Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наперадзе новыя выпрабаванні

Наперадзе новыя выпрабаванні

* ХХІІІ чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па валейболе (1-ая ліга

Тры папярэднія сезоны былі самымі паспяховымі для пастаўскага валейбола, бо ўслед за “серабром” наша каманда “Атлант” двойчы запар станавілася лепшай у Беларусі ў другім па значэнні дывізіёне. А ў гэтыя выхадныя пастаўчане зноў возьмуць старт у нацыянальным першынстве на сваёй пляцоўцы. Пра тое, як наша каманда гатова да новых выпрабаванняў і якія мэты перад сабой паставіла, мы пагаварылі з яе галоўным трэнерам, кандыдатам у майстры спорту Васілём Захарэвічам.

Васіль Аляксеевіч, што было складаней: упершыню заваяваць залатыя медалі альбо потым адстаяць чэмпіёнскі тытул?

 — Два апошнія сезоны былі ў нечым падобнымі, а галоўнае, што мы пазбеглі недарэчных траўм, вымушаных хвароб вядучых валейбалістаў. На важнейшыя гульні ў нас быў практычна аптымальны склад ігракоў, было каго выпусціць на замену, каб даць адпачыць лідарам. А паколькі наша каманда даволі вопытная, дружная, яе падтрымліваюць шмат пры­хільнікаў, то і летась удалося роўна прайсці па турнірнай дыстанцыі, і, як і пазалетась, мы зноў датэрмінова сталі першымі, сур’ёзна адарваліся ад галоўных канкурэнтаў, атрымалі 32 перамогі ў 38 адказных гульнях. Пра многае гаворыць тое, што толькі ў адной сустрэчы засталіся без набраных ачкоў. Прыемным успамінам стала і прысуджэнне яшчэ чатыром нашым валейбалістам ганаровых званняў кандыдатаў у майстры спорту.

— Аматараў спорту ў першую чаргу хвалюе, ці захавала каманда свой баяздольны склад, на што разлічваеце ў маючым адбыцца першынстве краіны?

 — Справа ў тым, што “Атлант-Д” — гэта аматарская каманда, і да нядаўняга часу ўвогуле стаяла пытанне, ці захаваецца яна. У гэтым сезоне па-ранейшаму існуюць вострыя фінансавыя пытанні. У нас, па сутнасці, няма тытульных спонсараў. Скажу шчыра, мы сабраліся толькі ў апошні момант і вырашылі заявіцца для ўдзелу ў новым чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд І-ай лігі. Шэраг валейбалістаў перад гэтым думалі завяршыць кар’еру, адмаўля­ліся выступаць на такім высокім узроўні. Аднак усё гэта ў мінулым. Перад намі стаяць новыя, не менш складаныя, чым раней, выпрабаванні.

Перад сабой зноў ставім максімальныя задачы быць сярод прызёраў нацыянальнага першынства, у якім колькасць каманд-удзельніц скарацілася да васьмі. Сярэбраны прызёр мінулага сезона — віцебскае “Лужасна-ВКВ” — спыніў сваё існаванне, а яго мацнейшыя ігракі перайшлі гуляць за каманду абласнога цэнтра “Марка” ў вышэйшай лізе. Зняўся са спаборніцтваў даволі моцны клуб “Алімп” (Кобрын), які фінішаваў чацвёртым у папярэднім першынстве. У яшчэ адной каманды — рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву — на да­дзены момант проста няма ігракоў патрэбнага ўзросту, гатовых гуляць на такім узроўні. Але гэта не азначае, што нам будзе лягчэй, паколькі большасць сапернікаў — гэта фарм-клубы каманд вышэйшай лігі, у любы момант у іх складзе могуць загуляць ігракі ўзроўню майстроў спорту. Мінскія каманды заўсёды былі моцнымі, сёлета грозную сілу ўяўляе Магілёў, ды і каманды Оршы, Баранавічаў і Гродна нельга аднесці да слабых сапернікаў.

На шчасце, нам удалося захаваць свой мінулагодні склад, калектыў пакінуў (па сямейных абставінах) толькі выхаванец пастаўскага валейбола, кандыдат у майстры спорту Віктар Шнітоўскі з Гомеля. Як і летась, нам будуць дапамагаць найвопытнейшы майстар спорту, у мінулым ігрок нацыянальнай зборнай Ігар Петрачэнка, а таксама кандыдат у майстры спорту з Віцебска Сяргей Собалеў. У каманду вярнуліся яе выхаванцы — лібера Сяргей Петухоў і пасуючы, студэнт з Наваполацка Арцём Кароль.

— Паколькі асноўны касцяк калектыву захаваўся, на якую гульню Вы нацэльваеце сваіх падапечных?

— Перад сабой зноў паставілі максімальныя задачы. Калі ўдасца прайсці сезон без траўм і сур’ёзных пашкоджанняў ігракоў, захаваць аптымальны склад каманды, то павінны быць, як мінімум, сярод прызёраў. А на што гатова каманда, пакажуць ужо стартавыя гульні. На тое, каб трапіць у вышэйшую лігу беларускага валейбола, нам разлічваць нерэальна з-за сціплых фінансавых магчымасцей горада і раёна (там расходы велізарныя, і трэба мець свой прафе­сійны клуб).

У першым туры мы гуляем дома і прымаем дэбютантаў — сталічную каманду  Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Стартавыя гульні пройдуць у суботу, 9 лістапада, а паўторны матч у нядзелю, 10 лістапада. Іх пачатак, адпаведна, у 17.00 і 11.00. Карыстаючыся выпадкам, хачу запрасіць аматараў валейбола далучыцца да стартуючага першынства краіны, падтрымаць нашу каманду і ў наступных паядынках. Мы пастараемся не расчараваць прыхільнікаў гэтага віду спорту і ў кожнай сустрэчы паказваць атакуючую, камбінацыйную гульню, якая вось ужо некалькі гадоў запар выводзіць наш “Атлант-Д” у лік наймацнейшых у Беларусі.

Гутарыў Уладзімір ШЫК.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 44

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 58

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 63

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 95

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 246

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 83

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 90