Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“У кожнай цяжкасці бачу магчымасць”

“У кожнай цяжкасці бачу магчымасць”

Вольга Шырокая

Пастаўчанка Вольга Шырокая — студэнтка 3-га курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Хоць і вучыцца на малапапулярным сярод дзяўчат прыбора-будаўнічым факультэце, у яе залікоўцы толькі выдатныя адзнакі. “Напэўна, акрамя кніг, нічога ў жыцці не бачыць”, — падумаеце вы. Бачыць. Вольга актыўна займаецца водным турызмам, шмат танцуе, знаходзіць час і на стварэнне арыгінальных вырабаў з бісеру і іншых матэрыялаў. “Можна паспець усё, трэба толькі захацець”, — пераканана мая суразмоўца.

У Паставах яна бывае нячаста — прыблізна раз у месяц.

—         Часцей ніяк не атрымліваецца, хаця вельмі гэтага хацелася б, — прызнаецца Вольга. — У Мінску, здаецца, і не сумуеш — няма калі. А як прыедзеш дадому, вяртацца зусім  не хочацца: усё такое роднае, дарагое сэрцу. Ніхто, у адрозненне ад  жыхароў ста­лі­цы, нікуды не спяшаецца. Тут лаўлю сябе на думцы, што вялікі горад не для мяне. Так, ёсць шмат магчымасцей для вучобы, але пастаянная мі­тусня стамляе. Пасля заканчэння ўніверсі­тэта з задавальненнем працавала б у невя­лі­кім гарадку.

А пакуль Вольга акунулася ў бурлівае, багатае на падзеі і ўражанні сталічнае жыццё.

На першым месцы ў дзяўчыны, несумненна, вучоба. Праграма ва ўніверсітэце няпростая, таму часу ёй трэба прысвяціць нямала. Пра прагулы рэч не ідзе: па-першае, Вольга прывыкла да любой справы ставіцца сумленна і адказна, па-другое, яна з першага курса з’яўляецца ў групе старастам. У “падначаленні” пастаўчанкі — 17 бравых юнакоў і толькі некалькі дзяўчат. На пытанне, як жа ўдаецца камандаваць такой “ротай”, адказвае:

—         Нічога складанага. Тут дарослыя, самастойныя, адказныя за свае ўчынкі маладыя людзі. І я для іх не маці, якая кантралюе кожны крок, а найперш сябра, задача якога падказаць і дапамагчы. Наогул, у нас надзвычай дружная група. Мы сапраўдная студэнцкая сям’я. І я радуюся, што з’яўляюся яе часцінкай.

Са сваімі ўніверсітэцкімі сябрамі Вольга не толькі разам вучыцца, але і адпачывае. Адно з захапленняў — водны турызм. З пешаходным дзяўчына пасябравала яшчэ падчас вучобы ў пастаўскай СШ № 3, а вось у  БНТУ “захварэла” водным.

—         У секцыю трапіла выпадкова: студэнты старэйшых курсаў збіралі каманду за факультэт, — расказвае Вольга. — Вырашыла паспрабаваць свае сілы і я, і ні разу не пашкадавала пра гэта. Дзякуючы захапленню я кожны год знаходжу новых сяброў, зараджаюся станоўчымі эмоцыямі, пазнаю родную Беларусь. На байдарках і катамаранах сплаўляліся нават ва Украіну.

Звычайна паход займае 7-10 дзён. Увесь дзень мы плывём, спыняемся толькі на перапынак на абед. Па вечарах — кастры, песні пад гітару. Няпраўда, што сёння моладзь жыве ў інтэрнэце і нічога, акрамя камп’ютараў і планшэтаў, у жыцці не бачыць. Сярод маіх сяброў шмат аматараў актыўнага адпачынку, і такія “абвінавачванні” беспадстаўныя.

З не меншым захапленнем дзяўчына расказвае пра яшчэ адно сваё хобі — танцы. Як і турызмам, імі пачала займацца яшчэ ў Паставах. З удзячнасцю  ўспамінае кіраўніка “Непаседаў” Валянціну Савельеўну Бахановіч, якая была для яе і іншых дзетак настаў­ніцай не толькі ў танцах, але і ў жыцці.

Сёння Вольга наведвае гурток у інтэрнаце. Па-ранейшаму шмат тан­цуе, выступае на ўніверсітэцкіх мерапрыемствах. Прызнаецца, што марыць трапіць на баль праваслаўнай моладзі — на рэпетыцыі ходзіць даўно, але прыняць удзел ва ўрачыстасці двойчы перашка­джалі абставіны.

Якія яшчэ ў дзяўчыны мары?

—         Я вельмі люблю вучыцца, таму хацела б пасля заканчэння ўні­версітэта паступіць у магістратуру, а пасля і ў аспірантуру, — адказала яна. — У бліжэйшых планах падрыхтоўка да рэспубліканскай канферэнцыі, у якой буду прымаць удзел вясной.

Як усё паспяваю? Ёсць такі выраз: песіміст бачыць цяжкасці ў кожнай магчымасці, аптыміст знаходзіць у кожнай цяжкасці магчымасці. Я — аптыміст. У мяне няма жадання сядзець на месцы, заўсёды хочацца рухацца наперад. Так, і вучоба, і кожнае з маіх захапленняў патрабуе шмат часу і сіл, але я разумею, што без іх  ніколі не змагла б адчуваць сябе па-сапраўднаму шчаслівай.

Іна СНЯЖКОВА. Фота з архіва Вольгі ШЫРОКАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 39

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 62

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81