Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Змястоўна і арганізавана

Змястоўна і арганізавана

30—31 кастрычніка Пастаўшчына прымала абласны семінар намеснікаў начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў на тэмуТэхналогія ажыццяўлення самакантролю дзейнасці ўстаноў адукацыі”. 

Па словах аднаго з арганізатараў семінара, дацэнта кафедры кіравання і тэхналогіі адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі А. У. Грачыха, наш раён быў выбраны месцам правя­дзення такога важнага мерапрыемства невыпадкова: ён выгадна адрозніваецца ад іншых раёнаў Віцебшчыны па ажыццяўленні самакантролю дзейнасці, пачынаючы ад райаддзела адукацыі і заканчваючы дашкольнымі ўстановамі. Якімі напрацоўкамі ў гэтым плане валодаюць пастаўскія педагогі, гаспадары расказалі і паказалі гасцям.

Пачаўся семінар у пастаўскай СШ №1 са знаёмства ўдзельнікаў з выставай “Самакантроль ва ўстанове адукацыі”, якая размясцілася ў актавай зале школы, дзе і праходзіла першая, тэарэтычная, частка мерапрыемства. Адкрыў яго намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, які, вітаючы прысутных, адзначыў:

— Работа школы і сістэмы адукацыі ў цэлым адыгрывала і адыгрывае вялікую ролю ў нашым жыцці, бо, якімі б рэсурсамі ні валодала дзяржава, галоўны з іх — гэта чалавечы патэнцыял. А фарміруюць яго менавіта настаўнік і школа. Вельмі добра, што ла­дзяцца такія семінары. У любой сферы важна валодаць інфармацыяй пра тое, як жывуць і працуюць калегі, якія ў іх новаўвядзенні, падыходы і погляды. Важна абмяняцца думкамі, знайсці тое рацыянальнае зерне, якое можна прымяніць у сваёй рабоце.

Юрый Мікалаевіч коратка расказаў пра асаблівасці нашага раёна і яго сацыяльную сферу — культуру, ахову здароўя і спорт. Таксама гасцям быў прадэманстраваны невялікі фільм пра Паставы, зняты мясцовым тэлебачаннем. У сваю чаргу начальнік райаддзела адукацыі А. Я. Кашырын дастаткова падрабязна пазнаёміў усіх з сістэмай адукацыі Пастаўшчыны. Прысутныя даведаліся, колькі ў нас школ і дашкольных устаноў, вучняў і выхаванцаў дзіцячых садкоў, наколькі добра раён забяспечаны педагагічнымі кадрамі і які іх прафесійны ўзровень.

А затым удзельнікі перайшлі непасрэдна да тэмы семінара. Перад прысутнымі выступілі намеснік началь­ніка РАА Л. К. Грачанік і загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Р. Я. Шубелька, дырэктары Пастаўскай гімназіі, Старадворскай базавай школы і сацыяльна-педагагічнага цэнтра С. Ч. Каранеўскі, А. І. Ластоўская і Н. В. Селіванава, намеснікі дырэктараў пастаўскіх СШ №1, ясляў-сада №2 і раённага цэнтра дзяцей і моладзі Н. Ю. Ярынская, Д. В. Бераза і Т. І. Шумуліанене. Яны расказалі, як ажыццяўляюць самакантроль дзейнасці розныя ўстановы адукацыі і якая работа праводзіцца ў гэтым плане раённым аддзелам.

Прадоўжыўся семінар у яслях-садзе №1 “Крынічка”. Там госці змаглі пазнаёміцца з умовамі навучання і выхавання дашкалят: наведалі некалькі груп, фізкультурную і музычную залы. Пабывалі таксама ў плавальным басейне, дзе займаюцца дзеткі не толькі гэтага, але і іншых гарадскіх садкоў. А перад тым загадчыца “Крынічкі” Л. Я. Канчаніна расказала пра ўстанову і педкалектыў, методыкі і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць выхавальнікі ў рабоце. А маленькія выхаванцы садка з дапамогай вершаў і песень прадэманстравалі свае таленты.

Наступным аб’ектам наведвання стала Дунілавіцкая яслі-сад-сярэдняя школа, дзе ўдзельнікаў семінара сустракалі дырэктар В. А. Бульбяноў і яго намеснікі па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Пасля невялікага экскурсу ў гісторыю будаўніцтва школы, якая “вырасла” дзякуючы намаганням Васілія Аляксандравіча і актыўнай падтрымцы былога старшыні абласнога выканаўчага камітэта У. П. Андрэйчанкі, госці даведаліся, чым жыве ўстанова сёння: колькі дзяцей у ёй навучаецца, як арганізаваны адукацыйны працэс і харчаванне школьнікаў (сёлета Дунілавіцкая ЯС-СШ выйшла пераможцай па арганізацыі харчавання сярод навучальных устаноў вобласці), які лёс яе выпускнікоў. Асобны акцэнт быў зроблены на своеасаблівай візітнай картачцы школы — прафесійнай адукацыі (з 1976 года тут паспяхова рыхтуюць вадзіцеляў катэгорый “А”, “В”, “С” і трактарыстаў) і турызме. Пра пешаходны і велатурызм падрабязна распавёў В. А. Бульбяноў, які на працягу многіх гадоў з’яўляецца заснавальнікам і нязменным кіраўніком турыстычнага клуба “Надзея”. Свой расказ ён ілюстраваў відэафільмам пра адзін з апошніх велапаходаў і фота­слайдамі. А затым у гасцей была магчымасць прайсціся па школе і паглядзець вучэбныя кабінеты, спартыўную і трэнажорную залы, сталовую, дзе іх чакаў сытны абед.

Трэба сказаць, што гэта ўнікальная ва ўсіх сэнсах навучальная ўстанова зрабіла на гасцей моцнае ўражанне. Асабліва шмат іх засталося ад семінара ў цэлым, які парадаваў не толькі сваёй змястоўнасцю, але і выдатнай арганізацыяй. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана добрая культурная праграма, якая ўключала ў сябе экскурсію па горадзе і канцэрт — у ім выступілі вучні гарадскіх і сельскіх школ, а таксама педагогі. Падводзячы вынікі работы, усе адзначалі, што арганізатарам мерапрыемства ў асобе А. У. Грачыха і супрацоўнікаў раённага аддзела адукацыі ўдалося за вельмі кароткі час прадэманстраваць шырокі спектр работы па вузкім, але вельмі актуальным пытанні, і дзякавалі за прадастаўленую магчымасць пазнаёміцца з лепшымі педагогамі Пастаўшчыны.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 46

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 50

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 81

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 89

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90