Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уступіла толькі віцебскім цырульнікам

Уступіла толькі віцебскім цырульнікам

У нядзелю, 20 кастрычніка, лепшыя цырульнікі вобласці сабраліся ў Віцебску, каб прыняць удзел у традыцыйным конкурсе цырульніцкага майстэрства. Яго арганізатардзяржаўная установа «Упраўленне бытавога абслугоў­вання насельніцтва Віцебскай вобласці». Конкурс праводзіцца з перыядычнасцю раз у два гады.

Сёлета конкурс праходзіў на базе цырульні ААТ «Мир услуг Плюс». Для ўдзелу ў ім былі запрошаны прыватныя структуры, навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць цырульнікаў, і прадпрыемствы вобласці. Паставы прадстаўляла Анастасія Ляпіліна. У галіне дзяўчына 4 гады. Спачатку працавала касірам-прыёмшчыкам, на падмене — цырульнікам. Працаваць у жаночую залу перайшла год таму. За гэты час зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку — безадмоўная, ініцыятыўная, прыхільніца ўсяго новага. Напэўна, таму ўдзельнічаць у конкурсе цырульніцкага майстэрства прапанавалі менавіта ёй. Дзяўчына, не раздумваючы, згадзілася, сама вызначылася з выбарам намінацыі, знайшла мадэль.

Для Анастасіі ўдзел у такім конкурсе ў навіну, таму моцна хвалявалася. Тым больш што канкурыраваць удзельніцам з Пастаў і Чашнікаў прыйшлося з вельмі моцнымі сапернікамі з Віцебска, Полацка, Наваполацка і Оршы.

— Хоць я і хвалявалася, але ў сваіх сілах не сумнявалася, ведала, што пакажу добры вынік, — дзеліцца нядаўнімі трывогамі Анастасія Ляпі­ліна. — На конкурсе рабіла асіметрычную стрыжку, валасы мадэлі (угаварыла ёй быць сваю сяброўку) пафарбавала ў 4 колеры. Атрымалася ярка і прыгожа. На выкананне ўсіх заданняў — а гэта стрыжка і ўкладка валасоў, нанясенне макіяжу, падбор убору і ўпрыгожванняў — мне і іншым юніёрам (да 25 гадоў) адводзілася 45 хвілін, астатнім цырульнікам — 40. Пасля завяршэння конкурсу члены журы разбіралі кожную работу індывідуальна. Асаблівая ўвага звярталася на недахопы, у пэўным сэнсе атрымаўся семінар-вучоба. Абавязкова буду кіравацца ў рабоце тымі сакрэтамі, якія мне адкрылі прызнаныя майстры.

Надзеі Анастасіі Ляпілінай паказаць добры вынік на конкурсе апраўдаліся — у намінацыі «Модная жаночая стрыжка з укладкай» яна заняла трэцяе месца, саступіўшы пальму першынства толькі абласным цырульнікам з ААТ «Мир услуг Плюс». Такім вынікам сваёй падапечнай дырэктар Пастаўскага райбыткамбіната Таццяна Аркадзьеўна Гладковіч задаволена:

— Мэта такіх конкурсаў — павышэнне прафесіяналізму майстроў-цырульнікаў, абмен вопытам, перадавымі тэхналогіямі і кірункамі. Гэта асабліва актуальна для спецыялістаў з такіх невялікіх гарадоў, як наш, — дзеліцца ўражанямі Таццяна Аркадзьеўна. — Акрамя таго, што Насця ўзбагацілася новымі ведамі, па выніках конкурсу ёй устаноўлена штомесячная надбаўка за прафмайстэрства ў памеры 15% ад тарыфнай стаўкі, будзе павышаны разрад з 4-га да 5-га. У далейшым дзяўчыну, безумоўна, чакае прафесійны рост.

Па выніках абласнога конкурсу сфарміравана зборная каманда Віцебшчыны для ўдзелу ў чэм­піянаце Рэспублікі Беларусь па цырульніцкім майстэрстве «Стыль і прыгажосць», які адбудзецца 7-9 лістапада ў Мінску. Прыняць удзел у чэмпіянаце запрасілі і Анастасію Ляпіліну.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота прадстаўлена А. ЛЯПІЛІНАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81