Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не бяднее «блакітная ніва»

Не бяднее «блакітная ніва»

Сярод 20 рыбаводчых і рыбалоўных арганізацый Беларусі адным са старэйшых з’яўляецца рыбгас “Навінкі”. У наступным годзе ён будзе адзначаць свой 75-гадовы юбілей. У працоўнай біяграфіі калектыву здаралася рознае. Але, нягледзячы ні на што, “Навінкі” не толькі застаюцца на плаву, але і штогод атрымліваюць па тысячы і больш тон таварнай рыбы, працуюць з прыбыткам. Займаючы па плошчы дзясятае месца, тут маюць сёлета пяты паказчык у краіне па аб’ёме вытворчасці. У сукупнасці з іншымі данымі эканамічнага развіцця прадпрыемства на працягу апошніх гадоў з’яўляецца лідарам у галіне, чатыры разы запар выходзіла пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва.

Працэс адлову рыбы займае каля трох месяцаў і заканчваецца ў сярэдзіне лістапада. Першай завяршыла работу на выроставых сажалках брыгада Уладзіміра Гузарава. Рабочыя вылавілі і адправілі на “зімоўку” 125 тон сяголетка сярэдняй навагай 25 грамаў. А вось на нагульных сажалках пуціна  не спыняецца ні на дзень. Рыбакі брыгады Вячаслава Яцэвіча не лічацца ні з часам, ні з надвор’ем. У іх “сеткі” трапіла ўжо 850 тон карпа, таўсталобіка,  амура, карася, шчупака і сома. Да­мінуючым з’яўляецца карп, якога вылаўлена 660 тон.

Выпрацаваны гадамі вытворчы цыкл і сёння застаецца нязменным. За дзень сартавальны ўчастак здольны прапусціць да 30 тон рыбы. Яна размяркоўваецца па вазе і відах, дастаўляецца на прыёмны ўчастак. Адна частка жывой рыбы загружаецца ў спецыяльна абсталяваныя машыны з рэзервуарамі для далейшай рэалізацыі, другая трапляе ў зімавальныя сажалкі.

Для гэтага штодзённа за­дзейнічана да 14 адзінак транспартных сродкаў, у тым ліку 8—10 аўтамашын развозяць прадукцыю па мага­зінах, самастойна прадаюць на рынках і ў іншых месцах. Аддзел, які ўзначальвае Віталій Новікаў, кожны месяц рэалізуе па 100 і больш тон жывой рыбы. 85%  яе  прыпадае на рынкі збыту Прыдзвінскага краю. Яна пастаянна прадаецца ў абласным цэнтры, Полацку, Наваполацку, пераважнай большасці раённых цэнтраў. Асаблівым попытам прадукцыя з Навінак карыстаецца ў пакупнікоў з Докшыц, Лепеля, Вілейкі Мінскага раёна. Шырокая геаграфія продажу рыбы і на Пастаўшчыне. Купіць яе ёсць магчымасць не толькі ў жыхароў райцэнтра, гарпасёлкаў, але і аграгарадкоў, іншых населеных пунктаў. Так, нядаўна жыхары Лучая ўмомант раскупілі сома, кошт якога вышэйшы за ўсе іншыя віды рыбы.

—  Статыстыка сведчыць, што жыхары Беларусі ў параўнанні з жыхарамі іншых краін менш спажываюць рыбы, у тым ліку свежай, —  адзначыў дырэктар рыбгаса А. П. Ліхаманаў. — На выпраўленне гэтай сітуацыі і накіравана Дзяржаўная праграма развіцця рыбнай галіны  на 2011—2015 гады. У адпаведнасці з ёй, адбыўся значны рост вытворчасці сажалкавай прадукцыі, якая па сваіх смакавых і пажыўных якасцях цалкам здольна канкурыраваць з многімі відамі марской рыбы. З таго ж карпа можна рабіць хатнія селядцы, закатваць кансервы, гатаваць барбекю, чым і займаюцца многія людзі, якія жывуць побач з вадаёмамі, прывыклі да рыбы, умеюць прыгатаваць яе.  Мы свядома стрымліваем цэны на рыбу і сёння на рынках прадаём карпа сярэдняга па 21150 рублёў за кілаграм, карпа адборнага — па 26300 рублёў пры сярэднім сабекошце 19000 рублёў. Цэны на нашу рыбу засталіся на ўзроўні мінулага года, у той час як на паліва, камбікорм  павялічыліся на 30%. Таму з кожным годам усё складаней працаваць з прыбыткам, укладваць уласныя сродкі ў вытворчасць, павя­лічваць заработную плату. Пакуль нам гэта ўдаецца. Увогуле, на працягу апошніх сямі гадоў яшчэ не было выпадку, каб затрымалі выплату зарплаты, іншыя  выплаты, прадугледжаныя калектыўным дагаворам. Для таго, каб палепшыць эканамічную сітуацыю, трэба перагледзець датацыйную мадэль, якая існуе ў краіне. У першую чаргу трэба дапамагаць тым, хто можа і хоча працаваць. Дарэчы, пра гэта неаднойчы гаварыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў адносінах да сельгасвытворцаў. Што датычыць непасрэдна дзяржаўнай дапамогі нашаму рыбгасу, то яна складае менш за 10% ад фактычных затрат.

“Навінкі” — поўнасістэмная сажалкавая гаспадарка. Тут дзейнічае інкубацыйны цэх, дзе атрымліваюць ікру, потым лічынак і малькоў. На выроставых і нагульных сажалках строга захоўваецца тэхналогія, якая ўключае не толькі збалансаванае кармленне, але і шмат іншых фактараў. Усімі гэтымі працэсамі прафесійна і граматна ўпраўляе галоўны рыбавод Аляксандр Пушкін.

Важным з’яўляецца і тое, што ў рыбгасе сфарміраваўся дружны працавіты калектыў. І хаця за апошнія гады адбылося яго абнаўленне, прафесія рыбака  па-ранейшаму ў пашане, з’яўляецца галоўнай крыніцай жыцця і дабрабыту  для 70 чалавек і іх сем’яў. Лепшай характарыстыкай работы калектыву з’яўляецца той факт, што ў рыбгасе прадукцыйнасць працы ў два разы  вышэйшая, чым у сярэднім па Дэпартаменце меліярацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Тут з павагай называюць прозвішчы рыбавода Генадзія Бервячонка, вадзіцеля Мікалая Таболы, зваршчыка Валерыя Якімовіча, сямейны экіпаж у складзе вадзіцеля і прадаўца Віктара і Ніны Кянько, іншых работнікаў прадпрыемства. Калі для работніка брыгад па адлове рыбы самы напружаны і цяжкі перыяд асенні, то для тых, хто займаецца рэалізацыяй прадукцыі, гэта яшчэ і зіма, вясна. Словам, як адзначыў Аляксандр Пятровіч Ліхаманаў, які ўжо восем гадоў ўзначальвае прадпрыемства, клопатаў хапае ўсім. Іх павінна прыбавіцца і яшчэ, бо ў планах будаўніцтва цэха па перапрацоўцы сажалкавай рыбы. На жаль, не паспеўшы як след разгарнуць работы, іх давялося згарнуць, бо адсутнічае фінансаванне, немагчыма атрымаць крэдытныя сродкі.

Тым не менш кіраўнік і спецыялісты, усе рыбгасаўцы спадзяюцца на тое, што сітуацыя павінна выправіцца. Вынікамі сваёй працы (а сёлета будзе атрымана 1150 тон таварнай рыбы) яны пацвярджаюць жыццядзейнасць калектыву, які пры дзяржаўнай падтрымцы здольны яшчэ на большае.

Не бяднее «блакітная ніва»

Не бяднее «блакітная ніва»

Не бяднее «блакітная ніва»

Не бяднее «блакітная ніва»

Не бяднее «блакітная ніва»

Не бяднее «блакітная ніва»

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 41

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 166

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 44

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 45

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 33

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 131

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 70

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 56