сустрэчы дамовіцца.

Распытваю страхавога агента пра яго шлях у прафесію. Ён аказаўся пакручастым. Па спецыяльнасці Алег фельчар-лабарант — скончыў Полацкае медвучылішча, праходзіў практыку ў пастаўскім шпіталі і меў перспектыву працаўладкавання. Але аддаў перавагу… рынку і прадпрымальніцтву.

А сем гадоў назад уладкаваўся ў Белдзяржстрах. Гэта ў многім змяніла жыццё. Дабавілася шмат новых абавязкаў і клопатаў, але ўсе яны аказаліся мужчыну пад сілу.

Яшчэ не развіднела, а мы  ўжо прыбылі ў першы пункт назначэння — вёску Сакуны ў Камайскім сельсавеце. Тут агенту трэба забегчы ў некалькі хат — выпісаць новыя страхоўкі, забраць плату за ранейшыя. Праз паўгадзіны мой суразмоўца зноў за рулём.

Фары асвечваюць, мякка кажучы, неідэальныя прасёлкавыя дарогі. “Зараз яшчэ казачныя ўмовы для язды, — смяецца Алег. — Бывае і такое, што з месца скрануцца не магу — і гразка, і слізка”.

Хуценька перамяшчаемся ў Рагонішкі — вёску на дзве хаты ў Лынтупскім сельсавеце, кіламетраў за 45 ад папярэдняга прыпынку. Прыезд “страхаўшчыка” (менавіта так яго называюць на ўчастку) аказаўся сюрпрызам — мабільная сувязь тут жадае лепшага.

Далейшы маршрут — у Лынтупы. Усюды Алега сустракаюць, як добрага сябра, — з усмешкамі і жартамі. Ён адчувае сябе разняволена: людзі знаёмыя, праца добравядомая.

— Асноўная частка працы — абавязковае страхаванне дамоў, маёмасці і аўтамабіляў, — “прасвячае” мяне Алег. — Усё большай папулярнасцю карыстаецца добраахвотнае страхаванне жыцця ад няшчасных выпадкаў, будынкаў, людзей, жывёл. Жыхары бачаць, што гэта для іх жа карысці і заключаюць дагаворы.

Праўда, сустракаюцца і такія, з кім і за абавязковую страхоўку трэба “паваяваць”. Спачатку злуюцца з-за маёй настойлівасці, а пасля дзякуюць. Нядаўна быў выпадак: і тыдня пасля заключэння дагавора не прайшло, як на хату звалілася дрэва. Некалькі мільёнаў, атрыманыя па страхоўцы, былі вельмі дарэчы.

Мой субяседнік лічыць,  што для паспяховай працы трэба быць у першую чаргу добрым псіхолагам, да кожнага ўмець знаходзіць падыход.

—         Калі на працы ўсё атрымліваецца, як на крылах лятаю, — усміхаецца ён. — Любы, нават самы маленькі поспех, натхняе і дадае сіл. А яны так патрэбны. Гэта сёння я працую па спрошчанай праграме: шмат чаго ўдалося зрабіць напярэдадні. Летам жа магу з’явіцца дома і ў палове адзінаццатай вечара.

А там клопатаў не менш. У Манькавічах у Дашкевічаў унушальная гаспадарка: сотні курэй, гусей, цасарак, фазанаў і іншых экзатычных відаў птушак. Хочацца максімум часу правесці з сям’ёй: жонкай Аленай і чатырма дочкамі, малодшай з якіх дзевяць месяцаў.

—         Я ніколі не сяджу без справы, — расказваў. — Не адпачываю нават на выхадных: днём шмат працы па гаспадарцы, таксама дапамагаю брату на рынку. Справаздачы часта пішу ўначы. Прывык, што паспаць удаецца 3-4 гадзіны. Але, як кажуць, хочаш жыць — умей круціцца.

Наша паездка заканчваецца ў Навасёлках, што на Лынтупшчыне. Пасля сустрэчы з парай-тройкай вяскоўцаў у другой палове дня вяртаемся ў Паставы. Па дарозе Алег многа расказвае пра нюансы сваёй работы, сямейны адпачынак за мяжой, аграэкатурызм, які яго так вабіць… Робіць гэта захоплена, эмацыянальна. Па-іншаму не ўмее.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 28

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 31

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 25

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 126

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 54

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 61

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 73