Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будучыня галіны — за сучаснымі льнозаводамі

Будучыня галіны —  за сучаснымі льнозаводамі

У сераду, 4 лістапада, з рабочым візітам Паставы наведаў Прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч. Мэтай яго прыезду стала азнаямленне з ходам работ па рэканструкцыі Пастаўскага льнозавода ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы. Разам са старшынёй беларускага Урада на завод завіталі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, мі­ністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Леанід Заяц, намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас, іншыя адказныя асобы

Віцебшчына і Пастаўшчына ў прыватнасці сталі зонай павышанай увагі Прэм’ер-міністра невыпадкова. У нашай вобласці самая высокая канцэнтрацыя льнозаводаў і вытворчасць ільновалакна ў краіне — мы вырошчваем і перапрацоўваем больш за 40 працэнтаў ільну, прадукцыя з якога запатрабавана не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках, прыносячы такую неабходную рэспубліцы валюту.

Па словах М. У. Мясніковіча, на сённяшні дзень у галіне вытворчасці льну і льновалакна самае вузкае месца — гэта льнозаводы. На працягу ўсяго існавання ніхто не ўкладваў сродкі ў іх тэхнічнае перааснашчэнне. Таму Урадам распрацавана дакладная праграма дзеянняў, у адпаведнасці з якой з 40 льнозаводаў у краіне ў выніку мадэрнізацыі застануцца 25. Гэта будуць сучасныя прадпрыемствы, аснашчаныя найноўшымі тэхналагічнымі лініямі. 4 заводы ўжо працуюць, іх увялі ў строй у папярэднія гады. На працягу 2013-га — першай паловы 2014 года ў эксплуатацыю будуць здадзены яшчэ 6 прадпрыемстваў, у тым ліку 2 — у Віцебскай вобласці — Пастаўскі і Арэхоўскі.

Што датычыць Віцебшчыны, раней тут было 20 ільнозаводаў, сёння з філіяламі застаецца 13. У 2014 годзе будзе ўсяго 10. На адным з іх — Дубровенскім — работы па мадэрнізацыі завершаны, на Пастаўскім і Арэхоўскім падыходзяць да завяршэння. Налета плануецца пачаць тэхнічнае перааснашчэнне на заводах у Коханаве, Лёзне, Верхнядзвінску і Міёрах. Усе яны з’яўляюцца пастаўшчыкамі сыравіны на Аршанскі льнокамбінат, які таксама перажывае перыяд глабальнай рэканструкцыі.

— Аршанскаму льнокамбінату зараз неабходна добрая прадукцыя — льновалакно высокіх нумароў. З яго на сучасным абсталяванні можна вырабляць якаснае, стандартнае палатно, якое добра рэалізуецца ў многіх краінах свету, — адзначыў старшыня аблвыканкама А. М. Косінец. — Старое абсталяванне, якое мы прымяняем, нават доўгую трасту нумарам 1,5 ператварае ў кароткае валакно і яго выхад складае каля 25-30 працэнтаў, тады як у заходніх краінах — 50-70 працэнтаў. Новыя заводы дазволяць у значнай ступені стабілізаваць і зрабіць даходнай льнаводчую галіну. Прычым будзе перапрацоўвацца ўвесь лён без выключэння.

Акрамя мадэрнізацыі саміх заводаў, на думку А. М. Косінца, значныя грашовыя сродкі неабходны для набыцця сучаснай тэхнікі: трактароў, прэс-падборшчыкаў, ільноцерабілак, іншых механізмаў. Каб правільна вырошчваць лён, Віцебшчыне патрэбна яшчэ каля 150-200 мільярдаў рублёў. “Тады да 2016 года мы зможам выйсці на канкурэнтаздольныя параметры, якія дазволяць нашаму льну годна прадстаўляць сябе на сусветным рынку”, — сказаў Аляксандр Мікалаевіч.

І ўсё ж побач з важнымі стратэгічнымі пытаннямі, пра якія ішла гаворка падчас візіту М. У. Мясніковіча ў Паставы, у цэнтры ўвагі заставалася рэканструкцыя мясцовага льнозавода. Яго дырэктар П. І. Скурко расказаў, што пасяўныя плошчы льну ў раёне займаюць 1400 гектараў, з іх непасрэдна льнозавода — 1050 гектараў, атрыманая сёлета ўраджайнасць склала 8,3 ц/га. Заводам нарыхтавана 2673 тоны трасты сярэднім нумарам 1,05. Усяго на ім працуе 145 чалавек, работа на асноўнай вытворчасці арганізавана ў тры змены. Таксама Прэм’ер-міністру далажылі, як ідзе мадэрнізацыя прадпрыемства. Усяго на гэтыя мэты неабходна 166 мільярдаў рублёў. Летась на 30 мільярдаў было закуплена абсталяванне і праведзены разлікі з будаўнікамі. Сёлета 20 мільярдаў пайшлі на разлікі з праектным інстытутам, будаўнічым трэстам №16 г. Наваполацка і перадаплату кацельнага абсталявання. Да канца года чакаецца паступленне яшчэ 28,4 мільярда рублёў. Трэба адзначыць, што вялікую ролю ў працэс мадэрнізацыі пастаўскага і іншых ільнозаводаў унёс Банк развіцця Беларусі, які не толькі выдзеліў значную суму грашовых сродкаў, але і распрацаваў фінансавую схему для ўсіх шасці заводаў рэспублікі.

Кіраўнік Урада цікавіўся практычна ўсімі пытаннямі жыццядзейнасці прадпрыемства: якія гатункі льну вырошчваюцца на заводскіх палях і на Віцебшчыне ў цэлым, які аб’ём рэалізацыі прадукцыі пастаўскіх ільнаводаў сёлета, якая яе рэнтабельнасць; пазнаёміўся з узорамі паглыбленай перапрацоўкі льну. А затым адправіўся на будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца новы сучасны цэх. Ацаніўшы аб’ёмы зробленага, Прэм’ер-міністр паставіў задачу будаўнікам на працягу снежня-сту­дзеня зрабіць яго цеплавы контур, каб не ўпускаць зімовы час і весці бетонныя работы, пачынаць мантаж абсталявання. Не абмінуў таксама дзеючыя цэхі, у тым ліку асноўнай вытворчасці. Там азнаёміўся з тэхналагічным працэсам перапрацоўкі льну, пагутарыў з рабочымі.

У цэлым Прэм’ер-міністр застаўся задаволены ўбачаным на заводзе. Пры гэтым адзначыў, што нават на старым абсталяванні завод выпускае нядрэннае валакно. Падводзячы вынікі свайго візіту ў Паставы, М. У. Мясніковіч у прыватнасці сказаў:

— Лічу, што ў Віцебскай вобласці пытанні вытворчасці льну і льновалакна вырашаюцца даволі добра. Але неабходны эканамічныя метады для таго, каб было выгадна вырабляць якасную сыравіну. У гэтай сувязі былі не да канца дапрацаваны некаторыя пытанні. Напярэдадні яны разглядаліся на пасяджэнні Урада. Сёння мы прынялі рашэнне ўраўнаваць эканамічныя ўмовы вытворчасці льнотрасты як для калектыўных гаспадарак, так і для заводаў. У выніку ў іх з’явіцца зацікаўленасць у вырошчванні і перапрацоўцы гэтай дастаткова капрызлівай культуры, якая патрабуе безумоўнага выканання тэхналогіі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 33

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 70

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 185