Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя — заўсёды цікава

Гісторыя — заўсёды цікава

У дзяцінстве Сяргей любіў слухаць розныя легенды пра мінулае, якія расказваў дзед. Яго цікавіла гісторыя свайго роду, традыцыі стараверскіх сем’яў, да якіх належаць і Васільевы. Калі падрос, спрабаваў “дакапацца” да вытокаў паходжання прозвішча і каранёў продкаў. А прыйшоў час выбіраць прафесію — задумаўся. Падабалася кулінарыць, дапамагаць маці на кухні і штосьці майстраваць з дрэва. Вагаўся, чаму аддаць перавагу.  Дакументы падаў у Аршанскае педагагічнае вучылішча. 

— Студэнцтва — цудоўны час, — гаварыў Сяргей Сцяпанавіч. — Да сённяшняга дня памятаюцца засвоеныя ўрокі, выезды восенню ў гаспадаркі на ўборку бульбы. Там мне дарэчы аказаліся поварскія здольнасці, і я звычайна  працаваў на кухні. Потым была служба ў арміі. І зноў школа.

Спачатку С. С. Васільеў з’яўляўся настаўнікам працы ў Апідамскай школе, потым — завучам у Палескай, з 2007-га — у Лынтупскай сярэдняй. І хоць мае схільнасць да фізікі, валодае матэматычным мысленнем, цікавасць да гісторыі прывяла яго на завочнае аддзяленне Магілёўскага педагагічнага ўнівер­сітэта. Цяпер ён настаўнік гісторыі.

— Гэта прадмет, па якім пастаянна знаходжу штосьці новае як для сябе, так і для вучняў, — расказваў Сяргей Сцяпанавіч. — Акрамя падручнікаў, існуе шмат іншых крыніц інфармацыі, з якіх раблю адкрыцці.

Прымусіць любіць той ці іншы прадмет нельга. А вось захапіць цікавым выкладаннем можна. Гісторыю ў Лынтупскай школе любяць. З года ў год прыхільнікі гэтага прадмета прымаюць удзел у розных практычных і навуковых канферэнцыях як у раёне, так і ў вобласці, выхо­дзяць пераможцамі прадметных алім­піяд. Вось і ў мінулым навучальным годзе выпускнік школы Максім Данілаў заняў першае месца на раённай алім­піядзе і трэцяе — у вобласці. Праца настаўніка ацэньваецца па ведах вучняў. Таму  Сяргей Сцяпанавіч Васільеў неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі як раённага аддзела адукацыі, так і раённага выканаўчага камі­тэта. Фотаздымак настаўніка занесены на Дошку гонару аддзела адукацыі.

— Лынтупы — мядзведжы куточак, — жартаваў настаўнік. — Пасёлак знаходзіцца на самым ускрайку раёна і рэспублікі. І дзецям вельмі важна ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах раённага ўзроўню. Я іх да гэтага падштурхоўваю. Сустрэчы з равеснікамі даюць магчымасць параўнаць свае веды з ведамі іншых, самарэалізавацца і самазацвердзіцца. Прызавыя месцы стымулююць вучня. Радуюся за поспехі сваіх выхаванцаў. Захапіўшыся прадметам, многія імкнуцца самі шукаць розную інфармацыю ў інтэрнэце, потым сваімі адкрыццямі дзеляцца са мной. Разважаем, дыскуціруем — гэта так цікава! Некаторыя выпускнікі выбралі для сябе далейшае вывучэнне гісторыі. На жаль, атрымаўшы дыплом універсітэта і адпрацаваўшы належныя два гады, уладкаваліся ў камерцыйныя структуры ў вялікіх гарадах. Але калі прыязджаюць дадому, сустракаемся, яны працягваюць цікавіцца нашымі адкрыццямі па гісторыі роднага краю.

Сяргей Сцяпанавіч часта адпраўляецца з вучнямі на раскопкі, вядзе даследчыя работы. На Лынтупшчыне, па словах настаўніка, яшчэ шмат нязведанага. Асабліва ў плане помнікаў, культавых камянёў. Такія экспедыцыі збліжаюць. Падчас іх дзеці не толькі лепш засвойваюць матэрыял, але і атрымліваюць жыццёвыя ўрокі.

— Кожны вучань — індывідуум, — гаварыў Сяргей Сцяпанавіч. — Да яго трэба знаходзіць свой “ключык”. Дзеці вельмі часта бачаць у настаўніку не толькі выкладчыка прадмета, але і дарадчыка, памочніка. За 25 гадоў работы ў школе цяжка падлічыць, колькі выпушчана вучняў. З многімі і праз гады падтрымліваю сувязі. Іх памяць — самая лепшая ўзнагарода.

Настаўніцай рускай мовы і літаратуры працуе жонка Сяргея Сцяпанавіча Алена Анатольеўна. Яна ў свой час закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура, гісторыя”. У першым класе вучыцца дачушка Юля. І няма ў іх мяжы, дзе заканчваюцца школьныя справы і пачынаюцца хатнія. Школа для сям’і Васільевых — сэнс жыцця.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 35

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 42

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 31

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 59

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 79