Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Ветразь” дапамагае інвалідам

“Ветразь” дапамагае інвалідам

Кожны месяц больш за 250 дзяцей з розных гарадоў і раёнаў Прыдзвінскага краю праходзяць курс лячэння ў абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтрыВетразь”. А гэтай восенню колькасць пацыентаў  часова павялічылася яшчэ на 40 чалавек. Імі сталі інваліды-калясачнікі і тыя, хто наведвае ў Паставах аддзяленне адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці аб аздараўленні інвалідаў, якая была дасягнута паміж дырэкцыяй цэнтра і ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Дабрачынная акцыя, да якой далучылася і цэнтральная райбальніца, праходзіць пад назвай “За здароўе — разам!” і пакуль з’яўляецца адзінай такога роду на Віцебшчыне.

— У нашай установе створана добрая база для правядзення комплексу медыцынскіх мерапрыемстваў па аднаўленні і ўмацаванні здароўя дзяцей, —  адзначыў галоўны ўрач аздараўленчага цэнтра Ула­дзімір Нікіфараў. — Таму, калі паступіла прапанова ад кіраўніцтва раённай сацыяльнай службы аказаць дапамогу інвалідам, мы падтрымалі яе. Урачамі  кожнаму індывідуальна былі назначаны водалячэбныя,  фізіятэрапеўтычныя і іншыя працэдуры. Медыцынскі персанал з  вялікай адказнасцю і разуменнем аднёсся да новых пацыентаў, а тыя, у сваю чаргу, з задавальненнем прымаюць усе назначэнні,  пасябравалі з медработнікамі.

Усе клопаты па дастаўцы інвалідаў да месца аздараўлення ўзяў на сябе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Побач з імі пастаянна знаходзяцца загадчыца Вольга Гінько або спецыялісты аддзялення дзённага знахо­джання  Крысціна Патаровіч, Ганна Мураўская і Барыс Шыман. З гатоўнасцю прыходзяць на дапамогу інвалідам-калясачнікам і вадзіцелі Сяргей Смірноў і Юрый Каравацкі.

Акцыя доўжыцца ўжо амаль два месяцы. І не было такога дня, каб не захоўваўся графік работы, каб хтосьці з інвалі­даў спазніўся або адмовіўся ад бясплатнай дапамогі. Своечасовай і патрэбнай назвала яе Ала Дзямідка, якая стала калясачніцай у сямі­гадовым узросце. Яна выказала пажаданне, каб такія акцыі праводзіліся часцей, бо масаж, іншыя працэдуры вель­мі патрэбны людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

— Мне тут вельмі спадабалася, — сказала яшчэ адна з пацыентак Оля Гуль. — Акрамя агульных працэдур, якія прымала, за некалькі сеансаў змагла пазбавіцца ад прастуднага захворвання. А якія прыветлівыя тут дзяўчаты і жанчыны! Ад іх нібы зыходзіць энергія, якая супакойвае,  радасным робіць  знаходжанне ў цэнтры.

Медыцынскія і сацыяльныя работнікі пераканаліся ў тым, што праведзеная ў горадзе акцыя пад назвай “За здароўе — разам!”  аказалася вельмі карыснай для інвалідаў і павучальнай для саміх у плане арганізацыі і правядзення такіх мерапрыемстваў. Вырашана, што і ў далейшым на такой або іншай аснове гэту работу абавязкова трэба праводзіць.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 162

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 180

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 193

Король Бонстиков прилетит в Беларусь(видео)

Хотите узнать больше? Король Бонстиков Норд прилетит в Беларусь Нашумевшая космическая история, которую «Евроопт» подарил стране в этом году, продолжается: в гости к 189

На этой неделе белорусов ждет незначительное похолодание, дождь и мокрый снег

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В последние дни осени погодные условия в Беларуси будут определять 194

Готовимся к новогоднему корпоративу уже сегодня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Чтобы превратить корпоратив в яркий праздник, нужно начинать готовиться к 193

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 210

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 217