Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пятля для каханай

Пятля для каханай

Узаемаадносіны ў сям’і на грамадскае абмеркаванне звычайна не выносяцца. Калі яны пабудаваны на ўзаемапавазе і любові, то гэта і так добра бачна. Але, на жаль, бывае і наадварот: у сям’і напружаная атмасфера, учыняецца насілле, а пацярпелыя і сведкі маўчаць. У выніку сямейныя дэспаты становяцца ўсё больш жорсткімі, і паступова звычайныя сямейныя спрэчкі пераходзяць у крымінал

Афіцыйна маладыя людзі свае адносіны не рэгістравалі, адно аднаго кахалі, што і давала надзею на шчаслівую будучыню. Не бянтэжыла яе і тое, што Васіль К. (назавём яго так) не працаваў. Не ведала і пра яго “крымінальныя ўніверсітэты”.

З законам у свае 30 “з хвосцікам” гадоў Васіль пачаў канфліктаваць даўно. Першы раз быў асуджаны ўмоўна за хуліганства ў 1999 годзе. Потым з невялікімі інтэрваламі адбываў тэрміны за крадзяжы, наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў з хуліганскіх намераў. Апошні раз вызваліўся ў 2011 годзе і, здаецца, адумаўся, захацеў пажыць правільна. Ды і дзяўчыну добрую сустрэў, якая па-сапраўднаму яго пакахала. Але не заладзілася. І ўсяму віной — гарэлка. На цвярозую галаву — памяркоўны, удумлівы, разважлівы, а вып’е — агрэсіўны, жорсткі, запальчывы. А ў спіртное Васіль уцягваўся ўсё больш і больш. І калі ў такім стане было што не па ім, яго грамадзянская жонка трапляла “пад раздачу”.

Жорсткія разборкі пачаліся са студзеня гэтага года. Не так сказала, папракнула, што прыйшоў нецвярозы, не так уключыла тэлевізар, не тое, што гаварыў, зрабіла, банкаўскую картку не пакінула дома, не там паклала грошы — гэтыя і шматлікія іншыя, але такія ж дробязныя прычыны і давалі падставу для скандалаў.

Толькі словамі не абмяжоўваўся, пачаў распускаць рукі. Біў кулакамі, нагамі, палкай, душыў —  не цырымоніўся, бо яго ахвяра пакорліва маўчала, што і падлівала масла ў агонь. Дайшло да таго, што падчас чарговага скандалу ў сакавіку пагражаў забойствам. Потым павёў жанчыну на кухню, дзе ў шафе паспеў загадзя прыладзіць пятлю са шнурка, якую і накінуў на шыю няшчаснай, пачаў яе зацягваць. Потым адпусціў і прымусіў сваю каханую напісаць перадсмяротную запіску, быццам яна развітваецца з жыццём па сваёй волі, вінаваціць нікога не трэба. Ад страху тая рабіла ўсё, што загадваў Васіль, баялася нават запярэчыць.

Яна і раней так пакорліва сябе паводзіла. Хадзіла з сінякамі, хавалася ад п’янага і злога грамадзянскага мужа ў сябровак, родных, але маўчала: б’е — значыць, кахае. Працверазеўшы, Васіль слёзна прасіў прабачэння, кляўся ў каханні, і яна з лёгкасцю ўсё яму даравала. Тыдзень, два, а то і месяц жылі ціха-мірна, а потым пачыналася ўсё спачатку.

Красавік запомніцца жанчыне на ўсё жыццё: два дні яна была ў страху. Увечары пасварыліся, Васіль яе ўдарыў, а назаўтра збіў рукамі і нагамі на горкі яблык. Уцячы і схавацца ў той дзень не ўдалося, але ўсё ж паспела, калі Васіль ганяў яе па хаце, выклікаць міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў буяна арыштавалі. Пачалося следства, у ходзе якога і высвет­ліліся факты сістэматычнага нанясення пабояў, пагрозы забойствам. Такія дзеянні падпадаюць пад  артыкулы 154 і 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справа была перададзена ў суд.

Падчас судовага пасяджэння і пацярпелая, і сведкі ўсе факты пацвердзілі. Васіль К. сваю віну прызнаў поўнасцю, пакаяўся. Шчыра прасіла не пазбаўляць свайго каханага волі і пацярпелая, пацвердзіла, што прэтэнзій да яго не мае, усё даравала і яны памірыліся.

З улікам усіх абставін справы абвінавачаны быў асуджаны да арышту тэрмінам на шэсць месяцаў. З прыгаворам суда не пага­дзіўся пракурор і падаў пратэст у судовую калегію па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда. Пасля разгляду справы калегія назначыла Васілю К. пакаранне ў выгля­дзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 3 месяцы з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. А яго каханая чакае дзіця…

Н. ЖУКАВА,суддзя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77