Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У ліпені 44-га

У ліпені 44-га

Налета споўніцца 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усё менш становіцца ўдзельнікаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, а так многа застаецца ў яе гісторыі белых плям, вельмі шмат рознагалоссяў і супярэчлівых звестак у дакументальных матэрыялах. Таму звесткі, атрыманыя ад сведкаў тых далёкіх трагічных падзей, такія каштоўныя. Хачу расказаць пра брацкую магілу ў Манькавічах і пра вызваленне вёскі Савічы 4 ліпеня 1944 года. Растлумачу чаму.

У нашым школьным музеі баявой і працоўнай славы захоўваецца шмат матэрыялаў, якія непасрэдна датычаць ваенных падзей на тэрыторыі раёна. Сярод іх і нумар раённай газеты “Пастаўскі край” за 2 ліпеня 2005 года, прымеркаваны да 61-ай гадавіны з дня вызвалення Беларусі. Каб далейшы мой аповед быў больш зразумелым, спачатку прывяду вытрымку з апублікаванага ў гэтым нумары газетнага артыкула “Вызваляючы Пастаўшчыну”:

“У Паставах, Варапаеве, Лынтупах, Камаях і Манькавічах на месцах пахавання амаль адной тысячы воінаў Савецкай Арміі, якія загі­нулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на подступах і пры вызваленні тэрыторыі раёна, устаноўлены помнікі і абеліскі. Хто яны, радавыя Перамогі, што ляжаць у нашай зямлі?

У свой час журналісту Мікалаю Маразюку, які займаўся зборам і падрыхтоўкай матэрыялаў для кнігі «Памяць» гісторыка-дакументальнай хронікі Пастаўскага раёна, на падставе ўспамінаў былых франтавікоў і партызан, відавочцаў, архіўных дакументаў удалося аднавіць асобныя падзеі і эпі­зоды гарачага ліпеня 1944 года. Некаторыя з іх ляглі ў аснову раней не апублікаваных матэрыялаў, прадастаўленых М. I. Маразюком рэдакцыі «Пастаўскага краю» пад назвай «Загінулі ў ваколіцах Савіч».

Летам 1944 года, пасля вызвалення Крыма, 13-ы полк 3-яй гвардзейскай дывізіі быў тэрмінова перадыслацыраваны на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў аперацыі “Баграціён”. Прыбыўшы на станцыю Круляўшчызна, полк увайшоў у састаў 145-ай Віцебскай стралковай ды­візіі і адразу ўступіў у баявыя дзеянні.

3 4 на 5 ліпеня конны атрад у колькасці 30 байцоў, узброеных аўтаматамі і гранатамі, пад камандаваннем лейтэнанта Самсоніка амаль без перашкод падышоў да вёскі Савічы. Разведка далажыла, што на яе ўскрайку знаходзіцца вялікая калона праціўніка. 

Стаяла ціхая светлая ноч. Было прынята рашэнне атакаваць ворага. Першым у бой уступіў малодшы сяржант Сачыўка, знішчыўшы звыш дзесяці гітлераўцаў. Нашы коннікі нечаканасцю ўнеслі ў варожыя рады разгубленасць. Але сілы былі няроўныя. Адкрыўшы кулямётны агонь, гітлераўцы супраціўляліся, хаця і вымушаны былі пакінуць ваколіцы вёскі. У тым баі загінула звыш 20 варожых салдат. Былі страты і з нашага боку. Раніцай у атрадзе недалічыліся адзінаццаці воінаў: загінулі малодшы сяржант Сачыўка, радавыя Блаха, Гокчарук, Каравацкі, Лаўрэнчук, Рэуцкі, Супароўскі, Тарасаў, Цімашчук, Цімафееў, Юсько”.

Калі ў Манькавічах стваралі брацкую магілу і ўстанаўлівалі помнік, то ў спісах пазначылі, што з пахавання ў Савічах перавезлі 73 савецкіх воінаў (праўда, П. Ц. Кузняцоў і І. А. Харытонаў загінулі да вызвалення Савіч і далёка ад іх). Дырэктар Юнькаўскай школы Аляксандр Іванавіч Кузняцоў адшукаў вельмі каштоўныя звесткі пра гэта захаванне і падзяліўся імі са мной. Ён устанавіў больш за дзясятак прозвішчаў тых, хто ў брацкай магіле ў Манькавічах пахаваны як невядомы, перадаў мне спіс загінулых байцоў каля вёскі Соўчына (а не Савічы), пахаваных там 5 ліпеня 1944 года. Гэты дакумент датаваны 7 ліпеня 1944 года і падпісаны начальнікам пахавальнай каманды Казловым.

Што ж гэта за вёска Соўчына? Старажылы памятаюць, што ў баку ад дарогі, паміж Перавознікамі і Соўкамі, размяшчаўся маёнтак пані Яблонскай, якая перад вайной выехала адсюль. На карце-схеме і карце, якія перадаў мне А. І. Кузняцоў, гэта месца пазначана як “Ф. Совчино”. Тут і загінулі байцы, якія пахаваны ў Манькавічах. Калі больш чым праз дзесяцігоддзе іх целы перавозілі ў брацкую магілу, то пра Соўчына ўжо і забыліся. Вось і пазначылі ў спісах, што воіны загінулі каля Савіч. Такія ж звесткі і ў кнізе “Памяць”. А вось старажылы нашай вёскі ніколі не чулі пра воінскае захаванне.

Дык што ж на самай справе адбывалася ў Савічах у далёкім 1944-ым? І не ў ноч з 4-га на 5-ае ліпеня, а з раніцы да вечара 4 ліпеня. Хвала Богу, што жыве яшчэ мая матуля Стэфанія Сіманаўна, якой у тыя дні быў 21 год, а майму старэйшаму брату Янаку — амаль год. Вось што матуля расказала.

Апоўдні 3 ліпеня на ўсхо­дзе чуліся страшны гул і грукат. Усе разумелі, што адтуль набліжаецца фронт. Няўзброеныя маладыя мужчыны і хлопцы ведалі, што гітлераўцы ў першую чаргу не пашкадуюць іх, таму раніцай 4 ліпеня ўсе накіраваліся ў боцьвінскі лес. Старэйшыя мужчыны ў большасці паўзлазілі на дрэвы вакол вёскі і схаваліся ў іх кронах. Жанчыны і дзеці засталіся дома.

Наша хата першая ад Захараўшчыны, і менавіта ў наш двор скіраваліся два салдаты ў нямецкай форме. У аднаго з іх быў кулямёт. Другі, напэўна, старшы па чыне, прадставіўся палякам са Слёнска. Аказваецца, ён у бінокаль разгледзеў нашых мужчын. Кулямётчык узлез на наш хлеў. “Польскі” немец спытаў, ці не партызаны там? Матуля расплакалася, сказала, што ў лесе простыя вяскоўцы, і папрасіла не страляць. Вайсковец яе паслухаўся і загадаў кулямётчыку злезці. Потым даў майму брату пачачак ледзянцоў, і салдаты пайшлі з двара ў вёску.

Праз некаторы час у Савічы на падводзе прыехалі тры немцы. Паводзілі яны сябе спакойна, у аднаго была паранена і перавязана рука. Немцы прыпыніліся ў далейшым ад нас двары, а затым, пакінуўшы каня з возам, пайшлі купацца ў сажалцы. Да гэтага часу савіцкія мужчыны вярнуліся з лесу. Нечакана ў вёсцы з’явіўся партызан на кані. Напэўна, у атрад паведаміў хтосьці з сувязных. А яшчэ ў суседнім доме з восені жылі трое прысланых па заданні мужчын. У вёсцы яны ведалі ўсіх. Партызан пачаў страляць у няўзброеных немцаў, якія купаліся. Двух забіў на месцы, пагнаўся за трэцім. Мой бацька быў на вуліцы, калі пачуў крык аднаго з упаўнаважаных: “Норберт, ложись!” Навокал свісцелі кулі. Бацька паслухаўся і папоўз па жыце ў бок рэчкі. Трэцяму немцу, напэўна, удалося ўцячы. У жыце, якое было вакол вёскі, партызан яго не дагнаў. Мясцовым жыхарам ён загадаў закапаць забітых немцаў. Раней гэта месца было за вёскай, каля ручайка, а цяпер ужо ў вёсцы, якая разраслася.

Пад вечар 4 ліпеня з боку Жалязоўшчыны ў Савічы прыйшлі нашы салдаты. Без баёў, пра якія паведамляецца ў многіх пісьмовых крыніцах. І нідзе ў ваколіцах не было немцаў. У салдат быў гармонік, і ўраз пасярод вуліцы пачаліся танцы. Мае бацькі накіраваліся туды. Тата трымаў маленькага сына на руках, а маці запрасіў на танец нейкі салдацік.

У баку Юнек і суседніх з імі вёсак грымела, грукала і 4-га, і 5-га ліпеня, неба асвятлялі ўспышкі выбухаў. А вызваленыя Савічы танцавалі. Дарэчы, праз Савічы ішлі воіны 235-ай стралковай дывізіі, а не 145-ай, якая вызваляла Паставы.

Гісторыю вызвалення Савіч я раней чула ад бацькі, а на гэты раз запісала падрабязны расказ матулі, якая была непасрэднай сведкай тых па­дзей. Яшчэ шчыра ўдзячна за неацэнную дапамогу Аляксандру Іванавічу Кузняцову.

Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея баявой і працоўнай славы СШ № 2.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 20

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 46

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 51

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 53

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 60

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 83

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 78

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 92